• Пожаловаться

Адам Глёбус: Дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус: Дом» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2004, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Адам Глёбус Дом

Дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры”. Не падобны ён на датыхчасовыя апавяданкі і шырэйшыя творы. Памятаю, некалі пры нагодзе сустрэчы з Адамам Глёбусам на адным з літаратурных “Бязьмежжаў”, ён заявіў, што, пэўна, ніколі ў жыцьці не возьмецца за такі памер, як раман, бо ў ягонай сям’і “раманы ўжо пісаліся”. Магчыма, гэтае сьверджанне было заўчасным, проста тады яшчэ не назрэла тэма для рамана. Цяпер яна з’явілася – ДОМ. Але і раман гэты па-глёбусаўску фпецыфічны – кароткія фрагмэнцікі перажыванняў, назіранняў, успамінаў, меркаванняў, сабраныя ў адно цэлае, адно, што дае поўнае ўяўленне пра Глёбуса, як чалавека. Шматпакаленьневая сям’я, рэляцыі паміж дамоўнікамі, узаемасувязі і ўзаемадачыненьні. Бацькі – дзеці – унукі – праўнукі. Кожнае пакаленьне знайшло сваё месца ў рамане. Ніхто не застаўся па-за ўвагай. Вельмі асабісты, часам нават інтымны аповед пра самога сябе ў кантэксьце свайго дому, сваёй сям’і. (Н.Г.)

Адам Глёбус: другие книги автора


Кто написал Дом? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дом — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кручэнне галавой

Спачатку нi я, нi жонка не заўважалi, як Ядзя круцiць галавою. Мы яе кладзём у ложак, а яна заплюшчвае вочы i пачынае матляць галавой то ўправа, то ўлева. Заўважылi — занервавалiся. У каго нi спытаем, нiхто не ведае. Нават дасведчаныя дактары хмыкалi i пацiскалi плячыма. Гэтае кручэнне мы ўбачылi праз тыднi два, як забралi дачку з радзiльнi. Алена здагадалася патэлефанаваць туды i запытацца ў нянек. Тыя i адказалi, смеючыся з нашых страхаў: «Гэта яна сама сябе гушкае, закалыхвае, каб хутчэй заснуць». Сапраўды, хто гэта будзе гушкаць-закалыхваць чужое дзiця ў пластыкавым боксе? Вось яно само i закалыхваецца. А яшчэ гэты бокс прывучыў Ядзю жыць па бальнiчным раскладзе: уночы спаць, есцi ў тэрмiн, не капрызiць. Нам ад гэтага было значна лягчэй. Выспацца ўночы пры малым дзiцяцi — вялiкая раскоша.

Дзiцячы сад

Уладкаваць Ядзю ў дзiцячы сад, як высветлiлася, — вялiкая праблема. Месцаў, бач ты, няма. Загадчыцы гэтага праклятага садка я паабяцаў зрабiць роспiс на калiдорнай сцяне, толькi каб яна знайшла месца. Панамалёўваў я розных пеўняў ды катоў з сабакамi. Тады i месца адшукалася ў кругласутачнай групе. «Паходзiць спачатку «на суткi», а потым перавядзём у звычайную групу». Ядзя адбыла ў тым садку тры днi i захварэла. Прастудзiлi гадаўкi-выхавацелькi маё дзiця. І не толькi прастудзiлi... З садка мы забiралi зусiм iншую дзяўчынку, чым адводзiлi туды. Мурзатую, прапахлую камбiтлушчам i млоснай прэласцю, маўклiвую i злосную. «На сутках» было толькi дзевяць дзяцей: два мурыны, два кiтайцы, армяначка i нашы бязбацькавiчы. Можна было б i даглядзець, здаецца. Але гэта адно здаецца. Таму, вылекаўшы Ядзю, мы ў садок яе не павялi, пакiнулi гадавацца ў бабы Жэнi i дзеда Ванi. Ну а роспiс, пэўна, дажыў да першага рамонту.

