Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцягі над штыкамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцягі над штыкамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!

Сцягі над штыкамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцягі над штыкамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ХЛЕБ

Дзядзьку Івана, матчынага брата, чакалі доўга i нецярпліва. Дзядзька меўся прывезці хлеб. Многа хлеба — колькі можа панесці адзін чалавек.

Мне ішоў сёмы год, але я ведала, што дарослы чалавек, ды яшчэ той, што жыве ў вёсцы, дзе хлеба штодня ядуць колькі хочаш, можа панесці цэлы вялікі мяшок.

Я хварэла; знясіленая, многа спала i часта сніла хлеб — цэлыя горы мяшкоў з мукой ці боханаў. Ад мяшкоў не прачыналася, бо яны не пахлі, а боханы, круглыя, з падсмажанай скарыначкай, так смачна пахлі, што ў сне пачынала гнаць сліну. Я каўтала яе i прачыналася ад спазмаў, ад болю ў жываце.

Добра, калі дома быў Васіль, брат мой. Васіль дарослы ўжо быў, яму ішоў дванаццаты год. Ён усё ведаў i ўсё ўмёў. Пры ім заўсёды гарэў хоць невялікі агеньчык у «буржуйцы», i я ляжала ў цяпле, бо канапка падсоўвалася да самай печкі. Я магла высунуць з-пад коўдры рукі i гуляць са старой лялькай i бліскучымі гільзамі.

Вася нікому не казаў, дзе, якім чынам ён здабываў дровы. Ён хадзіў па ix або позна ўвечары, або раніцой, на досвітку. Але маці здагадвалася, як ён робіць гэта, адкуль бяруцца струхлелыя дошкі, цешылася сынам i баялася за яго.

— Заб'юць цябе, бандзіта, калі-небудзь,— з ласкавым дакорам казала яна.— Тыя, што дамы свае маюць — звяры, за трэску чалавека забіць могуць.

Мне рабілася страшна, калі Вася ішоў з дому. Уяўлялася, што яго забіваюць, i я, адна, плакала i рыхтавалася паміраць, бо ведала, што без Васі мне доўга не пражыць. Хіба можна вылежаць цэлы дзень без Васі, без хлеба i без агню, без цяпла? А з братам хораша. Паліцца ў чыгуннай печцы, i заўсёды стаіць на ёй чайнік з цёплай вадой. Калі я прачыналася, кашляла i курчылася ад болю ў жываце, Вася даваў мне напіцца i часам у конаўку кідаў крупінкі сахарыну (адкуль ён браў сахарын — таксама невядома), i вада рабілася салодкай; калі яе нап'ешся, жывот пераставаў балець. Але самыя шчаслівыя хвілінкі былі тыя, калі Вася варыў суп i мы абедалі. Гэта не тое, што сняданак, калі маці, спяшаючыся на завод, давала нам па конаўцы вару з сахарынам i па кавалачку чорнага, як вугаль, хлеба, кавалачак гэты з мой худзенькі пальчык, трэцяя частка пайкі.

Вася абед гатаваў па-сапраўднаму. У яго заўсёды знаходзіўся запас дроў, i ён распальваў «буржуйку» так, што чырванела бляшаная труба. Яна была выведзена ў акно, якое напалавіну — па сярэднія шыбы — забіта старым лямцам, а тая шыба, дзе выходзіла на двор труба,— бляхай іржавай.

Да тае паўлыжкі пшана, якое пакідала нам маці для супу, у Васі знаходзілася ў доўгім бацькавым паліто, у глыбокай кішэні, бульбіна, маркоўка ці рэпка: Ён казаў, што зарабляе гэтыя скарбы на станцыі, памагаючы разгружаць вагоны. Пра ix маці не заўсёды нават ведала, гэта была наша з ім тайна. Весела трашчалі дровы, печка давала прыемнае цяпло. Весела булькала вада ў пачарнелым салдацкім кацялку. I я весялела.

— А я зноў сніла хлеб. Многа-многа хлеба,— можа, з удзячнасці брату пачынала расказваць я.— Яго везлі на вялікіх санях — цэлую гару вось такіх боханаў,— i шырока разводзіла рукамі.

Калі я расказвала такія сны маці, тая каўтала слёзы i тайком выцірала вочы. А Вася смяяўся.

— Ну i дурная ж ты, Анечка. Ты не думай пра хлеб, як я. I ён не будзе сніцца.

Але хіба можна не думаць пра хлеб? Можа, тыя, хто мае яго досыць, не думаюць, а я ўвесь час думаю.

Калі Васіль сыпаў у кацялок пшано i кідаў дробненька парэзаную бульбіну, пара пачынала так смачна пахнуць, што я не паспявала каўтаць слінкі.

I хлеба на абед большы кавалачак — палавіна пайкi. Мама ніколі не зачыняла хлеба, бо ведала, што ніхто з нас — ні Вася, ні я — не з'ямо больш, чым нам належала, не можам з'есці — голад навучыў суровай дысцыпліне. Часам Вася прапаноўваў:

— Хочаш, я табе адламаю трошачкі ад сваёй скібачкі?

Мне страшна хацелася з'есці лішні кавалачак, але я адмаўлялася:

— Не, не, я не хачу. Я ўжо наелася.

Я помніла размову, якую аднойчы падслухала раніцой, калі мама збіралася на працу. Вася, як дарослы, сказаў ёй:

— Мама, я даўно бачу твае хітрыкі. Як ты дзеліш хлеб? Каб сабе менш, а нам больш. Так нельга, мама, ты працуеш. Табе трэба сілы. Калі ты захварэеш, без цябе i мы не пражывём. З сённяшняга дня я буду дзяліць хлеб. Па справядлівасці. Во так. Табе — рабочая норма.

Маці заплакала. Раней маці была вясёлая, але з надыходам тае цяжкой зімы ўсё больш i больш худнеў i чарнеў яе твар, шырэйшымі рабіліся вочы, i нават я, малая, бачыла ў ix смутак, гора. I тады мне таксама хацелася плакаць. Твар матчын адразу пасвятлеў i загарэліся вочы, калі прыйшло пісьмо ад братоў яе з вёскі. Яна спачатку прачытала сама, па складах, водзячы па паперы пальцам. I, не скончыўшы чытаць, абвясціла нам:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцягі над штыкамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцягі над штыкамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сцягі над штыкамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцягі над штыкамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x