Янка Брыль - Муштук i папка

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Муштук i папка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Муштук i папка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Муштук i папка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні i мініядюры, напісаныя ў розныя гады, i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка».

Муштук i папка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Муштук i папка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта-то гэта,— згадзілася Стэпка,— а то запырскаецца, i ўсяго. Я i сама казала...

— Што ты казала? Я i сам ведаю, лепш за вас! Яна ў мяне не сястра, а сястрычка была, а ён!..

— Унь машына, трымай! — перапыніла яго Стэпка.— Трымай хоць ты, Сымон!

З-за гары, бліснуўшы шклом на сонцы, якое ўжо заходзіла, з ровам выпаўз аўтобус.

— Я i сам сваю кабылу ўдзяржу! — крычаў Мікіта.— Ніякіх мне чарцей не трэба, сам гадаваў. Машка, глядзі!

А Машка ўжо заказырылася. Гэта была гнядая, яшчэ не да смерці худая кабылка, якраз тая гарапашніца, што валочыць мужыцкую долю.

— Трымай, каб цябе за грудзі ўзяло, каб цябе! — крычала Стэпка, але Мікіту відаць былі толькі яе разяўлены рот i рукі, якія з адчаем учапіліся за цапкі драбінаў.

Вясёлы шафёр пачаў трубіць.

— Каб табе хрыпела ў горле, каб табе! — зноў крычала Стэпка.

Машку вось-вось пасадзіў бы на хвост, ды левая ляйчына,— вядома ж, уся на вузлах,— лопнула, i Машка паляцела цераз равок направа, у жыта. Воз сцялежыўся. Сымон, вырабіўшыся з-пад Мікіты, схапіў кабылу за аброць. Забыўшыся пра страх, Машка прагна хапала сівыя каласы красуючага жыта.

— П'яніца ты, абібок! Лейцаў людскіх няма! — барахталася з-пад воза Стэпка.

— Дай мне, дай здыхату! — схапіўся Мікіта да Машкі.

Ён хвастаў яе кулакамі па храпе, а кабыла курчылася ў хамут i адварочвала галаву, зубамі i губамi трымаючы зашчэмленыя каласы з сіва-зялёнай маладой саломай.

— Мала, мала яшчэ?..

Ад удару па косці храпы зайшлася болем Мікітава рука, а з Машчыных зубоў i губы пайшла кроў.

— Мала, мала яшчэ?..

Думаў, усю сваю крыўду выб'е. Пасля заплакаў, адышоўся. А яна толькі крутнула галавой ды зноў за каласы.

— Ну, i хіба ж ты гаспадар? Хіба ж гэтак трэба па-харошаму? Эх ты!..— казаў Сымон, звязваючы ляйчыну.

Мікіта маўчаў. Бяссільная злосць вылілася на Машку, яго безадказную памочніцу, i ясна стала, якая яна, гэта злосць, горкая, дзікая i дурная.

— Памажы! — загадаў Сымон, беручыся складаць сцялежаны воз.

Мікіта вінавата памог яму, а пасля папрасіў:

— Я лягу, Сымон, а ты за мяне пакіруй...

...Сонца зайшло, i пачалося змярканне — ціхае, свежае, з расой i камарамі. Машка, ужо зусім забыўшыся пра крыўду, рупліва тупала па пяску, тоўхаючыся ўперад галубінай хадой. Брат гаварыў сястры аб тым, як ім трэба адсудзіць Марылін пасаг,— гаварыў спакойна, «па-харошаму». Сястра падтаквала яму. А мужык яе — бедны, аброслы Мікіта — ляжаў ніцма i не чуў: спачатку ён уздрыгваў ад глыбокага, недзе з-пад самага сэрца плачу, а потым заснуў i хроп.

«Вазьмуся нябось за яго!» -— раз-пораз думала Стэпка.

* * *

— А справа, брат, вельмі простая,— казаў старому Жуку пан Чыжэўскі,— табе, значыцца, гэтак: бабе i сыну ўдзяўбі, што нябожчыца нявестка сама захацела свой пасаг прадаць, бо зямля была вам не з рукі. Вы хацелі тыя самыя паўтары дзесяціны ля дому купіць, а яна была гуляка: абы схадзіць хораша, з'есці, выпіць, цукерак, скажам, пасмактаць. Грошы, як вада, сюды-туды i перамыкала без толку...

— Неяк, бачыце, пане Чыжэўскі...

— Што тут «пане Чыжэўскі»... Сведкі — галоўнае. Ты, брат, сам павінен ведаць, не малы: не падмазаўшы, не паедзеш!..

— Я ведаю, я толькі да таго, ці ўдасца?

— Чаму ж раптам «не ўдасца»? Прысяга будзе, праўда, але хто ж яе сёння баіцца? Ну што, падумай, сведкі знойдуцца.

Гаварылі яны ў местачковай карчме, зашчапіўшыся ў баковачцы. На століку была бутэлька i закуска. Жук атрымаў учора павестку на суд з Мікітам за Марылін пасаг i, як з усякай важнай справай, прыйшоў з павесткай да Чыжэўскага. Гэта быў местачковы кулак, які нажыў на гандлі свіннямі тоўстую кішэню i яшчэ таўсцейшую морду. З кожным днём ён рабіўся ўсё больш ды больш падобным да свайго тавару i выглядам i натурай. Усякая подласць, пачаўшы ад недаважвання i недалічвання i канчаючы хоць бы на сённяшняй справе, рабілася ім спрытна i з ахвотай, абы толькі было выгадна. Жук штогод прадаваў два-тры ўкормленыя парсюкі, i паміж ім i свінабоем Чыжэўскім даўно завязалася нейкая прыязь. Марылін пасаг, праўда, прадалі з яе згоды i купілі столькі ж зямлі бліжэй. А таму цяпер трэба баяцца, што Мікіта адсудзіць яе...

— Ну, як ты, Жук,— надумаўся ці мне шукаць?

— Што ж, хіба Лустач ці Свісток,— адказаў стары, падумаўшы.

— Абодва пойдуць,— сказаў свінабой.— А трэці ёсць у мяне. Гаваку Антося знаеш?

— Пэўна.

— Ну, дык ты ix ідзі пакліч. Абодва сёння на рынку. Ды, зрэшты, i Гаваку сам пакліч. Скажы яму, што я прасіў. А я вас тут пачакаю. Падрыхтую тут усё як мае быць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Муштук i папка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Муштук i папка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Муштук i папка»

Обсуждение, отзывы о книге «Муштук i папка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x