Холад

Сяброўка спытала, чаму ў мяне працоўны кабiнет пазавешаны Ядзiнымi фотапартрэтамi. Я сказаў: пiшу пра дачку, фоткi мне дапамагаюць. Вось i слова знайшлося, якое характарызуе нашы адносiны, — «сool». «Гэта ж «халодны»». — Сяброўка нiбыта i пакрыўдзiлася. — «Не «халодны», а «прахалодны»». «Якая рознiца? Вось магу расказаць пра сваю дачку... Самы запамiнальны, самы кранальны для яе эпiзод у стасунках з татам звязаны з цяплом, з шалiкам... Ён павёз яе ў больнiцу на аперацыю. Апендыцыт мусiлi выразаць. Медсястра сказала, каб паабразалi ўсе пазногцi, i дала нажнiцы. Муж разуў дачку, а каб яна не ставiла босыя ногi на халодны цэмент, зняў шалiк i паслаў на падлогу. Холадна было, снежань. Дачка запомнiла татаў цёплы шалiк на ўсё жыццё. А ты — «сool»». — «Правiльна, сool. Каб не халодная падлога, каб не снежань, не бальнiчныя скразнякi, не адчула б твая дачка цеплынi татавага шалiка».

Валасы

Адна з самых яскравых праяў у канфлiкце памiж бацькамi i дзецьмi звязана з валасамi. Калi адно пакаленне носiць доўгiя валасы, дык другое пастрыжэцца «пад нуль». Калi «нулявая» мода стане традыцыйнай, дык наступнiкi расфарбуюцца ва ўсе колеры вясёлкi цi надзенуць парыкi. І так з веку ў век. Ведаючы гэта i памятаючы, як сам гадаваў непаслухмяны кудлаты хаер, чакаў, калi ж Ядзя пачне дэманстраваць сваю дзёрзкасць i непаслухмянасць на галаве. Дачакаўся. Дзесяцiкласнiцай яна была i чырвонай, i сiняй, i зялёнай, i каштанавай, i ў белыя пёры, i з жоўтым вожыкам. Я не абураўся, адно прасiў, каб купляла якасную фарбу i не перапальвала валасы, бо лысая жанчына, як i рэдкавалосая, не зусiм прывабна глядзiцца пасля трыццацi. Мае парады ўспрымалiся кепска, але той цырульна-фрызурны пратэст мы даўно перажылi, i цяпер у дачкi натуральныя цёмна-русыя валасы, якiя аздабляюць твар вялiкiмi кудзерамi.

Пялюшкi

Цяпер, у часы памперсаў з блакiтнымi тэлевiзiйнымi сiкунамi i празрыста-зялёнымi тэлекакамi, развагi пра мыццё, сушэнне i прасаванне мяккiх пялюшак выглядаюць архаiкай. Такi ўжо ў чалавека лёс — бегчы за хутказменлiвай рэчаiснасцю, стамiцца i назаўсёды застацца ў мiнулым. Толькi мне дарагiя ўсе Ядзiны перамытыя мной i Аленаю пялюшкi. Колькi мы iх папаласкалi? Безлiч, сказаў бы я, каб не ведаў Юру Малiноўскага, якi палiчыў усе пялюшкi, перамытыя за сваiм сынам. У яго атрымалася 1700, i амаль столькi ж перамыла ягоная жонка. Ядзiны пялюшкi я не лiчыў. Пэўна, яно i правiльна — не ўсё трэба падлiчваць у нашым свеце. І колькi мы яшчэ перамылi б, перапаласкалi, перапрасавалi, каб толькi Ядзя была здаровая, чыстая i вясёлая? Тут ужо дакладна — безлiч.

Нянавiсць

Падзелы, перабудовы, пераарыентацыi, што адбылiся ў нашым грамадстве за апошнi час, вельмi моцна ўдарылi па маiх анарха-дэмакратычных перакананнях. Адбылося тое праз Ядзю. Яна марыла стаць доктаркаю, паступiць у медыцынскi iнстытут i лячыць людзей. Таму ў школе выбрала больнiцу, каб хадзiць на практыку. Там яе на працягу трох месяцаў прымушалi мыць прыбiральнi, нiбыта iншай працы для медсястры i быць не можа. Ядзя паскардзiлася дырэктарцы школы, а тая, паабяцаўшы дапамагчы, насамрэч затаiла сваю сацыяльную нянавiсць, i падчас агульнашкольнага сходу сказала, што такiя, як Ядзя, калi не хочуць мыць прыбiральнi, хай «валяць» да сваiх багатых бацькоў i ў iх працуюць, i ў iх вучацца, як нажывацца на бедах народа. Ну i якая пасля гэтага дэмакратыя i талерантнасць? Вядома, Ядзя пачала працаваць у мяне, i жадання стаць медыкам у нашай краiне ў яе паменела, а потым i зусiм знiк намер вучыцца на доктарку.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Нил Гилевич: Родныя дзеці
Родныя дзеці
Нил Гилевич
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Адам Глёбус: Скрыжаваньне
Скрыжаваньне
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Дом»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.