Адам Глёбус - Койданава

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Койданава» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Койданава: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Койданава»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага гарадка, што ў Мінскай вобласці. Выданне складаецца з чатырох апавяданняў і аповесці ў навэлах, якая носіць назву “Койданаўцы”. Кожная з навэл – імя героя: Казік, Іван, Стэфа, Чэсь, Стась, Ванік, Тоня. Так Адам Глёбус стварае вобраз беларускага мястэчка, каб увекавечыць яго жыхароў. Такім чынам ён “зрабіў вельмі простую, але разумную справу.” Гэта ж можа зрабіць кожны, каму Бог даў хоць крупіну таленту – апісаць здарэнні і людзей свайго роднага мястэчка. Адкінуўшы назву, ці надаўшы кнізе іншую, можна гэты вобраз малога мястэчка “прылажыць, прымерыць” да многіх іншых падобных мясцін, раскіданых па ўсёй Беларусі. Адметнасцю з’яўляюцца людзі, як кожнае мневялічкае мястэчка Койданава мае сваіх жабракоў, сваіх прастытутак, сваіх “дурных” і юродзівых. (Н.Г.)

Койданава — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Койданава», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да Мiнска Сава з Цiмам даедуць на дызелi, без квiткоў i без прыгод. Усю дарогу прагуляюць у карты з рабочымi. Цiму будуць iсцi казыры, i ён выйграе колькi рублёў i страшэнна ўзрадуецца. Пакамечаныя паперкi ён аддасць мардатаму шафёру, якi на новенькiм, без нумароў "ЗIЛе" давязе хлопцаў да Барысава, так i не вымавiўшы нiводнага слова надзьмутымi сiняватымi губамi. Сава таксама нiчога не скажа: маўляў, твае грошы — рабi што хочаш. А вось калi касавокi скуласты шафёр белага легкавiка "Нiва", што за пяць гадзiн дамчыць хлопцаў з Барысава ажно да Тулы, запатрабуе разлiчыцца i Цiма пакорлiва палезе ў кiшэню, тады Сава папярэдзiць, што хай толькi касавокi скажа яшчэ хоць слова — яму адразу адрэжуць скуластую башку. Уладар "Нiвы" змаўчыць, лясне дзверцамi i так iрване легкавiк з месца, што хлопцам падумаецца, што, пэўна, шафёр удзельнiчае ў аўтаралi. Сава з Цiмам пойдуць пешкi. Неба зацягнецца хмурнасцю. Сцямнее. Зацярушыць дробны, вiдаць, надоўга, дождж. Машыны не будуць спыняцца, шархацецьмуць далей, пакiдаючы хлопцам смуродлiвыя аблокi пырскаў. Сава з Цiмам пратупаюць кiламетраў з дзесяць, праклiнаючы кожную машыну, што пакажа iм крывавыя агеньчыкi стоп-сiгналаў. Нарэшце шафёр вялiкай фуры пашкадуе вымаклых небаракаў, ён скажа, што едзе з Мiнска i баiцца заснуць, таму будзе гаварыць абы-што, каб не заплюшчылiся вочы. Ён высока ўздыме даўганосы профiль з высокiм, як на дваiх, кадыком i пачне крыць матам маскалёў, казацьме, што ўсе яны алкаголiкi i не ўмеюць працаваць, а Масква — самы сквапны горад з усiх, дзе ён быў. Вы б, хлопцы, да Краснай плошчы дайшлi, каб мяне не было. Яны ж тут i спынiцца баяцца. Хлопцы будуць пасмейвацца, зрэдку падтакваць кадыкатаму шафёру i незаўважна даедуць да маскоўскай кальцавой дарогi. Позна, застануся начаваць на стаянцы. Тут да метро два крокi. А грошай не трэба. Газiроўкi вып'еце за маё здароўе.

Хмары разыдуцца. Па блiскавiчным асфальце, прытанцоўваючы, пад зорамi Сава з Цiмам рушаць на Маскву.

