З нецярпеннем чакаю завяршэння Тваёй вялікай працы...»
Дзяліцца радасцю ад прачытаных кніг — гэта ж таксама сяброўская дапамога.
Вось i яшчэ пісьмо, характэрнае ў гэтым сэнсе. Напісана яно з Дубултаў, у студзені 1977 года.
«...Убіўся быў у чытаине тэарэтычных работ найноўшага перыяду, каб падабраць адпаведны матэрыял пад фундамент для артыкула пра філасофскую лірыку, але наткнуўся на такую занудлівую мудрагельшчыну, што ледзь не ўцёк дамоў, махнуўшы рукой на такую навуку i сваё служэнне. Да чаго ж зааркадокшана наша беднае літаратуразнаўства! I няўжо тытулаваныя знамянітыя лігсаноўнікі не разумеюць, што такое літаратуразнаўства нічога нікому не дае, што гэта нейкае кланавае абслугоўванне вучоных вытворцаў нудоты...
Дзякаваць богу, што натрапіў тут на ўспаміны Пабла Нэруды «Wyznaję, że żyłem» [ 32 32 «Прызнаюся, што жыў» (польск.).
] — i адвёў душу, вярнуў сабе адчуванне карыснасці літаратуразнаўчай прафесіі, калі яна скіравана на людзей, а не на артадаксальных склеротыкаў, якія бясконца адзін аднаму напамінаюць агульнавядомыя цытаты з класікаў ці адпаведных пастаноў i каменціругоць, i каменціруюць да атунення. Між іншым, наш паважаны Леанід Мікалаевіч [ 33 33 Л. М. Навічэнка — укрг інскі літаратуразнавец.
] таксама ўзяўся за настаўленні на шлях ісціны свавольных крытыкаў. Уніфікацыя літаратурных ацэнак i густаў... А пасля гэтага застаецца толькі ўвесці знак якасці i даручыць Дзяльцу [ 34 34 М. I. Дзялец— у той час старшыня Камітэта па друку.
] ставіць на вокладкі кніжак. Толькі i выратаваў ад гэтай мерцвячыны Пабла Нэруда. Калі Ты яшчэ яго не чытаў — дастань абавязкова i атрымаеш вялікую асалоду...
Вялікі мастак, арганічны мастак гаворыць пра мастацтва, жыццё, пра мастакоў i простых людзей, пра свае ін гымныя справы i праблемы сучаснага складанага свету. Чытаецца кніга як паэма, нават мова так насычана вобразнасцю, метафарычнасцю, што пераносішся ў свет паэзіі, у яго паэтычны свет. Колькі трагізму ў гэтай кнізе, колькі балючых штрыхоў веку: Гарсія Лорка, Сікейрас, Гевара, Альендэ i многія іншыя трагічныя постаці, героі вызваленчай барацьбы трэцяга свету. Крыўдна толькі, што з савецкіх пісьменнікаў адзін Ілья Эрэнбург зрабіў на яго ўражанне, астатнія, у тым ліку Сіманаў, хоць i сустракаліся, i гасцявалі — прайшлі як салдаты на маршы — міма i міма.
Прызванне паэзіі ён бачыць у тым, каб не даць заарганізаваць жыцце і не ператварыць чалавека у механізм, хоць бы i добры. I яшчэ што пакарае магутная сіла любові да роднага краю, народа. Хоць тэрмін народнасць яму i не ўласцівы, але ўласціва вышэйшая форма сувязі з народам. Апісанне выступлення}' паэта перад рабочымі i на вялікіх сходах, на мітынгах кранаюць нейкай незвычайнай узнёсласцю. Нам усё гэта вельмі блізка — i лес, i баявы дух паэзіі: як многа пераклічкі з Купалам, Танкам. Нават прыгадваюцца неаднойчы «Лісткі календара», на жаль, маштабы ў нас больш сціплыя. Народная спецыфіка — родная зацялёпістасць...»
Абедзве Валодзевы падказкі былі выкарыстаны. Раман «Леапард» мне давялося прачытаць толькі праз два гады, але затое пабачыў i цудоўны кінафільм па ім,— у Варшаве, бо ў нас ён, здаецца, не праходзіў. A кнігу Нэруды, зноў жа праз два гады пасля рэкамендатара, i я прачытаў у бібліятэцы Дома творчасці ў Дубултах, па тым самым, што i Валодзя, экземпляры польскага выдання, пра што пісаў у «Сваіх старонках».
Яшчэ крыху пра ўражанні ад прачытаных паасобных твораў i кніг,— тут нібыта зусім між іншым у яго, а бачыцца i значным i сімпатычным.
«...Канчаю артыкульчык у «Литгазету» пра Платона Галавача. Атрымліваецца нейкае неканкрэтнае разважанне,— можа, такое ім i патрэбна.
Як пісьменнік Галавач сыраваты, скрозь чуецца нейкая паспешлівасць, эскізнасць i побач з моцна напісанымі сцэнамі — шаблонныя, побач з усхваляванымі роздумамі — пропісі палітграматы, побач з яркімі дыялогамі — агіткі.
Добра, што ў цэлым адчуваецца чэснасць i шчырасць» (13.VII.67).
«...Чытаў «Авиаэтюды» Межэлайціса i пазайздросціў літоўцам — сапраўды касмічная вышыня, аж дух займае.
Адначасна купіў «Радиус действия» Раждзественскага — многа наігранага, жаданне быць глыбакадумнейшым за самога сябе.
Панчанкава шыпшыністая лірыка куды больш натуральная i праўдзівая. Раблю накід рэцэнзіі на яго зборнік» (2,0. V.66).
Тут ужо я i сам на абзацы пабіў, для большай значнасці, i слова адно падкрэсліў,— так жыва ўявілася густая зелень лістоты, пяшчотныя фарбы i водар, i абаронная, i наступальная калючасць — не толькі кветак, але i вершаў.
Читать дальше