Іван Шамякін - Драма

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Драма» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Драма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Драма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Драма — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Драма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А мяне правёў хлапчук... тутэйшы. Ён тут усе хады знае.

Запунцавеўся і закашляўся Брагінскі: ахова лагера абавязак начальніка штаба.

— А хлопчыка дзе вы знайшлі?

— О, гэта доўгая гісторыя!

— І што вы прынеслі нам? — спытаў Золатаў.

Шабовіч разгубіўся, нават азірнуўся: а што ён павінен быў прынесці?

— Нічога не прынёс. Пісталет. Мяне арыштавала СД. Я ўцёк у першую ж ноч. У горадзе татальная аблава. Заставацца там немагчыма было. І мы пайшлі...

Золатаў зноў кракнуў і рэзка нахіліўся, быццам яго ўдарыла ў жывот. Не, радаснае хваляванне ўдарыла ў балючае месца — у радыкулярнае спляценне, так б'е пры стрэсе. Падумаў:

«Выдае сябе — тэрміналогіяй: татальная!»

— Хто — мы?

— Я і... мая жонка... падпольшчыца Аксана Каваленка. Ды я па парадку раскажу вам, калі маеце час. Гісторыя доўгая.

— Расказваць табе, хлопча, прыйдзецца незалежна ад таго, маем мы час ці не,— заўважыў Ман, падняўшыся са свайго тапчана. Ён зняў з печы каструлю з супам, які весела булькаў і напаўняў зямлянку апетытным пахам падсмажанага з цыбуляй сала. Снеданне адкладвалася.

Шабовіч галодна пракаўтнуў сліну.

— Дык я па парадку раскажу? — спытаў дазволу.

— Само сабою разумеецца, па парадку,— згадзіўся Аляксей Іванавіч.

— Парадак буду вызначаць я! — катэгарычна заявіў Золатаў.

Шабовіч у самым пачатку вырашыў, што камандзір атрада — вось гэты, адзеты ў армейскую форму чалавек, і звяртаўся пераважна да Золатава, хоць душа яго цягнулася да равесніка — да Ігара; здавалася, што гэты бялявы бязвусы хлапчына зразумее яго хутчэй, чым хто.

Які ж парадак прапануе камандзір?

Золатаў сеў да стала, дастаў з планшэткі блакнот, карандаш.

«Як следчы»,— падумаў Шабовіч, хоць ніколі са следчым не сустракаўся, ведаў іх па кнігах, па кіно. Азірнуўся, на што сесці — нылі ногі. Але садзіцца яму не прапаноўвалі. Гэта крыўдзіла. Ён разумеў, як нялёгка яму паверыць, аднак не сумняваўся, што, калі выслухаюць яго шчырую споведзь, не могуць не паверыць. Але сесці прапаноўваюць нават выяўленым злачынцам.

Парадак заключаўся ў тым, што «следчы» сказаў:

— Слухаем вас.

Трохі звязвала, што мусіў расказваць стоячы, пераступаючы з нагі на нагу. Але, можа, гэта дало расказу тэмп, дынамізм, і ён хутка забыўся на сваё становішча. З імпэтам, з гонарам за сяброў расказваў пра сваю падпольную групу, назваў па ходу імёны ўсіх дзевяці чалавек, чыё сапраўднае імя, чыю падпольную клічку. Прозвішчы абыходзіў. Калі прадстаўляўся, назваў сваю ды Аксаніну і кіраўніка свайго, Піліпа Стануліна, назваў поўнасцю. Кіраўнікі Цэнтра ўсе ішлі пад клічкамі, ды акрамя Кулагіна і Клюшава, які аказаўся правакатарам, іншых прозвішчаў ён не ведаў. Ведаў людзей іншых груп, напрыклад, іх, бальнічныя, былі ў трох розных групах, але пра іх паведаміў між іншым, «для фону», без імёнаў, без іх аперацый, хоць некаторыя з гэтых аперацый былі вядомы не толькі яму, падпольшчыку,— усяму насельніцтву. Пра дзейнасць сваёй групы расказваў падрабязна — пра дыверсіі, пра ліквідацыю рэдактара, пра збор характарыстык на служачых управы, чым займаўся Іван, пра збор разведдадзеных аб правозе на фронт нямецкіх часцей.

— І каму перадаваліся гэтыя дадзеныя?

— Піліп быў звязаны з армейскай групай, яна мела рацыю.

— У горадзе? — зацікаўлена ўскінуў галаву Золатаў.

— Не знаю, можа, і ў горадзе.

«З армейскай ці з нашай?» — падумаў Золатаў. Яму не давала спакою група Новікава, яго калегі, маёра ўпраўлення контрразведкі, якую выкінулі з таго ж самалёта, толькі ў другім раёне, на поўдзень ад Мінска, некуды ў пухавіцкія лясы. Якаў Міхайлавіч думаў пра Новікава ўвесь час з бояззю, што Новікаў прабраўся ў горад і вядзе перадачы адтуль. Такая ўдача таварыша, якой па логіцы трэба радавацца, для Золатава была вельмі непажаданай, яна закрэслівала б яго радыёграмы аб немагчымасці прабрацца ў Мінск, аб правале яго разведчыкаў. Тое, што нямецкі агент — а ён не сумняваўся, што Шабовіч агент — так лёгка прайшоў у лагер, Золатаў звязваў з правалам свайго чалавека лейтэнанта Кротава, якога пасылаў адгэтуль. Выдаў лейтэнанцік планы, усе дыслакацыі, усіх людзей. Можа быць, што гэты падасланы з мэтай забіць яго, Золатава. Не, хутчэй за ўсё, каб выдаць атрад. А можа, задума ворага больш хітрая.

Золатаў раскрыў блакнот.

— Прозвішчы членаў вашай арганізацыі.

І тут у Шабовіча як бы адбылося кароткае замыканне. Спачатку расказ цёк без супраціўлення, свабодна; праўда, калі падмяняў прозвішчы клічкамі, адчуваў некаторую няшчырасць перад гэтымі людзьмі, якім вырашыў расказваць усю праўду, разумеючы, што толькі праўда можа пераканаць іх. І раптам — прозвішчы. Для запісу. А іх ніхто нідзе не запісваў. Усе разам. Была ў іх свая клятва, групавая, яны, канешне, не палілі рукі на агні, не распісваліся крывёю, але па-брацку дамовіліся: ні ворагу, ні маці роднай, ні пад катаваннем, ні на сяброўскай гулянцы не называць прозвішчы сваіх людзей, ва ўсялякім разе так, каб камусьці прыйшло ў галаву: ёсць група, арганізацыя. А чым займаецца тайная арганізацыя ў акупіраваным горадзе — пра гэта дзіця здагадаецца; пра падпольшчыкаў мяшчане шэпчуцца — хто з асуджэннем, хто з захапленнем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Драма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Драма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Карпенко-Карий - Драматичні твори
Іван Карпенко-Карий
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Драма»

Обсуждение, отзывы о книге «Драма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x