Іван Шамякін - Петраград — Брэст

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Петраград — Брэст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Петраград — Брэст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Петраград — Брэст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна расказвае аб тым складаным перыядзе гісторыі Савецкай дзяржавы, калі ў надзвычай цяжкіх для краіны абставінах заключаўся Брэсцкі мір. У творы найбольш поўна праявіліся ідэйна-мастацкая маштабнасць, партыйная заўзятасць і грамадзянская смеласць пісьменніка, які даў шырокую панараму рэвалюцыйнага руху мас.

Петраград — Брэст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Петраград — Брэст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ляглі б на маім ложку.

— Што вы, Пятро Пятровіч! — збянтэжыўся старшыня камітэта і змрочна панурыўся, мабыць, незадаволены, што размову пачалі з яго хваробы, не любіў, калі пра яе нагадвалі.

Між тым зноў пачаўся прыступ кашлю. Раздражнёны, Сцяпанаў падняўся, надзеў у рукавы шынель і пайшоў з кухні, кінуўшы салдату:

— Цвярской... ямской... такую тваю... печку не ўмееш распаліць!

Бывала, што ён раптоўна выходзіў зусім, калі з нечым не згаджаўся, але здаралася гэта пасля спрэчкі з камандзірам ці з членамі камітэта. Цяпер жа яго ўзлавала афіцэрская дабрыня. Не паклікалі. Прыйшлі да яго, як да паміраючага, каб узгадніць нешта, можа і не вельмі неадкладнае.

Багуновіч зразумеў гэта і перажываў сваю памылку.

Не, Сцяпанаў не пайшоў на двор, на вецер, у завею. Прыйшоў у агульны пакой штаба. Сеў на канапу каля печкі і без адзінага слова чакаў: з-за чаго гэтак паднялі яго?

Багуновіч падумаў, што паспешлівасць яго можа здасца гэтаму суроваму бальшавіку недарэчнай, больш таго — падазронай. Аднак трэба тлумачыць, калі патурбаваў чалавека.

— Галодных салдат нам не ўтрымаць. Дэзерцірства...

Сцяпанаў узняў галаву і перапыніў:

— Самадэмабілізацыя,— ён не любіў слова «дэзерцірства» ў дачыненні да арміі, якая стала на бок рэвалюцыі. А ўвогуле здзівіўся: пра харчаванне гаварылі штодня на ўсіх узроўнях — у ротах, у камітэтах, у штабе палка. Што ж новае здарылася? Багуновіч адчуў яго здзіўленне. Сказаў новае, у што раптам паверыў сам у часе размовы з Рудкоўскім і Калачыкам.

— Старая армія распадаецца. Што яе заменіць? Чырвонагвардзейцы былі ўдарнай сілай рэвалюцыі... З іх атрадаў, думаю, павінна вырасці новая армія. Зброю старой арміі — у рукі новай. Так патрабуе гісторыя!

Сцяпанаў слухаў з цікавасцю, але насцярожана. У вуснах камандзіра гэта сапраўды новае. Дагэтуль Багуновіча, здаецца, хвалявала толькі адно — баяздольнасць палка, як яе захаваць. Сцяпанаву падабаўся такі клопат пра полк, але часам здаваўся і падазроным: ён, як і ўсе салдаты, не давяраў афіцэрам ці давяраў з аглядкай — куды хто з іх паверне? Куды ж нечакана павярнула выбранага імі камандзіра палка?

Багуновічу самому не падабалася, як ён гаварыў. Мірына тэрміналогія! А пра гісторыю — увогуле шкалярства, гімназісцкі выкрык. Каго ён уздумаў агітаваць такім чынам? Сцяпанава?

Здалося недарэчным нават тое, што ён стаяў пасярод пакоя, як агітатар. Сеў да стала і сказаў проста, з паваленай дзелавітасцю:

— Прашу згоды на наступны загад,— падняў паперу, але гаварыў, не заглядваючы ў яе.— Перадаць мясцоваму атраду Чырвонай гвардыі... вінтовак семдзесят, кулямётаў — два, ручных гранат — дзвесце... патронаў... патронаў нямнога...

— Аддамо трафейныя... вінтоўкі і патроны,— сказаў Пастушэнка.

— Правільна, аддамо трафейныя,— узрадаваўся Багуновіч падтрымцы начштаба.

А Сцяпанаў маўчаў. Дзіўна маўчаў. Заплюшчыў вочы, схіліўся, упёршыся далонямі ў калені, быццам яму схапіла жывот.

Сцяпанаў думаў.

Багуновічу не падабалася такая яго панурая маўклівасць, ён дапоўніў:

— Сялянскі камітэт дасць хлеб і фураж.

Сцяпанаў маўчаў. Ён ведаў адмову штаба фронту на

запыт аб перадачы часткі лёгкай зброі, на якую не хапае салдат, сялянскім атрадам. Чаму ж, з якой прычыны гэты афіцэр, прывучаны да строгай дысцыпліны, робіць такі смелы крок? Стары падпольшчык, навучаны турмой і катаргай любым праявам і чалавечай высакароднасці, і чалавечай нізасці, ён умеў быць асцярожным нават тады, калі хтось праяўляў самую высокую рэвалюцыйнасць.

— Мы не паднімем увесь наш арсенал. У нас мала людзей... і мала коней,— сказаў Пастушэнка, не тлумачачы — калі не паднімем, само самой зразумела: у выпадку адступлення.

Сцяпанаў пасміхнуўся ў свае калені, пасміхнуўся з сябе: ён даўно здзіўляўся, чаму больш верыць палкоўніку, двараніну, чым паручніку з адвакацкай сям'і. Аднак абодва яны разважаюць правільна, практычна. І па-бальшавіцку. Сялянскія атрады не стрымаюць кайзераўскіх войск. Але яны пачнуць партызанскую вайну і пакажуць імперыялістам, наколькі сялянам дарагая ўлада Саветаў, тым самым будуць рэвалюцыянізаваць нямецкіх салдат, такіх жа сялян і рабочых.

Сцяпанаў адчуваў, што Багуновіча нервуе яго маўклівасць, Багуновіч у меншай ступені, чым нават палкоўнік, звыкся з салдацкім кантролем над дзеяннямі камандзіраў і нерваваўся гэтак не ўпершыню.

Сцяпанаў падняўся з канапы, ступіў да стала, весела засмяяўся.

— Давай твой загад.

Багуновіч сцяўся: было аднойчы, што Сцяпанаў вось так узяў загад і парваў; тады гэта моцна абразіла камандзіра, ён лічыў такі жэст беспардонным хамствам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Петраград — Брэст»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Петраград — Брэст» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Петраград — Брэст»

Обсуждение, отзывы о книге «Петраград — Брэст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x