Адам Глёбус - Койданава

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глёбус - Койданава» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Койданава: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Койданава»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага гарадка, што ў Мінскай вобласці. Выданне складаецца з чатырох апавяданняў і аповесці ў навэлах, якая носіць назву “Койданаўцы”. Кожная з навэл – імя героя: Казік, Іван, Стэфа, Чэсь, Стась, Ванік, Тоня. Так Адам Глёбус стварае вобраз беларускага мястэчка, каб увекавечыць яго жыхароў. Такім чынам ён “зрабіў вельмі простую, але разумную справу.” Гэта ж можа зрабіць кожны, каму Бог даў хоць крупіну таленту – апісаць здарэнні і людзей свайго роднага мястэчка. Адкінуўшы назву, ці надаўшы кнізе іншую, можна гэты вобраз малога мястэчка “прылажыць, прымерыць” да многіх іншых падобных мясцін, раскіданых па ўсёй Беларусі. Адметнасцю з’яўляюцца людзі, як кожнае мневялічкае мястэчка Койданава мае сваіх жабракоў, сваіх прастытутак, сваіх “дурных” і юродзівых. (Н.Г.)

Койданава — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Койданава», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А як мама памiрала, я ў дзiцячым лагеры была. Ну, правiльна, мы ж разам усе былi: i ты, i Мiрак. Мне ўбачылася такое: прыехала ў Койданава. Заходжу ў двор, а мама стаiць каля ганка i нешта робiць. Здаецца, бялiзну мые. Так, яна бялiзну мыла i пачула, як я клямкаю бразнула, азiрнулася. Яна маладая, смяецца, кажа: "Нiначка, мне ўжо нiчога-нiчога не балiць. (А ў яе рак, жахлiвыя болi.) Так добра. Я такая шчаслiвая. Нiна, мне нiчога не балiць". Я ўзрадавалася, iду да яе. А яна каля плота пабегла, стала маленькай, пад самай рукою маёй прабегла i — за веснiцы. Клямка бразнула. Прачынаюся, а ў вушах яшчэ бразгат клямкi звiнiць. Устала, выйшла на вулiцу. А тут ужо наш бацька: "Я па цябе. Машыну ўзяў. Трэба ехаць. Не плач".

У тую ранiцу пасля снядання я шукаў мацi па ўсiм лагеры. I ўбачыў яе, i пабег, а калi быў зусiм блiзка, схамянуўся — не мая мама, а выхавацелька. Я не спынiўся. Выхавацелька ўслед маё iмя крычыць. Слёзы душаць. Я ў лес. Ляжаў, плакаў на кастрыцы i пераконваў сябе, што баба Ядзя не памерла, што гэта я сам навыдумляў немаведама чаго. А калi слёзы скончылiся i прыйшоў да выхавацелькi i яна сказала, што баба Ядзя памерла, я не плакаў.

Мама мяне заўсёды папярэджвае. Даўно нешта не прыходзiла. Што гэта я кажу? Трэба па дрэве пастукаць.

Тук-тук-тук.

I ты пастукай.

Тук-тук-тук.

А калi абутак прыснiцца...

Як гэта я мог маму з выхавацелькай пераблытаць? Яны зусiм не падобныя.

...усё залежыць ад таго, якi абутак. Цi свой? Цi чужы? Цi новы? Цi чысты? А калi прыснiцца пажар, абавязкова пасварышся. Так у Койданаве казалi: пажар — сварка.

Сава

Саву ў Койданаве не любiлi. Нi тады, калi ён яшчэ стрыжаным пад нуль хлапчанём латашыў суседскiя сады i гароды, нi тады, як скончыў дзесяцiгодку i трос на танцах вiхрастым чубам. Яго недалюблiвалi яшчэ i з-за бацькi — мiлiцыянта, чалавека звераватага, якi нiкому нiчога не дараваў: нi накапанага на чужым полi кошыка маладой бульбы, нi падшыпнiка, вынесенага з рамонтнай базы дзецям на самакат. Бацька лупiў Саву мiлiцыянцкай партупеяю, але жорсткае выхаванне толькi азлiла ды загартавала лядашчага хлопца. Саву абыходзiлi аднагодкi яшчэ i з-за мацi — крыклiвай пляткаркi, якая магла без дай патрэбы ўчынiць такi гвалт i прылюдны здзек у чарзе па цукар, што сёй-той згодны быў каўтаць вар голы, абы толькi не чуць брудных слоў i праклёнаў, што выляталi з шырокага, аздобленага металам рота мiлiцыянцiхi.

