• Пожаловаться

Іван Шамякін: Петраград — Брэст

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін: Петраград — Брэст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1991, ISBN: 5-338-00771-1, издательство: Беларусь, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Шамякін Петраград — Брэст

Петраград — Брэст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Петраград — Брэст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна расказвае аб тым складаным перыядзе гісторыі Савецкай дзяржавы, калі ў надзвычай цяжкіх для краіны абставінах заключаўся Брэсцкі мір. У творы найбольш поўна праявіліся ідэйна-мастацкая маштабнасць, партыйная заўзятасць і грамадзянская смеласць пісьменніка, які даў шырокую панараму рэвалюцыйнага руху мас.

Іван Шамякін: другие книги автора


Кто написал Петраград — Брэст? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Петраград — Брэст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Петраград — Брэст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паралельна з падзеямі, апісваючы якія І. Шамякін грунтаваўся на рэальных фактах з гісторыі, разгортваюцца ў рамане і эпізоды, дзе фантазію мастака не стрымлівала неабходнасць вывяраць факты па дакументах. Але і тут аўтар выдатна стварае гістарычны фон, ды і логіка думак, паводзін «выдуманых» персанажаў псіхалагічна адпавядае таму, што магло б кіраваць імі ў іх учынках. Вось Сяргей Багуновіч, які хаця і не стаў яшчэ бальшавіком, але ў адпаведнасці са сваім жыццёвым вопытам, ведамі свядома стаў прыхільнікам ленінскай лініі ў пытаннях аб стварэнні арміі новага тыпу для абароны Рэспублікі Саветаў, аб неабходнасці дысцыпліны, пільнасці, уліку рэальных абставін.

Вось палымяная агітатарка Міра, якая слепа ўспрыняла ідэі «левых» аб «сусветнай рэвалюцыі» і спадзявалася, што можна спыніць наступленне немцаў, звярнуўшыся да іх свядомасці. Яе перакананняў не пахіснула нават сустрэча з Троцкім, пасля якой яна інстынктыўна адчула нешта фальшывае, няшчырае ў паводзінах і словах таго, каму яна так безаглядна верыла. І яна гіне, спрабуючы спыніць ланцуг нямецкіх войск, сваёй смерцю нібы паказаўшы, да чаго прывяла б вера ў памылковыя, нерэалістычныя ідэі.

Сяргей Багуновіч прайшоў праз усе выпрабаванні лёсу, наканаваныя яму ў гэтыя цяжкія першыя месяцы 1918 года, і ў фінале мы бачым яго на IV Надзвычайным з'ездзе Саветаў, на якім быў ратыфікаваны мірны дагавор.

Напачатку можа здацца толькі сімвалічным тое, што дзеянне многіх эпізодаў рамана разгортваецца на беларускай зямлі. Але ўсё ж сувязь вялікіх гістарычных падзей увесь час адчуваецца. На вобразах кіраўніка камуны Антона Рудкоўскага, Стасі, ды і самога Сяргея Багуновіча аўтар паказвае, што гістарычны лёс беларускага народа вырашаўся ў складаных умовах і што надзеі на лепшае будучае ён звязваў з ідэямі, народжанымі Кастрычнікам.

Раман «Петраград — Брэст», як і папярэднія творы Івана Шамякіна, напісаны займальна, лёгка чытаецца. Дынамічны, насычаны падзеямі сюжэт увесь час трымае чытача ў напружанні. Эпізоды, звязаныя з барацьбой за Брэсцкі мір, чытаюцца не з меншай цікавасцю, чым тыя, што адбываюцца на беларускай зямлі, на адным з участкаў фронту. І. Шамякіну ўдалося арганічна звязаць вымысел і гістарычны факт, натуральна, псіхалагічна пераканаўча паказаць усіх сваіх герояў, ад вядомых дзяржаўных і палітычных дзеячаў да салдат, сялян-камунараў. «Петраград — Брэст» — гэта яшчэ адна, дагэтуль мала асветленая ў мастацкай літаратуры старонка з нашай гісторыі, новае слова ў беларускай Ленініяне.

