Янка Брыль - Вітраж

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вітраж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вітраж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вітраж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка.

Вітраж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вітраж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён мне расказваў гэта не ў кабіне, а цераз стол.

— Заяц. Скаціна. Дзіч. Няўжо ж i той пра свабоду так разумее? Хоць ты бяры ды выпусці яго...

Відаць, не выпусціў. Я не спытаўся пра гэта. Можа, малых сваіх пашкадаваў, што плачу наробяць. А можа, i плачу таго не збаяўся ды ўпотай або калі дзяцей у хаце не было, прыдушыў шарака, зрабіўшы смачнае мяса i добрае футра на аблавушку.

Але чаму расказваў? Чаму памятае? Чаму i мяне заразіў белым сумам начной прасторы, ціхай тугой маладзенькага месяца над палямі? Чаму i мне амаль па-дзіцячы бясхітрасна, шчасліва захацелася казачна-песеннай дабраты, некаторыя кажуць, што лішняй у наш час, абстрактнай? Чаму ж i мне ў гэтым бачыцца найбольшая паэзія i найчысцейшая краса, усім патрэбныя, як паветра i хлеб?

Няўжо настрой гэты ад музыкі?

Няўжо ад снегу, што недзе сыпаўся тады, праз музыку, за сценамі, у святле ліхтароў. Не першы сёлета, не першы i ў маім жыцці...

Няўжо ад сустрэчы з другам?

Успамінаецца яшчэ адно, што ўспаміналася i на канцэрце, з'явіўшыся тады разам з іншымі абрыўкамі ўспамінаў, нібы разрозненых, а нечым звязаных у невыразнае яшчэ, ды ўжо, здаецца, неабходнае адно, злучанае, як магнітам, адзіным, радасным, пявучым пачуццём.

Успамінаецца асенні вечар у Маскве, светлы, застаўлены кнігамі пакой у кватэры майго другога сябра рускага. Мы гаварылі пра штосьці не абавязкова значнае,— скажам, як з другам-латышом пра Слоку. Мы i маўчалі тым асаблівым сяброўскім маўчаннем, калі, як гаворыцца, ёсць пра што памаўчаць. I музыкі высокай не было, не светлы снег быў за акном, а нудная кастрычніцкая шэрасць, ажурна заслоненая ад нашай утульнасці гардзінай. Тым нечым вельмі важным, што хораша дапаўняла мой паэтычны настрой, рабіла яго ўзвышаным, ясным i цёплым на самай мяжы непатрэбнай расчуленасці, была — вісела на сцяне — звычайная рэпрадукцыя з даўным-даўно знаёмай мне карціны Рэпіна «Л. М. Талстой на ворыве».

Даўным-даўно...

Вясковае хлапчаня, я ведаў тады Талстога толькі, здаецца, па замалёўцы пра зайца-русака, прачытанай мне бацькам,— толькі краёчкам душы дакрануўся да таго цудоўнага свету, які ўжо гэтулькі разоў за паўвека шчасліва здаваўся неабдымным i бяздонным. Белую шапку, мужыцкі картуз Талстога, наогул чалавечы выгляд генія я ўпершыню ўбачыў тады ў чужой хаце, у чужой растрапанай кнізе, убачыў i з таго моманту назаўсёды запомніў у непарыўным спалучэнні з вершам Кальцова «Ну, тащися, сивка!». Верш быў надрукаваны побач, я ўжо сам яго прачытаў, а на малюнку, дарэчы, былі ажно дзве такія сіўкі. I яшчэ адно, вельмі істотнае,— i незвычайны малюнак, i верш цудоўна спалучаліся з вобразам майго старога, як мне тады здавалася, бацькі, які месяцаў некалькі перад тым асіраціў нашу хату.

Бацьку я ў першую пару свайго сіроцтва памятаў па-рознаму, мноствам жывых карцін, у розных праявах яго вобраза. Адзін вобраз, калісьці востра ўспомнены над кнігай з малюнкам сівабародага аратага, над радкамі верша, такога блізкага i неразгадана прыгожага ў сваёй прастаце, зноў вось ажыў у сэрцы маім — амаль праз пяцьдзесят гадоў. У той маскоўскі вечар, калі я даволі стомленым вокам даўно такі сталага чалавека глядзеў на просценькую рэпрадукцыю пад шклом, i ўчора, калі я, у чароўным свеце музыкі, па нейкай прычыне, трохі загадкавай i трохі зразумелай, зноў прыгадаў той сум i тую радасць. Сум, вядома, даўно не мой, не сірочы, а радасць, здаецца, амаль зусім тую самую.

Бацька быў не такі ўжо i стары, якім ён здаваўся мне ў той час, аднак i сёння ён бачыцца стомленым вельмі. Высокі, без шапкі, з вялікімі, спацелымі залысінамі i кароткай, з проседдзю, барадой, ён паволі, задыхана зносіў у горбы доўгія жытнія снапы, ад стомы недазволена шастаючы каласамі на пожні. А потым, не пачынаючы ставіць мэндлі, ён лёг на гэтым духмяным навале i, усміхнуўшыся свайму «памочніку», з палёгкай выдыхнуў:

Сладок будет отдых
на снопах тяжелых...

Добра, што ты мне з'явіўся яшчэ раз, i ўчора, i тады, у хаце майго рускага друга, майго частага i сардэчнага субяседніка! I яшчэ раз пляваць я хацеў на ўсё «цвярозае», «разумнае» хіхіканне вакол таго, бачыце, «графскага ворыва». Геній-араты — гэта таксама высокая, задушэўная музыка, глыбокі сэнс, непераможная мудрасць прастаты. I мне, пад гэтую, знешне нячутную, музыку так добра ісці далей па жыцці, глыбей у жыццё, стараючыся паводзіць сябе ў сугучнай адпаведнасці з той чысцінёй, што адкрываецца нам ужо на самым пачатку свядомасці.

...Яшчэ раз першы снег. Арган. Усмешка багіні. Раманс Шастаковіча. Шэрыя зайцы — адзін за адным. Латышская песня «Бярозавік». «Ave Maria» вялікага Вердзі. Вялікі Талстой — за сахою...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вітраж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вітраж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вітраж»

Обсуждение, отзывы о книге «Вітраж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x