Іван Шамякін - Петраград — Брэст

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Петраград — Брэст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Петраград — Брэст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Петраград — Брэст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна расказвае аб тым складаным перыядзе гісторыі Савецкай дзяржавы, калі ў надзвычай цяжкіх для краіны абставінах заключаўся Брэсцкі мір. У творы найбольш поўна праявіліся ідэйна-мастацкая маштабнасць, партыйная заўзятасць і грамадзянская смеласць пісьменніка, які даў шырокую панараму рэвалюцыйнага руху мас.

Петраград — Брэст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Петраград — Брэст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— «Петраград. Смольны. Леніну. Армія галадае. Распадаецца. Самадэмабілізуецца. Асобныя ўчасткі фронту аголены, нікім не ахоўваюцца. Стрымаць наступленне немцаў, калі яно пачнецца, немагчыма. Салдаты 136-га Кастрамскога палка чакаюць міру. Салдаты патрабуюць міру. Камандзір палка Багуновіч».

Пастушэнка здзіўлена паглядзеў на яго.

— Гэта можна?

— У рэвалюцыі ўсё можна, дарагі Пятро Пятровіч. Усе і кожны мае любое права.

— Вы думаеце, Ленін не знае пра становішча на фронце?

— Не сумняваюся, што знае. Пра гэта ўжо паўмесяца гавораць на з'ездзе па дэмабілізацыі арміі. Але лішняя тэлеграма з фронту не пашкодзіць... спадзяюся, паможа Леніну... Ён жа за мір. А ёсць праціўнікі міру...

— Вы рашучы чалавек, Сяргей Валянцінавіч.

— Не, я не быў рашучым. А трэба быць. Трэба, Пятро Пятровіч. Нам даверана жыццё людзей. Зараз мы з вамі выдамо яшчэ адзін загад. Але тут нам не абысціся без камітэта. Дзе Сцяпанаў?

— Яму нездаровіцца. Ён прылёг. Знаеце, такія хворыя пры такім атмасферным пераломе... Вунь як разгулялася пагодка!

Пастушэнка апраўдваў старшыню палкавога камітэта, што той ляжаў сярод дня. Крануў Багуновіча сваім клопатам. Увогуле Сяргею падабалася ўзаемная павага гэтых двух зусім розных людзей — двараніна і рабочага. Дэмакрат, ліберал, Багуновіч некалі, як і бацька яго, захапляўся ідэяй прымірэння класаў шляхам асветы і евангельскага ўдасканалення прыроды людзей. У вайну зразумеў, што гэта прыгожая утопія, але ідэалы маладосці пакінулі свой след: ён стараўся ўбачыць у кожным чалавеку добрае і радаваўся чалавечай дабрыні.

Абараняць Сцяпанава не трэба: усе ведаюць, што ён хворы на сухоты. Хто іншы даўно быў бы ў тылавым шпіталі, а гэты фанатычны бальшавік не пакідае фронту.

Для Багуновіча Сцяпанаў такая ж легенда, як і Пастушэнка, толькі хіба з той розніцай, што з Пятром Пятровічам, нягледзячы на яго званні і ўзрост, ён даўно адчувае сябе роўным і паводзіць па-свойску, а Сцяпанава быццам баіцца, адчувае ў нечым, магчыма, самым галоўным, перавагу рабочага над сабой. Баіцца ён, напрыклад, сцяпанаўскай маўклівасці, панурасці, хоць яе не цяжка вытлумачыць — хворы чалавек. Невытлумачальнай, загадкавай бывае яго рэдкая, нечаканая, часам беспрычынная ўзбуджанасць — весялосць ці гнеўная раздражнёнасць.

Філат Прохаравіч Сцяпанаў у шостым годзе быў асуджаны да дзесяці гадоў катаргі. У шаснаццатым вызваліўся і сам, добраахвотна, папрасіўся на фронт. На трэцім годзе вайны царызм падшкрабаў рэшткі рэзерву, і людзей часта «галілі ў салдаты» нават без медыцынскіх камісій, добраахвотнікі ж, пры наяўнасці многіх тысяч дэзерціраў, былі дзівам, за іх хапаліся абедзвюма рукамі. Царскія служкі, мабыць, думалі, што былы палітвязень перавыхаваўся і гатовы праліць кроў за цара і айчыну. Ніхто, безумоўна, не падазраваў, што на фронт Сцяпанаў найшоў са згоды партыйнага цэнтра, які праводзіў ленінскую тактыку пранікнення ў салдацкія масы.

Сцяпанаў, як і Пастушэнка, кватараваў тут жа, пры штабе. Спаў на кухні, на ляжанцы, дзе заўсёды было цёпла. Багуновіч памкнуўся быў паклікаць яго, але каля дзвярэй перадумаў. Вярнуўся да стала, зноў пачаў пісаць. Сачыніў абяцаны загад аб перадачы зброі сялянскаму атраду. Даў пачытаць Пастушзнку. Той не здзівіўся, але пашкроб патыліцу, уздыхнуў.

— Засудзяць нас за казённае дабро.

— Завошта? Калі мы гаворым пра рэвалюцыйную вайну, народ павінен быць узброены. Не бойцеся. Абы нас падтрымаў камітэт. Пайду да Сцяпанава.

Салдат-днявальны распальваў печку. Печка дыміла. Сцяпанаў натужліва кашляў і нязлосна лаяў салдата. Ён ляжаў, накрыўшыся шынялём, яго ліхаманіла. З'яўленню Багуновіча не здзівіўся. Камандзір палка не ўпершыню знаходзіў яго тут. Выяўляў незадаволенасць, што прыходзіцца вырашаць партыйныя і вайсковыя справы на кухні, дзе салдаты варылі здабытую ў сялян бульбу і сушылі анучы, аднак гэта яго не бянтэжыла, наадварот, лічыў, што афіцэра так і трэба збліжаць з салдатамі. Да таго ж камандзір гадоў на васемнаццаць маладзейшы, лічы, сын яго, няхай і гэта адчувае, не ў царскай арміі, дзе перад ім, бязвусым, выцягваліся барадатыя рабочыя і сяляне. Але калі следам за Багушэвічам на кухню ўвайшоў начальнік штаба, Сцяпанаў хутка падняўся, сеў на ляжанцы. Ды вышэй было больш дыму, і ён зноў цяжка закашляўся. Выплюнуў у брудную насоўку рудую слізь. Схіліўся.

— Галубчык мой,— сказаў Пастушэнка.— Нельга вам у дыме. З вашымі лёгкімі...

— Цягне мяне сёння на ляжанку... як старога дзеда,— вінавата прызнаўся Сцяпанаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Петраград — Брэст»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Петраград — Брэст» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Петраград — Брэст»

Обсуждение, отзывы о книге «Петраград — Брэст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x