Іван Шамякін - Драма

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Драма» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Драма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Драма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.

Драма — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Драма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Золатаў пашкадаваў, што зачапіў языкатую бабу, але не пакрыўдзіўся за яе наскок, павярнуў на жарт.

Камандзір спаў у споднім, таму пры жанчыне не вылазіў з-пад кажуха.

Бяскрыўдныя сваркі Баслычыхі з Ігарам, з камандзірамі ўзводаў, з партызанамі і з ім заўсёды забаўлялі; жанчына ўносіла ў іх суровае лясное жыццё нейкую хатнюю атмасферу, па якой, напэўна, кожны сумаваў.

Пасля Ігар і Золатаў галіліся. Свяшчэнная працэдура. Але таксама забаўная. Ігар меў звычайную брытву савецкага вырабу. І як Аляксей Іванавіч яе ні напраўляў, не брала яна рыжаватай маладой поўсці. Перад галеннем ён часта жартаваў:

«Навум, завязвай мне канец тугім вузлом».

У Золатава брытва была адменная, нямецкая ці шведская. Але нават Брагінскаму не даваў ён сваёй брытвы, груба жартаваў:

«Дзве рэчы нельга давяраць самаму лепшаму сябру — брытвы і жонкі».

Ігар распаліў печку, нагрэў у кацялку вады і першы прымасціўся перад невялічкім люстэркам.

— Іду на галгофу.

— Вазьмі маю,— раптам прапанаваў Золатаў, здзівіўшы і Кіпеня, і Брагінскага, і Мана, які рэдка калі чаму здзіўляўся.

Калі Золатаў пачаў галіцца сам, увайшоў камандзір узвода Мазоўка, дзяжурны па лагеры. Былы калгасны брыгадзір любіў армейскі парадак і заўсёды дакладваў бадзёра, гучна. А тут як бы вінавата пашкроб патыліцу:

— Таварыш камандзір, затрыманы невядомы... у самім лагеры ўжо...

Ман устрапянуўся: у лагер прабраўся чужы чалавек? Чэпэ!

— А паставыя твае што рабілі? Спалі?

— Чорт яго знае, як ён прабраўся. Без дакументаў, але з пісталетам... Во «Вальтэр» бельгійскі...— не без шкадавання перадаў камандзіру пісталет.

— Вясёленькая гісторыя! — выгукнуў Ігар.— Так ён мог і ў нашу зямлянку ўваліцца, пакуль мы спалі.

— Дык і спытаў у Ляўшына... той каля прыбіральні яго сустрэў... Дзе, кажа, ваш камандзір?

Ман мацюкнуўся.

— Начальніка каравула — пад арышт!

— Кажа, з Мінска, падпольшчык...

Золатаў застыў з брытвай.

— Падпольшчык? — і тут жа сцёр са шчакі мыла, склаў брытву, вочы яго загарэліся, што ў лаўца, які пачуў здабычу.— Ну, во ён, не прымусіў сябе доўга чакаць. Хіба не казаў я, што з'явіцца?

Хто з'явіцца? Адкуль з'явіцца? Нічога ён такога не казаў. Праўда, пасля радыёграмы Панамарэнкі гаварылі пра яго людзей: ніводзін з трох не вярнуўся, не перадаў звестку. І хоць Ман аспрэчваў сцвярджэнне штаба, што немцам удалося сапраўднае падполле замяніць правакацыйным, ён мусіў пагадзіцца, што становішча ў горадзе складанае, і згадзіўся на тое, каб правесці разведку сваімі людзьмі — былымі мінчанамі.

— Сюды яго! — грымнуў Золатаў, адчуўшы сябе гаспадаром становішча — прываліла яго непасрэдная справа, знаёмая, любімая, па якой сумаваў.

Хутка надзеў гімнасцёрку, падперазаў партупею з кабурой на папрузе. Прайшоўся па зямлянцы як бы ўпрысядку, пацёр калені. Следам за ім паспешліва прывялі сябе ў форму астатнія. Толькі Аляксей Іванавіч не ўзброіўся, яго пісталет, які ён звычайна насіў у кішэні, ляжаў пад падушкай.

— Цікава, што за птушка да нас заляцела? — Золатаў ізноў пацёр калені.— Думаю, не верабей.

Забыліся на галенне, на суп, які пачаў кіпець на буржуйцы. Глядзелі на дзверы. Адчыніліся яны, і па насціле ў зямлянку спусціўся каржакаваты малады чалавек са шчаціністай барадой — колькі дзён не галіўся. Вочы яго ўзбуджана блішчэлі, Ігару здалося — радасна, Золатаву — падазрона, так яны ўпачатку гараць у кожнага злачынца, бо кожны з іх падрыхтаваўся да лжывых паказанняў і ўпэўнены, што яны неабвяргальныя, вочы ў іх патухаюць тады, калі «прыціскаеш да сцяны», і тып такі вымушаны даваць праўдзівыя паказанні.

Шабовіч павітаўся гучна і радасна.

— Добры дзень, таварышы камандзіры! — і памкнуўся павітацца за руку, але гэтага жэсту яго не ўбачылі. Адзін барадаты адказаў:

— Добры дзень, калі не жартуеш.

Вядома ж, чаму гэта яны павінны вітацца з ім, не ведаючы, хто ён, адкуль.

— Я — Шабовіч, Станіслаў Антонавіч. З Мінска. Член падпольнай арганізацыі.

Золатаў ажно крактануў ад задавальнення — знаёмы прыём, колькі разоў чуў: «Я — стары бальшавік».

Ману таксама не спадабалася такое самаўпэўненае прадстаўленне — быццам дакументы паклаў на стол. Падпольшчык павінен ведаць, што такое прадстаўленне на вайне, у сітуацыі, у якой ён апынуўся, мала што значыць. І камандзір задаў пытанне, якое, здавалася яму, хоць штосьці магло прасвятліць ці ва ўсялякім разе падказаць гэтаму дзіваку, калі ён наш чалавек, што не з таго трэба пачынаць:

— Як вы знайшлі нас?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Драма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Драма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Карпенко-Карий - Драматичні твори
Іван Карпенко-Карий
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Драма»

Обсуждение, отзывы о книге «Драма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x