Іван Шамякін - Пошукі прытулку

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Пошукі прытулку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі прытулку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі прытулку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.

Пошукі прытулку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі прытулку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неўзабаве маці прывяла Ліку. I дзядзька растлумачыў пляменніцы, хто такі Толя, што яго чакае, а з ім i яе. Ліка хоць i была з вецярком у галаве — весялуння, спявачка, плясуння, але як i большасць у іхняй сям'і валодала практычнасцю, здаровым сэнсам. Адразу сцяміла ўсю выгаду такога шлюбу. Ды i жаніх, дзякуй Богу, не зломак, не недарэка — хлопец што трэба! Ва універсітэце не адна заляцаецца! I натуральна, што Ліка ўчапілася ў свайго Толю, што клешч. Не на крок не адпускала. Усё лета вазіла яго ў сваю ягадную i грыбную вёску. I дазволіла яму тое, што нікому да яго не дазваляла. I гэтым прывязала яго, хлопца чыстага i сумленнага, так трывала, што адвязацца ён ужо не мог. Ды i не хацеў. Бацька запярэчыў было супраць ранняй яго жаніцьбы, але ўбачыў Ліку — i легка здаўся. Ліка ўмела заваражыць.

...Вікенцій Паўлавіч, убачыўшы такую плойму гасцей, спалохаўся аднаго: замучаюць просьбамі.

Яго акружалі, адразу ўтвараўся натоўп, калі ён цалаваўся з цёткамі, сёстрамі, швагерамі, вітаўся з пляменнікамі. Але дзіўна — ніводнай просьбы. Далікатныя людзі сяляне. Інтэлігенты не ўтрымаліся б — лезлі б што мухі на мёд. А вось гэтыя людзі прагна слухаюць, што ён кажа, смяюцца з яго жартаў, жартуюць самі, але ведаюць парадак i прыстойнасць: вяселле не для вырашэння сур'ёзных спраў, не для скаргаў сваіх на цяжкае жыццё.

Увайшлі ў прасторную залу сталоўкі, калі маладыя стаялі за сталом, у поўнай шлюбнай красе, па грудзі прыкрытыя букетамі руж. У Вікенція Паўлавіча ажно дух заняло. I зноў, як у царкве, ён адчуў сябе новашлюбным i зноў моцна сціснулася сэрца з-за здрады сваёй Машы. Яе захапіла свацця. Але ён падышоў да яе, сказаў нявесцінай маці з гонарам:

— Ну, як нашы маладыя, Вера Пятроўна?

— Ой, Паўлавіч! Не кажыце! Мая — каралева. Але ж i ваш прынц. Хоць ікону з ix пішы.

Узяў Марыю Іванаўну за руку i, як маладую, павёў да «прэзідыумнага» стала, за якім стаялі маладыя.

Першы тост сказаў сам гаспадар, без філасофіі:

— За шчасце маладых!

— Каб яны будаваліся, але не перабудоўваліся. Жылі без рэзкіх паваротаў, на якіх можа моцна занесці. Куляйцеся толькі ў ложку, — дапоўніла яго свацця.

Не такі ўжо дасціпны жарт, але госці весела рагаталі i пляскалі.

Сяляне казалі тосты кароткія i шчырыя. I хоць Іван Залоза абвясціў, што будзе каравай, — ён самазвана захапіў ролю тамады — некаторыя жанчыны падносілі падарункі тут, за сталом.

Прыйшлося змірыцца з прысутнасцю Івана Залозы, больш таго, прызнаць, што ён вельмі неабходны, бо дзве трэці гасцей — па нявесцінай лініі, а Залоза ведае ix, а каго з маладых не ведаў, яму падказвалі — хто, чый, i ён уміг арыентаваўся. Сам Іван закаціў тост хвілін на дзесяць. Даклад аб ролі сям'і ў новым грамадстве, пра абавязкі жонкі перад мужам, мужа — перад жонкай. Але слухалі яго ўважліва, хоць ужо i былі на падпіцці. Ii («cäfl Щк

Калі на краю стала, дзе сядзелі самыя маладыя, два хутка ап'янелыя студэнты пачалі разборку i схапілі адзін аднаго за грудкі, падняліся тры атлеты ў аднолькавых сініх касцюмах i вывелі пеўняў праветрыцца пад асенні дожджык.

«Іван прадугледзеў», — падумаў Вікенцій Паўлавіч i адчуў нават удзячнасць кіраўніку справамі i сябру за яго ўважлівасць i прадпрымальнасць: нічога не забывае.

Добра скончылася вяселле. Усе засталіся задаволеныя. Зацалавалі i маладых, i ix бацькоў. Ды i паміж сабой госці перацалаваліся, нават тыя, хто дома, у вёсцы, можа, i не вітаўся.

Марыя Іванаўна радавалася не толькі таму, што сын ажаніўся з простай дзяўчынай, што вяселле згулялі палюдску, але i свайму самаадчуванню: вельмі нялёгкі дзень — колькі клопатаў, хваляванняў! — аднак за чатыры месяцы пасля аперацыі яна бадай ніколі не адчувала сябе такой здаровай, бадзёрай, вясёлай.

Вярнуліся апоўначы. Раздзяваліся, ходзячы на насочках, перагаворваліся шэптам — каб не патрывожыць сон маладажонаў. Ды i Таня ўжо даўно прыціхла ў сваім пакойчыку.

Ляглі кожны на сваім ложку. Сцішыліся. Колькі хвілін пракручвалі, як па відэамагнітафоне, падзеі памятнага дня. Але ў хуткім часе за сцяной заскрыпеў ложак.

Марыя Іванаўна шчасліва засмяялася амаль на поўны голас.

— Чуеш, дзядуля? Мы ж таксама абвянчаліся сёння.

Вікенцій ахвотна перабраўся пад жончыну коўдру i ўпершыню пасля доўгага перапынку ён не думаў ні пра каго іншага — толькі пра жонку. Гэта стала яшчэ адной радасцю дня. I ён загадаў сабе: «Усё! З Аняй — усё».

8...

У трэці раз у прыёмную прыйшоў стары чалавек з сівой бародкай, інтэлігентна апрануты, ціхі, ветлівы, але настойлівы. Яму трэба да старшыні. Ганна Фядосаўна растлумачыла, што старшыня прымае па асабістых пытаннях адзін раз у тыдзень — па пятніцах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі прытулку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі прытулку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Пошукі прытулку»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі прытулку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x