Саву нiхто не шкадаваў, калi ягоныя бацькi загiнулi ў адначассе. На чыгуначным пераездзе яны, абмiнуўшы караткаваты шлагбаум, на ўсёй хуткасцi загналi жоўты службовы матацыкл пад колы лакаматыва. Хавалi iх у закрытых трунах, бо рэшткi людзей так перамяшалiся з анучамi ды жалеззем, што не раздзярэш, каб i хацеў. Парабiлi глыбокiя труны, паскладалi так-сяк тое, што яшчэ ўчора звалася прынцыповым мiлiцыянтам i нястрыманай жанчынаю, i занеслi на могiлкi. Сава застаўся на свеце адно з бабай Анцяй, якая з-за хворай нагi нават на магiлу сына i нявесткi не пайшла глядзець.

Тым летам Сава якраз i скончыў школу. Ён бадзяўся па Койданаве цэлымi днямi — забiваў час, што заставаўся да восенi, калi яго павiнны былi загрэбцi ў салдаты. Аднагодкi дый старэйшыя пазбягалi гэтага не па гадах дужага, шырокага ў плячах хлопца з белым чубам над заўсёды злосным гарбаносым тварам. Адно брыво Сава ўздымаў падчас гаворкi вышэй за другое, i з-пад яго, высока ўзнятага, пераламанага, глядзела на свет жоўтае, што ў рысi, вока. Адзiнае, што змянiлася ў Саве пасля гiбелi бацькоў, гэта губа пад носам — вусы запусцiў.

Прахалодны ранак. Сава сядзiць на дзёрне яўрэйскiх могiлак i пачэсвае пазногцем рудаватыя рэдкiя вусы. Насупраць яго на паваленым i ўрослым у зямлю помнiку габлюе калоду зашмальцаваных карт дробненькi ды кiрпаты Цiма, якi таксама чакае позву ў войска i не можа прыдумаць лепшага занятку, як з самай ранiцы гуляць "у дурня" з Савам. Карты хлёстка пляскаюць па адпалiраваным целе заваленага помнiка з квадратнымi тлустымi лiтарамi i шасцiканцовай зоркаю. Зноў пагоны! Сава акуратна выкладае на камень дзве чорныя сямёркi. Чакае цябе войска! Ён устае з дзёрну i ўскiдвае рукi, як салдат, здаючыся ў палон. Знайдзi ў мяне нож! Цiма разы са тры абшуквае Саву, абляпвае, абмацвае ўсяго, але нажа так i не знаходзiць. Бо той прышыў сабе да кашулi, за каўняром, мiж лапатак, патаемную скураную кiшэню, у якой i трымае бацькаў паляўнiчы нож. Цiма здзiўляецца. Нашто было столькi шыць? А ты, Цiмка, зiрнi на свае чобаты, брыдка глядзець, дзеўкi насы адварочваюць, як цябе ўбачаць. А ты лепшы? На тваiх спартыўных падштанiках каленi, што торбы, вiсяць... Не трапячыся, будуць у мяне нагавiцы i чаравiкi скураныя. Ты што, Саўка, рабаваць пачнеш? Можа, i нож схаваў, каб... Дагаварыць Цiма не паспявае. Дужыя рукi сцiскаюць каўнер на шыi: нi ўдыхнуць, нi выдыхнуць. Дробны тварык рудзее, моршчыцца, як антонаўка ў печы, вочкi вылуплiваюцца, а з носа вылятае зялёны смаркач. Падла здохлая, зараз ты ў мяне пасмяешся. Сава выпускае каўнер, замахваецца, каб урэзаць па сцятым тварыку, але спыняецца i апускае кулак. Заўтра паедзеш са мной у Маскву! Ехаць у Маскву Цiма хоча, нi разу не быў, цiкава глянуць. Толькi што за вандроўка з Савам, у якога мiж лапатак вiсiць нож?! Пярэчыць Цiма не адважваецца нi на могiлках каля паваленых помнiкаў, нi на другi дзень, калi Сава на золку грукае ў шыбу, нiбыта хлопцы збiраюцца на рыбу, а не ў Маскву.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Койданава»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Койданава» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Адам Глёбус - Post scriptum
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Дамавiкамерон
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Хлопчыкі
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Скрыжаваньне
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Рарк
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Смерць — мужчына
Адам Глёбус
Адам Глёбус - Дом
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Койданава»

Обсуждение, отзывы о книге «Койданава» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x