Янка Брыль - Вітраж

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вітраж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вітраж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вітраж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка.

Вітраж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вітраж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сёння развіталіся са сваім чысценькім нумарам, за акном якога апошні раз пашарэла для нас вялізная саламяная страха на доме дырэктара атэля, апошні раз пакудахкалі мекленбургскія куры.

Зноў дарога. Аўсяна-жытне-лугавыя прасторы. Лясы, пералескі. Цагляныя вёскі, хутары, былыя маёнткі. Асфальт у высокіх прысадах. Трохі спакойны, трохі пануры прыморскі пейзаж.

Потым — Гюстраў, зноў старажытная готыка, горад, амаль ацалелы ў вайну. I Барлах — скульптар, графік, паэт Эрнст Барлах — прычына высокага, светлага хвалявання.

Пусты, парослы сонечнай, некранутай травою цвінтар вакол самотнай цаглянай капліцы — старадаўняй, найстарэйшай у горадзе «капэлы святое Гертруды». Старыя рэдкія бярозы. Яшчэ радчэйшыя, яшчэ старэйшыя магілы.

Побач з капліцай, у лёгкім лісцяным цяньку, стаіць прывезеная сюды адтуль, дзе супакоіўся Барлах, драўляная пацямнелая дошка-помнік з гатыцкім надпісам:

«Усё, што ў яго было смяротнае, пахавана тут».

Тое, што асталося пасля яго несмяротнае, што ацалела ад гітлераўскага вандалізму,— скульптуры ў пустой прасторнай капліцы, нядаўна ператворанай у такі незвычайны i просты музей. Збылася даўняя мара Барлаха, які ўздыхнуў калісьці ў гэтай, тады запусцелай, капліцы, сказаўшы: «Тут маім творам жылося б нядрэнна».

Дрэва i камень яшчэ раз ажылі пад рукой чалавека, яшчэ раз гавораць пра наша агульнае, найпрыгажэйшае, вечнае.

I асабліва значным, прыгожым тут здаецца тое, што гаварыць ix, дрэва i камень, навучыў іменна немец, сапраўдны сын свайго народу, той, якога мы сёння — i празаічна, i вельмі змястоўна — называем актыўным антыфашыстам.

«Пра ўсё гэта я ўжо даўно напісаў...» Так падумалася ўчора ўранні. Пра што напісаў? Ды, здаецца, што ў той ці іншай форме, у той ці ў іншай меры нават i пра тое, як мяне, былога польскага салдата, нямецкага палоннага, цяпер савецкага пісьменніка, немцы возяць па той частцы свае зямлі, сацыялізм якое шчодра аплочаны нашай крывёй. Дакладней кажучы, возяць яны не мяне, а нас: польскую вязнярку Асвенціма, ленінградскага блакаднага падлетка i дваіх беларускіх партызан. I возяць не проста немцы, а два былыя салдаты вермахта, як я даведаўся ўчора — ваякі апошняга этапа «ўсходняй кампаніі». Цяпер гэта даволі элегантный, ветліва маўклівыя i нават важныя ды злёгку іранічныя шафёры... На гэтую тэму штосьці прыблізнае пісаў i я, больш канкрэтна пісалі ўжо многія іншыя. Словам — не нова.

А сёння, цяпер, на цвінтары i ў капліцы, думкi тыя здаюцца мне амаль чужымі. Што ты напісаў? Як напісаў? Пры чым тут стома ці вяласць, калі вось у тэму — у складаную, горкую тэму, якое не абмінуць, да якое i я маю свае асабістыя адносіны, перад якою i я адчуваю свой абавязак,— уваходзіць яшчэ адна вельмі патрэбная, вельмі істотная з'ява.

Пасля «капэлы святое Гертруды» быў загарадны дом Барлаха ў сасновым лесе, жыллё i майстэрня, на парозе якое гасцінна сустрэў нас геносэ Фрыдрых Шульт, старэнькі, верны друг вялікага мастака, прапагандыст i ахоўнік ягоных скарбаў.

Зноў скульптуры — з той самай народнай прастатой, народжанай у страсных пошуках, з той самай глыбінёй гуманізму — да ўзнёслай цішыні i рэдкай радасці ў душы...

На адной з непрасторных плошчаў старога Гюстрава, у сурова-велічным гатыцкім саборы, кажучы груба, вісіць на ланцугах... не, не вісіць — лунае бронзавы анёл з абліччам высакароднай Кэтэ Кольвіц. Яшчэ адзін твор Барлаха, прыгожае сведчанне дружбы двух змагароў за светлую будучыню, яшчэ адно сведчанне непераможнасці сапраўднага мастацтва.

A трошкі воддаль — змрочна, запылена тырчаць старыя, бяскрылыя сцягі з няпростымі, ненабожным! надпісамі: «Мір праз перамогу», «З богам за бацькаўшчыну» i гэтак далей...

Народ, які мае вялікае мастацтва, вялікую векавую культуру, народ, які ведае, што гэта значыць — страціць яе, як ён мог, як ён можа знішчаць культуру іншых народаў?..

А каля сцен сабора — грабніцы герцагаў ды герцагіняў, якія тут, пад строма-высознымі скляпеннямі, «спачываюць у бозе» — да сумоты даўно, да непрыстойнасці раскошна i крыкліва...

Як радасна з усёй гэтай старызны, з усёй арыстакратычна-шавіністычнай затхласці вылузваецца, нібы сонца з-за хмараў, такі патрэбны i блізкі, такі нямецкі i агульналюдскі Барлах!

Анёл ягоны вярнуўся сюды пасля разгрому нацыстаў.

* * *

У дарозе ад Балтыкі зноў у Берлін, любуючыся прыродай, зайздросным спалучэннем яе красы з культурай, думаў, што я не проста так сабе гляджу, запамінаю — як не проста, не так сабе, не толькі дзеля сябе ёсць будучая маці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вітраж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вітраж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вітраж»

Обсуждение, отзывы о книге «Вітраж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x