Міхась Кенька

Частка першая

ПЕРАМІР'Е

Раздзел першы. ЗАСНЕЖАНЫЯ АКОПЫ

1

Багуновіч і Міра адсталі ад салдат, салдаты далёка апярэдзілі іх і былі ўжо блізка ад сваіх пазіцый.

Багуновіч не пайшоў проста, па іх слядах, ён зрабіў паўкруг і прыціснуўся да маладога сасонніку.

Міра пасміхнулася, але змаўчала. Ёй здалося, што Сяргей хоча сасоннікам прыкрыць ад ветру яе. Гэта кранула. Яна ўжо знала, з якой проста-такі рыцарскай клапатлівасцю ён ахоўвае яе ад прастуды, ад холаду, ад салдацкай грубасці. Дзівак, думае, што яна такая аранжарэйная. Часам яна кпіла з яго «дваранскіх вымудраў».

А вецер сапраўды нечакана, за якую гадзіну-дзве, змяніў кірунак і зрабіўся марозны, жорсткі. Калі раніцой ішлі туды, да немцаў, вецер быў заходні, мяккі, вільготны, два дні стаяла адліга. А цяпер вецер паўночны, бадай, паўночна-ўсходні ўжо. Адразу зашэрх снег пад нагамі, і па шарпаку папаўзлі сіняватыя змейкі. Яны закручваліся вакол ботаў, а потым, здавалася, працінаючы боты, штаны, паўзлі пад шынялём да спіны, да грудзей. Сяргей адчуў, як захаладала яго шыя, і падумаў пра Міру: легкавата адзета, трэба ўсё-такі выпісаць са склада афіцэрскі кажушок і перашыць ёй. Да д'ябла ўсе ўмоўнасці — хто што скажа! Няхай гавораць. Але ці сама Міра надзене такі кажушок? Толькі салдацкі шынель, салдацкія боты — і ніякага буржуазнага адзення! Была ўжо ў іх размова на гэтую тэму. Даволі бурная. Ён даводзіў, што жанчына павінна ва ўсім заставацца жанчынай і адзявацца адпаведна сваёй прыродзе. Яна адказвала, што ў ім моцна сядзяць буржуазна-мяшчанскія забабоны. Пасварыліся. Пасварыліся, каб потым памірыцца. Гэты мір, дзе яна пераставала быць салдатам, партыйным агітатарам, а рабілася звычайнай дзяўчынай... жанчынай, добрай, ласкавай, пяшчотнай, ап'янелай ад кахання,— гота давала яму гадзіны найвялікшага шчасця — таго, пра якое тут, на вайне, ён нават не адважваўся марыць. За тры з палавінай гады акопнага жыцця, здавалася яму, ўсё ў ім зачарсцвела, душа пакрылася брыдкімі гнойнымі струпамі. Цяпер ён радаваўся, што ўсё так адразу ачысцілася і ён у свае дваццаць сем гадоў стаў тым жа рамантычным, узнёслым студэнтам, які ў пачатку вайны сам папрасіўся на фронт. Міра сказала, што яго ачысціла рэвалюцыя. Але, вайна і рэвалюцыя ачысцілі яго, інтэлігента, афіцэра, ад шмат якіх саслоўных, класавых забабонаў, хоць і тады, у чатырнаццатым, ён ішоў ваяваць не за цара — за народ, за айчыну. Народу ён служыць і цяпер. Бальшавіцкі ўрад даверыў яму, беспартыйнаму паручніку, полк, салдаты любяць яго...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Петраград — Брэст»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Петраград — Брэст» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Иван Шамякин: Крыніцы
Крыніцы
Иван Шамякин
Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Алесь Пашкевіч: Круг
Круг
Алесь Пашкевіч
Іван Шамякін: Пошукі прытулку
Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Ахвяры
Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Драма
Драма
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Петраград — Брэст»

Обсуждение, отзывы о книге «Петраград — Брэст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.