• Пожаловаться

Адам Глёбус: Дом

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус: Дом» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2004, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Адам Глёбус Дом

Дом: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры”. Не падобны ён на датыхчасовыя апавяданкі і шырэйшыя творы. Памятаю, некалі пры нагодзе сустрэчы з Адамам Глёбусам на адным з літаратурных “Бязьмежжаў”, ён заявіў, што, пэўна, ніколі ў жыцьці не возьмецца за такі памер, як раман, бо ў ягонай сям’і “раманы ўжо пісаліся”. Магчыма, гэтае сьверджанне было заўчасным, проста тады яшчэ не назрэла тэма для рамана. Цяпер яна з’явілася – ДОМ. Але і раман гэты па-глёбусаўску фпецыфічны – кароткія фрагмэнцікі перажыванняў, назіранняў, успамінаў, меркаванняў, сабраныя ў адно цэлае, адно, што дае поўнае ўяўленне пра Глёбуса, як чалавека. Шматпакаленьневая сям’я, рэляцыі паміж дамоўнікамі, узаемасувязі і ўзаемадачыненьні. Бацькі – дзеці – унукі – праўнукі. Кожнае пакаленьне знайшло сваё месца ў рамане. Ніхто не застаўся па-за ўвагай. Вельмі асабісты, часам нават інтымны аповед пра самога сябе ў кантэксьце свайго дому, сваёй сям’і. (Н.Г.)

Адам Глёбус: другие книги автора


Кто написал Дом? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дом — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
У Ядзi iх было тры: манеўровы цягнiк — Манеўруша, грузавая Бетонамяшалка i Вогнетушыцель. Чаму гэтыя рэчы, гэтыя механiзмы пакiнулi найглыбейшы след у яе трох-пяцiгадовай свядомасцi, не ведаю. Уразiлi, i ўсё! І яна патрабавала ад мяне самаробных казак пра Манеўрушу, Бетонамяшалку i Вогнетушыцель. Я iмправiзаваў з трыма героямi... Манеўруша ездзiў i ў Маскву, i ў Варшаву па запчасткi. Бетонамяшалка выходзiла замуж за вежавы кран, i ў iх нараджалiся маленькiя трактары. Вогнетушыцель выратоўваў лес ад пажару. З iм было лягчэй: галоўнае — знайсцi пазнавальны аб’ект i падпалiць. Гэта ўсё станоўчыя i ўлюбёныя героi, а быў яшчэ i злосны, брыдкi, агрэсiўны Вантуз. Ён не толькi не хацеў працаваць, прамываць чарупiну i ванну. Ён i шкоду рабiў: Манеўрушы клаў цаглiны на рэйкi, у Бетонамяшалку закiдваў цвiкi, падпальваў Палац спорту i Палац мастацтваў... Карацей, жыў паўнакроўным лёсам злачынцы з вялiкай дарогi. Даўно тое было, а цяпер, чакаючы ўнука, думаю: каго ён абярэ ў свае героi, хто i што ўразiць яго душу? Час не толькi хутка ляцiць, ён яшчэ хутчэй мяняе герояў.

Дзень нараджэння

Адзiн з самых радасных дзён у маiм жыццi — дзень, калi нарадзiлася Ядзя, 25 лiстапада 1983 года. Снегу было шмат, у лесе пад горадам ледзь не па пояс. Я вярнуўся ў Менск з семiнара маладых лiтаратараў, iшоў па Бранявым завулку ў бок сiняга заснежанага парку, за якi сядала вялiкае i яснае сонца. Жоўты, сiнi, чырвоны колеры перапаўнялi мяне. Мароз надаваў усяму iснаму крыштальную яснасць i гармонiю. «У мяне нарадзiлася дачка. У мяне ёсць дачка...» — я паўтараў i паўтараў гэта рознымi словамi i ў розных iнтанацыях, уголас i сам сабе, як запавет, як заклiнанне, як малiтву... Калi мне цяжка, млосна, маркотна, невыносна жыць, я ў думках вяртаюся ў той дзень, у той стан, да сiнiх дрэваў, да чырвона-жоўтага неба, да глыбокага чыстага снегу... Кажу: «У мяне ёсць дачка». Супакойваюся i радуюся гэтаму свету.

