Іван Шамякін - Петраград — Брэст

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Петраград — Брэст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Петраград — Брэст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Петраград — Брэст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна расказвае аб тым складаным перыядзе гісторыі Савецкай дзяржавы, калі ў надзвычай цяжкіх для краіны абставінах заключаўся Брэсцкі мір. У творы найбольш поўна праявіліся ідэйна-мастацкая маштабнасць, партыйная заўзятасць і грамадзянская смеласць пісьменніка, які даў шырокую панараму рэвалюцыйнага руху мас.

Петраград — Брэст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Петраград — Брэст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Матрос слухаў яго са змрочнай сур'ёзнасцю. Калачык рассыпаў дробны рагаток, як гарох па паркеце, і пры сваім узросце не сядзеў на месцы — як хлапчук, перасаджваўся з аднаго крэсла ў другое, усё роўна што прымяраў, якое зручнейшае. Размова ішла ў бальнай зале палаца, пустой і халоднай, але, на здзіўленне Багуновіча, з чыстым паркетам, амаль не кранутымі шпалерамі — толькі ў адным месцы быў ададраны ладны кавалак жоўтага шоўку, адхапіла нейкая батрачка на кофтачку. Штук дваццаць даволі яшчэ чыстых крэслаў з гнутымі ножкамі, з баронскімі гербамі на спінках — шчыт, меч і галава зубра ці тура (не разабраць на палінялым габелене) на варотах палаца тэўтонскай архітэктуры — стаялі ў роўнай шарэнзе ўздоўж сцяны. Гэтыя крэслы і прымяраў Калачык.

— Мільён за адну карціну? Што ты кажаш? Во, Антошка, нам бы адхапіць адну такую! Во наладзілі б камуну! — «сыпаў гарох» Калачык.

Рудкоўскі не ўсміхаўся — скрывіўся параненым вокам на блазненне старога.

— Каму б ты яе прадаў? Мальвіне Грыўцы? Ці Залману-каравачніку?

З некім з гэтых людзей, мабыць, было звязана нешта смешнае, бо Калачык рагатнуў на поўны голас — ажно адгалоскі ўдарылі ў пустыя сцены, на якіх выразна выдзяляліся прамавугольныя плямы ад знятых карцін. Што гэта за карціны? Дзе яны?

Багуновіч быў тут пры бароне, але ў памяці не захавалася ніводнага палатна. Недзе віселі партрэты продкаў барона. Мабыць, тут. Партрэтаў не шкада. Хоць, безумоўна, каштоўнасць любой карціны ў тым, кім яна напісана, якім мастаком — Бруловым ці нейкім невядомым Шульцам, выканаўцам сямейных партрэтаў.

Рудкоўскі, не выявіўшы ніякай цікавасці да расказу пра мастацкія шэдэўры, пра Рафаэля і Рэпіна, адказаў з грубай іроніяй:

— Што, палкоўнік, баронскага дабра стала шкада? Дык ведай: народнае гэта дабро цяпер.

Пакрыўдзіла Багуновіча гэтая іронія — асабліва «палкоўнік». Але пасля прыйшлося ў Рудкоўскага і Калачыка прасіць сена для батарэйных коней. Пачухалі патыліцы, аднак далі. Цяпер трэба прасіць зноў — і сена для коней, і хлеба для людзей. Калі салдат не накарміць сёння, заўтра, праз тыдзень ад палка застанецца пустое месца, куча металу, якую можна толькі пераплавіць, але якая без людзей не стрымае і аднаго варожага ўзвода.

У палац не хадзілі праз парадны ганак, на ім ляжала гурба снегу. Вецер біўся ў сцяну і ўзнімаў снежны віхор, адзіную сцежку, што вяла да чорнага ходу, да кухні, засыпала снегам, нідзе не было відаць ні душы, як і на перадавой, ні цывільных, ні салдат. Гэтая бязлюднасць зноў-такі амаль спалохала Багуновіча: у мястэчку, за нейкія чатыры вярсты адгэтуль, у немцаў, было даволі людна, адчынены былі крамы, хадзілі не толькі ваенныя, але і цывільныя.

Але калі Багуновіч увайшоў у калідор гаспадарчай часткі палаца, на яго дыхнула жытлом, ды такім, што ажно закружылася галава: з кухні цягнула даўно не чутымі смачнымі пахамі смажанага мяса, свежага хлеба ці блінцоў. Ён рана снедаў, па-салдацку; з'елі з Мірай нішчымную прасяную кашу, выпілі па кубку пахучага кіпятку, чай замянілі травы і самая водарная з траў — багун. (Міра па-дзіцячаму смяялася, калі пачула, што трава гэтая называецца багуном: «Багуновіч п'е багун. Цяпер я знаю, чаму пакахала цябе. Ты так смачна пахнеш».) Пахі з кухні выклікалі амаль балючы прыступ голаду: «закрычаў» страўнік ад спазмаў, пагнала сліну і ажно зазвінела ў галаве. Але розум перамог голад. Багуновіч узлаваўся: у салдат, што нясуць ахову першай лініі, не было снедання, а ў іх, новых гаспадароў маёнтка, такая раскоша! Што гэта — баль пад час чумы? Гаспадары, ліха ім! З'ядуць жывёлу з баронскіх хлявоў — а пасля што? Не, гэта нельга пакінуць так! Няхай яго асудзіць камітэт, рэўком, але варта аднавіць парадак, які існаваў пад час вайны: у прыфрантавой паласе ўлада належала камандзіру часці, якая займала дадзены ўчастак! Ды тут жа сумна ўсміхнуўся са сваёй рашучасці: а якая ў яго ўлада над уласным палком? Аднак... няўжо камунары штодня гатуюць такі абед? Думка гэтая так моцна абурыла яго, што ён з ваяўнічай рашучасцю накіраваўся на кухню: пабачыць усё сваімі вачамі! Рэзка адчыніў дзверы і... сумеўся. На кухні, каля доўгага стала, каля пліты, ад якой дыхала жарам, завіхаліся адны жанчыны, чалавек шэсць; некаторыя маладзейшыя былі без кофтачак — душна! Яны таксама ахнулі, убачыўшы нечаканага госця, пачалі хавацца за печку, закрывацца кофтачкамі. Але адна не збянтэжылася, хоць таксама была без кофтачкі.

— А-а, таварыш камандзір! Заходзь, заходзь, не бойся, пабачыш бабскую камуну,— з гасціннай усмешкай ласкавай гаспадыні пайшла яму насустрач, спынілася за якія два крокі, дзябёлая, расчырванелая, ад яе, што ад печкі, дыхала жарам; у прарэзе палатнянай сарочкі, няшчыльна сцягнутай на шыі аборачкай, выразна віднеліся белыя поўныя грудзі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Петраград — Брэст»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Петраград — Брэст» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Петраград — Брэст»

Обсуждение, отзывы о книге «Петраград — Брэст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x