Калі ён скончыў гэтую размову, я спытаў:
— А дзе ляжыць таварыш Ленін? У бальніцы?
— Не, тут, у сваёй кватэры.
Праводзячы нас, Бонч-Бруевіч прайшоў з намі па вузкім калідоры i спыніўся каля вартавога.
— Вось тут, за гэтымі дзвярамі, дактары змагаюцца за жыццё Уладзіміра Ільіча. Перадайце таварышам на фронце, што Ленін будзе жыць! Яму ўжо лепш.
Стаіўшы дыханне, стаялі мы перад запаветнымі дзвярамі. Доўга стаялі, пакуль дзверы не адчыніліся; выйшла жанчына, прывіталася з Бонч-Бруевічам, а мы зазірнулі туды, унутр ленінскай кватэры, нічога не ўбачылі, але як бы ўдыхнулі тое паветра, якім дыхаў правадыр, якое давала яму жыццё, сілы. Яно i нам дало сілу. На развітанне я сказаў вартавому:
— Глядзі, браток, тут пільна. Помні, каго захоўваеш.
Цераз тры дні каманды нашы былі ўжо ў Казані.
Мы сядзелі ў кабінеце старшыні калгаса. Занатоўваў я нямногае з таго, што расказваў Даніла Іванавіч. Больш глядзеў на яго, вывучаў твар, запамінаў жэсты, міміку. Самае дзіўнае, што мне ніяк не ўдавалася, як не напружваў я фантазію, уявіць таго маладога, рашучага бравага матроса, які камандаваў атрадам. Той уяўляўся высокім, шыракаплечым — асілкам! A сядзеў перада мной, цераз стол, нізенькі, хударлявы стары з пракуранымі i абкусанымі рудаватымі вусікамі, з беленькім пухам на галаве, як у малога, якога ні разу яшчэ не стрыглі. Праўда, па руках, па вачах i па тым, як ён расказваў — паслядоўна, звязна i коратка, без старэчай мнагаслоўнасці,-— адчувалася, што дзядуля гэты даволі дзябёлы яшчэ i энергічны. Ды пра гэта мне сказалі раней. Яшчэ ў пісьме паведамляў мой пляменнік-аграном, ён прыехаў сюды на працу i «адкрыў» чалавека, які, на яго думку, павінен быў абавязкова зацікавіць дзядзьку-пісьменніка. Магчыма, што ўявіць Сураўца баявым матросам перашкаджала яшчэ адна акалічнасць — яго трохі не паўстагадовая вельмі ж мірная прафесія: фельчар!
Глядзеў я на яго i думаў: чаму пасля такой бурнай i багатай маладосці чалавек абраў такую ціхую прафесію?
Даніла Іванавіч як бы прачытаў мае думкі. Усміхнуўся.
— Пра ўсе мае паходы расказваць — доўгая песня. A ў мяне яшчэ два візіты — у Селішча i ў Дунайку. A Кузьміч чалавек скупы, транспарт медыкам шкадуе.
Старшыня адчуваў сябе ад такой крытыкі няёмка. Пачырванеў, пачаў абараняцца:
— Даніла Іванавіч. Каго, каго, а вас...
— Маўчу, маўчу. Не крыўдзілі, не крыўдзілі... Гэта я так...
Ен хуценька падхапіўся, узяў пад сталом свой старамодны пацёрты чамаданчык.
— Калі яшчэ што цікавіць — прашу ўвечары да мяне.
Старшыня паказаў сваю шчодрасць:
— Даніла Іванавіч, бярыце мой газік. Скажыце Васю, што ён паступае ў ваша распараджэнне.
У старога твар зрабіўся хітрэнны i такі гарэзлівы, што я трохі не зарагатаў. Але ён i гэта зразумеў: чмыхнуўшы ў вусы, з вельмі сур'ёзным выглядам запрасіў мяне1:'
— Часцей прыязджайце да нас, таварыш пісьменнік. А то я колькі пражыў на белым свеце, а жывога пісьменніка бачу першы раз.
ГІляснуў матрос i па нашым браце.
— Чорт, а не дзед,— пакруціў галавой старшыня, калі Даніла Іванавіч борздзенька шмыгнуў за дзверы, як бы спалохаўшыся, што газік уцячэ без яго.
Пляменнік мой, аграном, задаволена засмяяўся.
— Хіба няпраўду я пісаў, што дзед — знаходка?
— Чаму ён выбраў такую прафе!сію?
— Кажа, у дзевятнаццатым яго моцна параніла, i ён доўга ляжаў у шпіталі, цэлы год. Там, кажа, i вырашыў прысвяціць жыццё сваё лячэнню людзей. Такая метамарфоза адбылася з чалавекам! Вярнуўся дадому, кончыў у Магілёве курсы — i вось ужо гадоў сорак шэсць — так? — лечыць землякоў. На восем,, вёсак адзін лекар быў. Усё ўмеў: роды прыняць, зуб вырваць. Гэта яму зімой цяжкавата дабірацца ў Дунайку ці ў Закінь. A ўлетку садзіцца на мотапед i —толькі пыл трубой. Калі ў нас урачэбны пункт зрабілі, маладая доктарка хацела Данілу на пенсію паслаць, дык бабы цэлы бунт паднялі, да райкома дайшлі. Пасля таго паспрабуй сказаць яму пра пенсію. Ідзіце, кажа, з народам гаварыце. Як народ пажадаб. Дзівачыцца дзед. Нялёгка бывае з ім. Кожны тыдзень падкідае нам санітарныя праекты,— старшыня калгаса выказваў i захапленне старым i адначасова скардзіўся на яго дзівацтвы.
Малады аграном ад задавальнення ажно тупаў нагамі, добра, што абуты быў у валёнкі i не грукаў, патрабаваў ад мяне прызнання яго заслугі:
— А вы, дзядзька, не хацелі ехаць. Я вам залатую жылу адкрыў. Раман можна напісаць.
Я таксама думаў пра гэта: «Колькі цікавых людзей на нашай зямлі! Увечары распытаю ў Данілы Іванавіча пра ўсе яго паходы i пра ўсё жыццё».
Читать дальше