Ток

Нарадзiлася мая Ядзя не ў сем i не ў дзевяць месяцаў, як звычайна родзяцца, а ў восем. Неданасiла жонка дзiця, а ўсё з-за празмернай працавiтасцi. Трэба было ёй ставiць вопыты ў Акадэмii навук з нейкай там цэнтрыфугаю? Трэба было даследаваць нейкiя перагародкi мембранаў i iх уплыў на працэсы старэння чалавечага арганiзма? Можа, i трэба. Але праз любоў да ўсяго чалавецтва мы ледзь не згубiлi нашае дзiця. Трыклятая цэнтрыфуга ўдарыла Алену токам, ды так лупанула, што арганiзм не ўтрымаўся — i давялося нараджаць. Дачка была зусiм маленькая, важыла крышку больш за два кiлаграмы. І яе, бедную, адразу змясцiлi ў празрысты бокс на цэлы, недаходжаны жонкаю месяц... Акадэмiю навук, з яе вайсковым рэжымам, доследамi над жывёламi, таталiтарным мысленнем, я не любiў даўно. Пасля ўдару токам па маiх жонцы i дачцэ гэтую ўстанову наогул узненавiдзеў i зрабiў усё, каб Алена не вярнулася на працу ў Інстытут геранталогii. Яна i не вярнулася, стала мiрным i рэвалюцыйным фатографам i зрабiла безлiч партрэтаў нашай Ядзi.

Розум

«Не збiрай дзецям грошы, збiрай розум» — казала баба Броня. І не толькi казала, а i вывучыла сыноў. Гэтым афарызмам-сентэнцыяй карыстаюся i я. Збiраю, праўда, грошы, каб Ядзя хоць колькi магла павучыцца ў Лонданскiм унiверсiтэце. Наколькi вучоба i веды дадаюць розуму, можна дыскутаваць. Аляксандра Македонскага вучыў Арыстоцель — атрымаўся заваёўнiк. Нерона спрабаваў адукаваць Сенека — а тыран спалiў Рым. І ўсё ж англiйская адукацыя адрознiваецца ад беларускай у лепшы бок. Вярнуўшыся з Лондана, Ядзя абняла мяне, пацалавала i сказала: «Татачка, я так табе ўдзячна, так удзячна... Ты сам не ведаеш, што ты для мяне зрабiў...» Хiба ўдзячнасць — не праява розуму? Праява, самая натуральная.

КЕФIР

У Алены не хапала свайго малака, каб кармiць Ядзю. На такi выпадак была ў Менску дзiцячая кухня. Шторанiцы я бег у тую кухню з бутэлечкамi, выстойваў чаргу. Чаму ў чарзе амаль не траплялася мужчынаў? Чаму цёмнымi зiмовымi ранкамi ў мароз i снег па кефiр для немаўлят прыходзiлi цёткi i бабулькi? Не ведаю. Але мне ад гэтага было толькi лепш, бо «тату» пускалi без чаргi. З кухнi, пазвоньваючы бутэлькамi, я бег у радзiльню, дзе мая дачка вельмi добра ела i праз месяц стала звычайнай дзяўчынкай, якую мне аддалi ў ружовай капэрце вясёлыя медсёстры.

Cool

Найлепш нашыя стасункi можна пазначыць англiйскiм паняткам «сool». Памiж мной i Ядзяй заўсёды былi прахалода, свежасць, не iснавала напалу i страсцi. Спакой, незамутнёнасць, халадок застаюцца i цяпер. Часам i я, i яна бываем дзёрзкiмi, бессаромнымi, нахабнымi, але i гэта ўкладаецца ў слова «сool». Калi адбываюцца сутыкненнi, дык гэта сутычкi двух круглых рэчаў, двух шароў. Памiж намi няма вуглоў, фактураў, шурпатасцяў. Пасля ўдару мы разлятаемся ў розныя бакi, як два бiльярдныя шары. І астываем хутка — як гарбата на скразняку.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Нил Гилевич: Родныя дзеці
Родныя дзеці
Нил Гилевич
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Адам Глёбус: Скрыжаваньне
Скрыжаваньне
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Дом»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.