Янка Брыль - Вітраж

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вітраж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вітраж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вітраж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка.

Вітраж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вітраж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што да Жаромскага, дык я яму ўдзячны не толькі за тое, што «Сізіфава праца» была калісьці, у школьныя гады, адной з маіх любімых кніг. На цэлую чвэртку стагоддзя пазней, перачытаўшы гэтую рэч, я жыва зацікавіўся адным маім юнацкім рукапісам i дапісаў, перапісаў яго, «Сірочы хлеб», з думкай пра тое самае, што i ў Жаромскага, але пайшоўшы, як мне здалося, далей. У яго быў гнеў, пратэст супраць нацыянальнага прыгнёту, a ў мяне было i вышэйшае: дружба паміж сумленнымі палякамі i намі, хто быў прыгнечаны, але вучыўся i ўмеў распазнаваць, дзе прыгнятальнік, а дзе друг — у адным i тым самым народзе. Тут ужо многа зрабіў i час, у якім мы жывём, які нам падказвае такія думкі. I сёння, калі мы дзейсна думаем пра неабходнасць дружбы паміж нашымі народамі, як жа зношана, анахранічна, пачварна выглядае ён, той вялікадзяржаўны, узброены грубай магутнасцю шавінізм, які мог лічыць разумнай, нібыта патрэбнай рускаму народу, мерай — вынішчэнне ўсяго польскага, асіміляцыю народа з вялікай гісторыяй, навукай, культурай, цудоўнымі рэвалюцыйнымі традыцыямі сусветнага гучання. Гэта мне, як ніколі раней, прадметна ясна стала ў Келецкім музеі школьных гадоў Стэфана Жаромскага, дзе я пад шклом вітрыны ўбачыў «Элементарь» i «Польскую хрестоматию» — рускія, замест польскіх, падручнікі для... польскіх дзяцей, у самым сэрцы польскай краіны. Не дзіва, што ўсе намаганні лепшых сыноў польскага народа былі ў той час скіраваны на адно — на барацьбу з царызмам за незалежнасць. I дзіва, пашана да гэтых лепшых людзей, якія маглі над горам, над трагедыяй свайго народа ўздымацца да агульналюдскага, працаваць для нашай агульнай будучыні. У гэтым сэнсе, вышэйшым, я думаў іменна пра Жаромскага, аўтара «Попелу» i «Прадвесня», які пайшоў далей i глыбей за Сянкевіча.

Ад гэтых думак зямля Жаромскага, Кялеччына, асенняй красой якое мы любаваліся, была яшчэ прыгажэйшая. Мы не толькі маўчалі пра гэта,— i гаварылі таксама. Няхай нібы ўскосна, намёкамі, аднак... Словам, мы адчувалі, што дружым, што ёсць нам у імя чаго дружыць, што дружбе гэтай не трэба гучных слоў, казённых дэкларацый.

Бо ў нас было яшчэ адно, што праясняла, паглыбляла наша свята. Мы гаварылі пра партызан, келецкіх i беларускіх, да слаўных спраў якіх мы мелі пэўнае дачыненне. Яжджыньскі i Папер паказвалі мясціны, звязаныя з перамогамі i пакутамі. А каля помніка партызанам, ужо на подступах да Свентакшыскіх гор, пакрытых вечнай зелянінай хвойніку i восеньскай стракатасцю золата i чырвані, мы пастаялі ў немнагаслоўнай задуме. Тры партызаны, лічачы i мяне: удзельнік варшаўскага паўстання, потым вязень канцлагера Мацей Канановіч; намеснік Веслава Яжджыньскага па выдавецтве — Тадэвуш Яскула, ардэнаносны, не раз паранены салдат дывізіі імя Касцюшкі; Ева Астроўская, жонка Веслава, пісьменніца i адзін з нашых спрытных, нястомных шафёраў; сціплая, мілая Гражына, сацыёлаг i любімая Мацеева дачка.

Веслаў меўся яшчэ раз дастаць сваю пукатую бутлю шатландскага віскі, якую мы пачалі ў росным ранішнім лесе, на мяжы цудоўнай Кялецкай зямлі, аднак у глыбінным Мацеевым партфелі, дзе жывуць звычайна рукапісы i кнігі, цудам знайшлася яго летняя знаёмая па Беларусі — наша «белавежская». Гэта таксама здалося нам маленькім, але значным сімвалам.

Дзякую, сонечны польскі дзень, што ты мне шчодра дазволіў глядзець з-пад гэтага помніка на поўнач, на размах неабсяжнай даліны, пяшчотна прыкрытай смугою, засеенай словам Жаромскага, народнай песняй непераможнасці!..

Дзякую, цёмны i так звычайна, проста, як i дома, таямнічы лес,— за ціхі звон тваіх крынічак, якія i мы, «бязбожнікі», называлі цудадзейнымі, смакуючы халодную, крыштальную ваду i згадваючы тых, што прыходзілі i яшчэ ўсё прыходзяць сюды, у горны гушчар, палячыцца ад непаладкаў i горычы!..

Дзякую i табе, імклівы «Фіят», што птушкай, паслухмянай Евіным далікатным рукам, лунаў па серпантине горнай дарогі туды, дзе на вяршыні кляштар-турма «Святы крыж», на варотах якое ўжо разбураных, калісьці быў надпіс: «Ідзі з богам i не вяртайся!..»

З богам ішлі сюды не толькі багамольцы. З імем яго ішоў сюды канвой, спачатку царскі, потым санацыйны. Дарога, якая сёння легка сцелецца пад гумавыя скаты, тады са звонам — доўга, паволі — падмяталася кайданамі. А на прасторы зялёных хрыбтоў i засмужаных далін арлы глядзелі адгэтуль праз краты...

Я думаю пра тых,. што былі тут асноўнымі вязнямі,— пра змагароў рэвалюцыйнага падполля. Палякі. Украінцы. Беларусы. Некаторых я ведаў, пра некаторых трохі пісаў. Некаторым пацісну руку, як вярнуся дахаты. I раскажу, што быў тут, i яшчэ паслухаю...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вітраж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вітраж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вітраж»

Обсуждение, отзывы о книге «Вітраж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x