У паўпустым абшарпаным вагоне метро Сава згледзiць першую ахвяру: смуглявую невысокую маладзiцу з цылiндрычным футаралам для чарцяжоў. Чарнявая маладзiчка хутка заўважыць нядобрыя зiркi нацятага Савы i паспрабуе ўцячы. З метро яна выйдзе на асветлены праспект, а з яго рэзка заверне ў прахадны двор. Сава дагонiць маладзiцу ў чэзлым скверыку i важкiм ударам у скроню прымусiць скурчыцца на растрэсканым асфальце. Футарал адкоцiцца ў пясочнiцу ды ляжа там, нiбыта забытая дзецьмi цацка. Сава забярэ ў маладзiцы гадзiннiк, шлюбны пярсцёнак i скураную сумачку. Футарал ён пакiне ў пяску, а сумачку растрыбушыць на сметнiку за тры кварталы ад месца, дзе тварылася злачынства. Цiма, агаломшаны ўбачаным, будзе iсцi за Савам, як прыблудны, ужо раз прагнаны сабака. Здарэнне так перапалохае Цiму, што ён, пераляканы, ажно перастане бачыць колеры, i свет паўстане для яго ў шарым аблiччы.

Першую маскоўскую ноч хлопцы пераседзяць на гарышчы вялiкай будынiны, па-над станцыяй метро "Смаленская". Разаслаўшы кардонныя скрынкi з-пад садавiны, Саўка засне. Цiма будзе ўслухоўвацца ў прапыленае чарноцце. А цi ж не iдуць мiлiцыянты iх арыштоўваць? Ён i пабудзiць Саву, як толькi пачуе ў двары радасны брэх кватэрных сабак, якiх павыводзяць на шпацыр. Абураючыся кучкамi сабачага гною, пакiнутага чатырохлапымi сябрамi гараджан, Сава прывядзе Цiму на Беларускi вакзал, дзе ў неахайнай цырульнi хлопцы пастрыгуцца. Каратканогаму цырульнiку ў бруднаватым расшпiленым халаце Сава загадае пагалiць свае рэдкiя вусы. У трэснутую чарупiну разам з густым мыльным шумам паляцiць i тое, чым яшчэ ўчора Сава намерваўся ганарыцца. Пах таннага адэкалону хлопцы панясуць у прывакзальны гастраном, дзе набяруць абаранкаў i пакетаў малака. Паснедаюць яны ў альтанцы, што ў дваровым калодзежы, прапахлым да дурноцця гастраномным начыннем. Закурыўшы пасля перакускi, Сава плюне на дашчанае дно альтанкi i скажа, што варта пашукаць новае месца начлегу, бо гарышча пыльнае, а спаць на скрынях мулка ды холадна.

Паселяцца хлопцы ў iнтэрнаце, дзе камендантам будзе працаваць далёкi сваяк Савы. Гэтаму вялiкагаловаму кульгаваму сваяку Сава будзе доўга тлумачыць пра свае намеры паступiць у вайсковую вучэльню i пра тое, што iспыты пачнуцца праз тыдзень, таму ў вайсковы iнтэрнат не пусцiлi. Камендант пашкрабе пазногцем цемя, напэўна, не паверыць нiводнаму слоўцу, але пакульгае да кладоўкi дый разам з ключом ад пакоя выдасць коўдры, падушкi, бялiзну i электрачайнiк з пагнутай дзюбай. Пакой будзе такi вузкi, што ў iм ледзь уцiснуцца два ложкi ды тумбачка. Займеўшы жытло, Сава пакiне Цiму засцiлаць ложкi, а сам злётае ў гастраном па пiва i гарэлку. Пакуль хлопцы каўтацьмуць саракаградусную вадкасць i запiвацьмуць яе перастаялым пiвам, брыдкаваты камендант раскажа пра любоўныя прыгоды са студэнткамi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Койданава»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Койданава» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Post scriptum
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Дамавiкамерон
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Хлопчыкі
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Скрыжаваньне
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Рарк
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Смерць — мужчына
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Койданава»

Обсуждение, отзывы о книге «Койданава» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x