Янка Брыль - Дзе скарб ваш

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Дзе скарб ваш» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзе скарб ваш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзе скарб ваш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.

Дзе скарб ваш — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзе скарб ваш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бываюць жа такія дробязі, як для разрадкі ў спаважлівай сумоце. Як тыя чэхаўскія, у страшнай тэлеграме, «хохороны вторник»...

* * *

Учора позна ўвечары, па радыё — афрыканскія вершы Гумілёва. I лёгка-журботная думкаадчуванне: якая ж яна вялікая, Афрыка, а я ўжо яе не пабачу!.. Клічнік тут — ціхі, лагодны.

У пяцьдзесят восьмым годзе «Литературная газета» прапанавала мне паехаць на тры месяцы спецыяльным карэспандэнтам па трох краінах, калі не памыляюся, Гане, Малі i Конга, аднак разумны, прыязны Якаў Уладзіміравіч, галоўны лекар нашай літфондаўскай паліклінікі, рашуча запрагэставаў: пасля маёй «блакады сэрца», з якою я пад кіраўніцтвам мілай Каці Цалуйка, спецыялісткі па лячэбнай фізкультуры, змагаўся ўвесь папярэдні год, ехаць у афрыканскую спякоту — легкадумна, небяспечна.

* * *

Салжаніцын, «Апрель Семнадцатого».

Будзь ты хоць тройчы нобелеўскі лаўрэат, але проза гэтая — не мастацтва. Толькі што працы было ў яго вельмі многа, што працаваў ён заядла. Але ж чытаецца ад гэтага не лягчэй. Хоць трэба, i буду. Каб i думку сваю мець, i інфармацыяй пакарыстацца.

...Кончыў!.. У гэтай прэітэнцыёзнай абэржы ёсць i жывейшыя раздзелы, аднак ix параўнаўча мала, i яны так завалены глыбамі мнагаслоўя, што нават i цярплівейшаму з чытачоў, ды ў дажджлівай вясковай сумоце, месцамі хацелася проста пераступіць цераз «тягомотину», тым больш калі яна надрукавана на шырокай часопіснай старонцы, дый не адной, бязлітасным петытам, які не для старых вачэй. ГТалавіну яго дваццацітомніка займае «Красное колесо». Цяжка ўявіць мноства мужных, якія ўсё гэта адолелі або калі-небудзь адолеюць. А ён жа як быццам i скардзіўся, у «Литгазете» ці ў «Известиях», гаворачы, што вось прыехаў, а большасць расіян не чытала гэтых твораў...

Ажно Кірыла Арлоўскі прыпомніўся. Як ён абураўся на адной сустрэчы ў ягоным «Рассвете»: «Что же вы за журналисты — я говорю, а вы не записываете?!» I рука без далоні, пакладзеная на кнігу пра яго, напісаную нейкім, не памятаю, бойкім масквічом, i важныя словы: «Книга, на которой будут учиться поколения...» Маштабы, вядома ж, далека не тыя — добры, мужны, заслужаны пісьменнік i распешчаны афіцыйнай славай сельгас-чэкіст... Тут больш падыходзіць Горкі ca сваім «Самгіным», пра які таксама можна сказаць: «тяжелый случай»...

Словам, як ні ўздымайся, сціпласць усё-такі абавязвае ўсіх.

...Разоў некалькі ён публічна абяцаў не лезці ў палітыку, а вось жа на сваім марудна-доўгім шляху вяртання,— нібы Майсей з Егіпта, сорак гадоў па пустыні,— у Маскву цераз Далёкі Усход, Сібір ды еўрапейскую Расію, прэ свой добранадзейны, тапорна даўні шавінізм, як быццам гэта — не палітыка...

* * *

Дзіўна яно — самотнасць, адзін на адзін з самім сабою, чаго аж лішне замнога.

А гэта ж наша доля, такая прафесія, хоць ты i любіш, разам з гэтым, i тое, што па-руску хораша называецца общением з людзьмі.

* * *

У маім «Проста i ясна» было трохі пра тое, што ў палавіне трыццатых гадоў адбывалася ў Саветах. «Там такое робіцца...» — штосьці так было ў мяне, у канцы трыццаць шостага. Было — бо тая старонка чарнавіка абачліва вырвана ў канцы саракавых або ў пачатку пяцідзесятых, калі я самацэнзураваў i гэтае апавяданне, цьмяна спадзеючыся калі-небудзь надрукаваць яго. Так i даў у кнігу «Ад сяўбы да жніва». Каб тое месца захавалася ў чарнавіку, можа, цяпер i вярнуў бы яго, хоць гэта i палічыў бы нехта моднай мадэрнізацыяй.

Сумняваўся я i пасылаючы апавяданне, пераклаўшы яго на рускую мову, Вігдорчыку [ 10 10 Пра яго ў апавяданні «Над фотаздымкам». ], а ён на маё сумняванне пісаў у сваіх заўвагах: «Ты в этом случае нисколько не преувеличиваешь,— это буквально так и есть, за очень малыми и редкими исключениями». Датычылася гэта небяспекі ад сувязі з заграніцай i ўсенароднага збяднення,— таму дзедава дачка i пісаць стала рэдка, i грошай не слала. Мала пісалі тады i нам, брат Ігнат пасля свайго Беламорканала, а Валодзя яшчэ свабодны.

Вігдорчык ведаў больш за нас у Загоры. Пішу гэта, i ўспомнілася прысланая ім копія пісьма засакрэчанага сябра з СССР, рабочага, што скардзіўся на паўгалоднае выстойванне каля станка i так пісаў яшчэ, што мне запомнілася даслоўна:

«Солдаты и нужда маршируют по стране».

Жанчына ад мастацкай самадзейнасці гаварыла днямі па радыё:

— I сцэна раве, i зала раве, а трэба ж ціха спяваць, ад душы!..

Так яна пра поспех іхняга ансамбля, поспех, які ёй не падабаецца.

A ў адной з нашых мінскіх газет [ 11 11 «Советская Белоруссия». 1994. 10 сент. ] днямі было інтэрв'ю з Булатам Акуджавай. Адказваючы на пытанне, чаму ў яго, былога франтавіка, няма ў песнях батальных сцэн, ён адказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзе скарб ваш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзе скарб ваш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзе скарб ваш»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзе скарб ваш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x