Янка Брыль - Муштук i папка

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Муштук i папка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Муштук i папка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Муштук i папка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні i мініядюры, напісаныя ў розныя гады, i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка».

Муштук i папка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Муштук i папка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер гэты каўпак недзе яшчэ ўсё валяецца на гарышчы, а сам Данька Хамёнак ляжыць на ўзгорку пад хвойкамі i муравой. Ад хутара засталіся толькі сад, скрыпучы журавель над зрубам студні i тая самая хата.

У хаце ад усёй Хамёнкавай сям'i ўцалела толькі нявестка Галя з дзецьмі, хлопцам i дзяўчынкай.

Спакойны жнівеньскі вечар. Сонца зайшло. Галін хлопец, падлетак Антось, пайшоў у поле да малатарні. На верхавіне старой ліпы за агародам пагасла чырвань на лісці; шпакі ўзняліся з голля i панеслі свой кірмаш у вёску. Пад паветкай за сенцамі, аддаўшы вячэрні ўдой, лягла на свежым подсціле карова. У хаце за сталом сядзіць чарнявая Сонечка, на поўны рот запіваючы хлеб сырадоем. Тонкія загарэлыя ножкі яе, як i ва ўсіх пастушкоў, папораны ржышчам. Сонечка памыла ix каля студні халоднай вадой, i ногі садзеюць да самых каленак. Яна то пацірае ix адна аб адну, то проста стрыжэ імі пад высокай лавай. Сонечка хоча гаварыць.

— Мамка,— кажа яна,— а сёння Лёня Сцяпанаў смяяўся з мяне. Ты, кажа, пані. Ты, кажа, хутаранка. А чаму? Чаму ён смяецца?

Галя стаіць, прыпёршыся да шафкі з посудам, амаль прысеўшы на яе. Над галавою Галі, на сцяне — стары гадзіннік. На запыленым цыферблаце яго напісана не нашымі літарамі нейкае слова. За ўсе гады, пакуль гадзіннік тут вісіць, ніхто нават не пацікавіўся, што яно азначае. Наогул па гадзінніку разбіраліся толькі мужчыны i Галя. Свякруха пражыла свае семдзесят год, ні разу не падумаўшы аб тым, якое сёння чысло... Даўжэйшая стрэлка гадзінніка адламалася яшчэ ў вайну, кароткая стаіць на адным месцы тыдні ўжо, мусіць, ca тры. Жніво. Галіны рукі, загарэлыя да лакцёў, гудуць ад стомы. Галя яшчэ ўсё як быццам не дома. У памяці бясконцым ланцужком ідуць адзін за адным вузлы перавяслаў, закручаныя спрытнымі пальцамі, адзін за адным кладуцца на пожні цяжкія снапы. У вушах яшчэ цокат жняяркі, паасобныя словы, абрыўкі песень, смех, шум збажыны i шоргат іржышча...

— Мамка, чаму?

Галя прыпамінае словы дачкі.

— Чаму? — перапытала яна, яшчэ не гатовая да адказу.

I Сонечка адказвае на пытанне сама.

— Мы, кажа, у вёсцы жывём,— гаворыць яна, жуючы,— а вы на хутары. I дзед твой быў пан, i тата пан, i ты таксама паненка.

— А ты скажы яму, што ён яшчэ дурны,— гаворыць Галя нейкім млявым, бяссільным ад стомы голасам.

Яна хацела гаварыць яшчэ нешта, але раптам змоўкла. Слых яе зноў улавіў той самы, на момант згублены гул. У хаце пад старым гадзіннікам зноў засталася яна не ўся, нібы не ўся яшчэ вярнулася з поля.

— Ты еш, дачушка. Еш ды лажыся. Годзе.

— А ты куды пойдзеш?

— Я хутка прыйду.

Галя стаіць за вішняком, успёршыся рукамі i грудзьмі на шэрую жэрдку старой агароджы. Галя глядзіць у поле. Ногі ў церпкай, халоднай расе, вочы — недзе далека, далека... У пшаніцы, якая даходзіць да самага вішняку, сакочуць конікі. Далей недзе — лён стаіць у пучках; таксама многа, многа льну. Яшчэ ўсё цёплы, не астыў ад спёкі, пахне,— смачна пахне, нібы прысмажаны алей... А над пшаніцай, над лёнам, над хлебнай, спакойнай зямлёй — высока ў небе поўны, усім задаволены месяц.

Ды ўсё гэта так сабе, усё гэта — дзеля таго, каб далека над полем разносіўся гул, грукатанне трактара. Там, дзе ён, дзе сядзіць за рулём той адзіны ва ўсім гэтым свеце, каму ад болю сэрца, ад цяжкай журбы хочацца крыкнуць:

— Ся-ро-жа-а! Ся-рож-ка-а!!

Ён даўно ўжо Сяргей, а не Сярожа, ён даўно ўжо забыўся,— відаць, выцер з памяці ўсё, што калісьці было. А ты крычы, ты ўспамінай, раздзірай сваю душу, дурніца, хоць да крыві...

А то ж было яно, было, калі ён быў i для яе Сярожка. Ох, як даўно гэта было! Не, не даўно, здаецца, толькі ўчора.

Галя толькі яшчэ на дзеўку бралася, калі ў ix вёску, Гаросіцу, прыйшлі з Касцюкоў краўцы-кажушнікі, два здаравенныя панурыя браты. Абодва ў доўгіх кажухах, нібы ў доказ таго, што не заўсёды шавец ходзіць без ботаў, абодва ў вялізных шапках, нібы па цэлай авечцы ў ix на галаве, абодва ў лапцях i вусатыя.

— Дзеўкі, глядзіце — Торбы ідуць! — заўважыла ix праз акно адна з дзяўчат-кудзельніц.

Кажушнікі i сапраўды так называліся — Торба. Цімох Торба i Ціхан Торба. Мала ведаючы ix — не пазнаеш, каторы Ціхан, каторы Цімох.

— I нейкі хлопец з імі, дзеўкі, гвалт! Дальбог, харошанькі! З гармонікам!

I праўда — з кажушнікамі ішоў дзяцюк... Ну, проста хлопчык! У кароткім кажушку, у ботах, з гармонікам за плячыма. Адна з дзяўчат пастукала галоўкай верацяна ў акно. Ён, вядома, пачуў, азірнуўся. Узмахнуў рукою i стаў, засмяяўся: «Добры дзень!» Можа, нават зайшоў бы ў хату, ды вось адзін Торба, што ішоў з драўлянай планкай-метрам у руцэ, азірнуўся таксама, нешта сказаў, i хлопец пайшоў. Дзіўным здалося дзяўчатам, а потым i ўсім у Гаросіцы, што ў ад наго з гэтых Торбаў ды можа быць такі сын. Такі беленькі, спрытны... Зусім нібы чужы каля тых двух вусатых здаравілаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Муштук i папка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Муштук i папка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Муштук i папка»

Обсуждение, отзывы о книге «Муштук i папка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x