Янка Брыль - Дзе скарб ваш

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Дзе скарб ваш» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзе скарб ваш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзе скарб ваш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.

Дзе скарб ваш — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзе скарб ваш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

...Увечары, не адкладаючы «на свежую галаву»: Ужо ж відаць, з кожным днём выразней, што хутка, хутка, a ўсё роўна ашукваеш сам сябе, нейкая сіла ў табе гаворыць: «Не я... Не я...» Ну, а што было б, калі б інакш — «хоць жывы ў зямлю лезь»?..

* * *

Нечакана, як гэта i бывае заўсёды, засмяяўся ў вячэрняй самоце, успомніўшы: «Барбарами добре отшмаровав, в Сибирь на поселение сослать...» Так памятаю, a ў Мікалая Васільевіча (праверыў) трошкі інакш: «...добре барбарами шмаровать и в Сибирь на каторгу заточить». Добра яно — пасля нялёгкага, што назбіралася ў душы, асвяжыць яе смехам. Толькі ж я i ў адзіноце сваёй смяяўся не адзін, а з братам Мішам, жыва ўспамінаючы наша юначае захапленне Гогалем.

Што да поўнай дакладнасці ў цытаванні з памяці калісьці i неаднойчы прачытанага. Неяк міжвольна i часта бывае ў мяне такое: інтэрпрэтуеш любімае на свой лад. Але ж — i гэта галоўнае — застаецца, жыве ў табе адчуванне радасці ад па-сапраўднаму смешнага, што i ўпершыню ўразіла цябе i потым неаднойчы паўтаралася,— такое глыбінна-натуральнае i незнішчальна свежае сваёю аздараўляючай сілай.

* * *

Вучоны друг, якога шчыра паважаю, на памінках па ягонай маме гаварыў, як яна, усё жыццё цярплівая,.маўкліва гераічная жонка «ворага народа», усё жыццё любіла людзей. Перад самым сваім, вельмі нялёгкім канцом казала сыну i нявестцы: «Я вас люблю». Тут штосьці ўзварушліва, светла дзіцячае — са старэча развітальным. «Я люблю цябе» — найбольшае, што можна даць, i «я не люблю цябе» — найбольшае пакаранне. Так у малых. Падобна i ў старых, нямогла-бездапаможных на адыходзе,— такое збліжэнне самага істотнага.

* * *

У мастацкім музеі ройна ды шумна ад малодшых школьнікаў. Пазнавальная экскурсія. Розных памераў карціны на ўсіх сценах, a пасярэдзіне залаў скульптуры, паасобныя i групамі, бюсты, бюсцікі. Усяго выразна густа i не разлічана на малечу.

Некалькі дзяўчынак, не вельмі стрымана шчабечучы, праходзілі каля апошняй перад выхадам з залы скульптурнай групы, i адна з ix не вытрымала — ткнула пальчыкам у мармуровабелую, акуратна стуленую «попу» нейкай старадаўняй, вечна маладой грацыі — на развітанне i з падзякай.

* * *

Кандыдат медыцынскіх навук выступае па радыё, ушчэнт запалохваючы слухачоў чарнобыльскай павальнай згубай для ўсіх i раячы, як ад гэтага ратавацца.

Да навуковага па модзе прымешваецца i рэлігійнае — карысць ад пастоў, са спажываннем «жывога соку» з яблыкаў-паданак, «цем боляя што цяпер, як у народзя гаварыцца, спасаўка». Можна i ў царкву схадзіць, кажа ён,— «эта тожа няшюха».

* * *

Адзін з шумнейшых актывістаў адраджэння, перад гэтым член кампартыі з самых ранніх па ўзросце, пасля заядлы праваслаўны, кажуць, ужо збіраецца пераходзіць ва уніяты.

I хочацца спытаць у яго: — A білеты ў вас таксама ж будуць? Бо ўсё роўна ж палітыка тут, разнавіднасць яе, не надта замаскаваная.

* * *

Валодзя Ахлап, сірата, вельмі рана пачаў гаспадарыць. Арэ падлетак, злуецца, лаецца на каняжыну, а пасля i на песню яго павяло:

Ой, палын, палын, зелле
горкае, а мая доля яшчэ горшая...

I не больш, відаць, яму з той песні запомнілася, ад кагосьці яе пачуўшы.

A вымаўляў ён па-свойму: пайін, гойкая, Ваёдзя.

Песню тую нехта ж пачуў ад бедака-аратага. Бо ў вёсцы потым смяяліся, прыгадвалі, калі ўжо ён i падрос. Н я злое на смяяліся. А ён на мянушку сваю, якая ад бацькі яшчэ, а можа, i ад дзеда, адгукаўся.

Адкуль яна? Ад чаго? Найбліжэй, відаць, ад польскага ochłap, аб'едак. Да беднасці спадчыннай падыходзіць, бо i маёнтак пана Лісіцкага быў блізка, i доля «гойкая» была яшчэ ў «Ваёдзевых» дзядоў, бацькоў, спачатку прыгонных, потым парабкаў, на ochłapach, аб'едках з панскага стала.

...Здзек з энтузіястаў.

Нашы загорскія пажарнікі (пры Польшчы) у найбольшы агонь пасылалі яго — Валодзю Ахлапа, хлопца гарачага i дружнага. А каб ён сам не загарэўся, лупілі па ім з брандспойта, рагочучы. А ён i не здагадваўся пра гэты вясёлы здзек i потым дабрадушна, заікаста не злаваўся.

* * *

Наша маці, нешта закончыўшы або растраціўшы патрэбнае, часам казала:

— Ну, па ўшысткім пшыказанні, паелі i палізалі.

Ha ўвазе мелася «дзесянцёра пшыказань», дзесяць Майсеевых запаведзей. Маміна маці з шаснаццаці гадоў служыла ў маёнтку пана Анцуты пакаёўкай, пані вучыла яе маліцца па кантычцы. Можна думаць, што прыгаворка адтуль. З даробленай канцоўкай — каб весялей.

Дарэчы, i пра яўрэйскія філактэрыі, скураныя кубікі-скрыначкі з тымі запаведзямі на пергаменце, што для ранішняй малітвы прымацоўваліся вузкімі раменьчыкамі да лба i левай рукі, гаварылася: «жыдоўскае дзесянцёра». Моўныя сувязі ішлі i туды, шырэй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзе скарб ваш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзе скарб ваш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзе скарб ваш»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзе скарб ваш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x