• Пожаловаться

Іван Шамякін: Петраград — Брэст

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін: Петраград — Брэст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1991, ISBN: 5-338-00771-1, издательство: Беларусь, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Шамякін Петраград — Брэст

Петраград — Брэст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Петраград — Брэст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна расказвае аб тым складаным перыядзе гісторыі Савецкай дзяржавы, калі ў надзвычай цяжкіх для краіны абставінах заключаўся Брэсцкі мір. У творы найбольш поўна праявіліся ідэйна-мастацкая маштабнасць, партыйная заўзятасць і грамадзянская смеласць пісьменніка, які даў шырокую панараму рэвалюцыйнага руху мас.

Іван Шамякін: другие книги автора


Кто написал Петраград — Брэст? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Петраград — Брэст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Петраград — Брэст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сяргей нахіліўся і пацалаваў Міру ў пульхныя і — дзіўна! — не халодныя, гарачыя вусны.

— Слаўная мая... Як я люблю цябе!

Яна засмяялася і адхілілася.

— Салдаты ўбачаць.

— Няхай бачаць.

— О, ты не баішся, што падумаюць пра свайго камандзіра? Не баішся за свой аўтарытэт? Завёў шуры-муры...

— Не мялі глупства. Ты — мая жонка.

— «Мая, мая»... Ты — феадал. Буржуй. Прыватнік. Рэвалюцыя знішчыць гэтае разуменне — «твой, мой». Усё будзе наша.

— І жонкі? І мужы?

Міра зноў засмяялася.

Была ўжо ў іх размова на гэтую тэму, якая пачалася быццам жартам, а скончылася сваркай. Неяк у іх цёплым пакойчыку ў кватэры начальніка станцыі пасля хвілін кахання і блізкасці яна пачала даводзіць, што рэвалюцыя разам з іншымі феадальна-буржуазнымі інстытутамі знішчыць і сям'ю, у эру свабоды і роўнасці ўсё свабоднае, у тым ліку і любоў таксама будзе свабодная. Яе ультрарэвалюцыйныя фантазіі часта цешылі яго, як дзіцячыя забаўкі, дзіцячая гарэзлівасць. Ён, абпалены вайной да самага нутра, лічыў сябе, па меншай меры, у два разы старэйшым, чым быў у сапраўднасці, дзесьці ва ўзросце палкоўніка Пастушэнкі, начальніка штаба, і ён лічыў, што мае права з вышыні свайго вопыту паблажліва, па-бацькоўску, прымаць любыя фантазіі гэтай дзяўчыны, бо непасрэднасць яе давала яшчэ адну радасць, на якую ён забыўся,— вяртанне ў свет дзяцінства. Але яе разважанні пра «свабодную любоў» яму не спадабаліся, яны як бы абражалі яго пачуцці, і — што яшчэ горш — здалося, абражаюць самую яе і... яго маці, і яе маці.

Сяргей холадна сказаў, што яму не хацелася б жыць у такім свабодным свеце, што для яго сям'я, мацярынства — разуменні святыя, што сям'я — гэта найлепшае, што вынайшла чалавецтва ў працэсе сваёй эвалюцыі. Сям'я, што хлеб, што кніга,— такое ж вынаходства, толькі яшчэ больш неабходнае для жыцця, для эвалюцыі. «І для рэвалюцыі»,— заключыў ён.

У Міры пазелянелі вочы; ён ужо хораша ведаў гэтыя зялёныя, як у кошкі, іскры ў вачах. Тады ён паспрабаваў перавесці размову на жарт.

«Ты ведаеш, чым праславіўся наш Мінск у гады рэакцыі? У восьмым ці дзевятым годзе, не помню добра, я яшчэ ў гімназіі быў... у ім была створана «Ліга свабоднай любові». Гэтыя малойчыкі і «свабодныя дзявіцы» так аплёўвалі ўсялякую мараль... кідалі такі выклік грамадству, што, хоць яны ў сваіх палітычных поглядах змыкаліся з чарнасоценцамі, паліцмайстар аддаў загад аб разгоне лігі і аб іх арышце. І гэта быў адзіны выпадак, калі бацька і маці мая ўхвалілі рэпрэсіі супраць моладзі».

Але ў ёй пасяліўся ўжо «чорт», і «чорт» гэты быў бязлітасны, яна рабілася падобнай на таго хлапчука, які захапіў кулямёт і якому абы стрэліць, пакуль не адбяруць,— няважна, куды, у які бок, куды пацэліць. Так «страляла» і яна:

«Твой бацька — царскі служка... суддзя. Ён рэвалюцыянераў судзіў!»

Ён адказаў з ваеннай стрыманасцю, у якой любы салдат адчуў бы пагрозу:

«Мой бацька — адвакат, ён усё жыццё абараняў бедных, пакрыўджаных. Ты не знаеш, што такое сумленны адвакат у земскім судзе».

Напэўна, Міра сапраўды дрэнна ўяўляла ролю адваката, бо неаднойчы ў яе прарывалася непрыязнасць да яго бацькоў, як увогуле да ўсіх інтэлігентаў, проста-такі сапраўды нейкая класавая варожасць, якая яго, інтэлігента, афіцэра, палохала. Адукаваная дзяўчына, гімназію скончыла. Як жа могуць думаць непісьменныя рабочыя, мужыкі?

Паўгадзіны ён ляжаў на ложку, яна сядзела за сталом, накінуўшы на плечы шынель, ускудлачаная яго пацалункамі, натапыраная. Ён прагна курыў і спрабаваў чытаць Чэхава. Яна гартала Карла Маркса на нямецкай мове, як хацела знайсці ў Маркса адказ, пацвярджэнне сваёй непрымірымасці і зваліць гэтага арыстакрата, афіцэрыка марксісцкай цытатай. Але ён бачыў, разумеў, адчуваў, што ёй не да Маркса. Яна Кіпела ад таго, што ён можа ў такі момант чытаць, ды яшчэ каго — Чэхава. Тады яна не прызнавала яшчэ Чэхава, зняважліва кідала: «Абывацель!» Раіла яму чытаць Горкага і Беднага.

Сяргей лічыў сваёй сур'ёзнай перамогай, што прымусіў яе палюбіць Чэхава. Можа, Чэхаў памог ёй так засмяяцца з лухты аб тым, што пры сацыялізме будуць агульныя жонкі і мужы.

Не, хутчэй за ўсё — Дэкрэт аб грамадзянскім шлюбе, аб дзецях... Дэкрэт гэты ён прачытаў у «Известиях» дзён колькі назад і чамусьці вельмі ўзрадаваўся, усё роўна як перамог у нечым надзвычай важным для далейшага лёсу свайго і народа: так радаваўся ён хіба самаму першаму савецкаму дэкрэту — аб міры. Выходзіць, Ленін разумее каханне, сям'ю, адказнасць за дзяцей так, як, бадай, разумелі яго бацькі і сам ён, «кансерватар», як упікала яго Міра.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Петраград — Брэст»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Петраград — Брэст» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Иван Шамякин: Крыніцы
Крыніцы
Иван Шамякин
Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Іван Шамякін: Пошукі прытулку
Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Ахвяры
Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Драма
Драма
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Петраград — Брэст»

Обсуждение, отзывы о книге «Петраград — Брэст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.