Янка Брыль - Дзе скарб ваш

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Дзе скарб ваш» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзе скарб ваш: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзе скарб ваш»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.

Дзе скарб ваш — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзе скарб ваш», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Побач з вялізным, як тады бачылася, гмахам млына, зробленага з бетонных пустакоў, стаяла «завозніцкая», драўляная прасторная хата, на гарышчы якое было галубінае царства. I вось аднойчы Бэрка павёў нас, мяне i Мішу, майго пляменніка i аднагодка, заядлага галубятніка i жулікаватага спрытнюка, туды, на сваё гарышча. Не толькі каб пахваліцца i галубамі, i пшаніцай, чаго ім хапала,— яму трэба было дапамагчы расправіцца з паповым катом, які панадзіўся на галубяціну, Тут ужо мы ўзяліся за справу пад Мішынай камандай. Не памятаю, за якім разам ды як нам удалося злавіць таго ката,— помніцца тое, як мы начапілі яму рашчэп, кастровае палена, надколатае так, каб, выбіўшы клінок, хвост кашэчы можна было заціснуць у той расколіне надзейна. Кавэнчыць кот пачаў i пры гэтай аперацыі, i пакуль мы зносілі яго на край зааранага агарода, a калі пусцілі — ён папёр да сваіх старых пападзянак, брэнкаючы паленам па мёрзлай, яшчэ не пакрытай снегам раллі, глуха i адчайна вякаючы. А мы — пераможна смяяліся...

Ды гэта ж ішло не толькі ад Бэркі, гэта мы рабілі разам, так, як па даўняй завядзёнцы трэба было распраўляцца ca шкоднымі катамі, i калі разуменне суровасці нашага прысуду i выклікала ў душы няёмкае, шчымлівае сумненне, дык гэта ўжо ў кожнага з нас па сабе, у адзіноце, тады або пазней, як у каго...

Пасля заканчэння школы мы бачыліся вельмі рэдка, бо неўзабаве ён пераехаў у Мір, дзе «пры першых саветах», у 1939-1941 гадах, працаваў пісарам у судзе. Міша — ужо не пляменнік мой, а брат — дзеля цікавасці зайшоў неяк у той народны суд, на «смешную» справу: прысуджалі аліменты нашаму скрыпачу, глухаватаму, вусатаму Калініку. Бэрка заўважыў Мішу ад свайго сакратарскага стала, прывітальна ўзняў руку, а тады яшчэ спрытна i весела паказаў, нібы нямко, як падкручваецца вус, як іграецца на скрыпцы i як прыйдзецца — шматзначнае пстрыканне шчопцямі — плаціць за раман на пятым дзесятку беднага халасцяцтва.

Вось i ўсё. Не памятаю, калі i чуў што тады, вярнуўшыся з палону, пра далейшы Бэркаў лес. Ці ён прапаў у вайну, ці яшчэ жахлівей загінуў ад гітлераўскага пагрому...

Цяпер, чытаючы Шолам-Алейхема, вясёлы, быстры Бэрка прыгадаўся перш за ўсё з тым перапісваннем.

Хоць i не толькі...

ЗДАЛЁК

Аўтапартрэт — не абавязкова любаванне сам сабою. Прынамсі, мастакоў ніхто ў гэтым не папракае.

A ўсё ж бачыць самога сябе ў маленстве, здалёк,— гэта ўжо i пэўнае любаванне. I не толькі сабой ва ўсеагульнай абаяльнасці маленства: прыемна згадваюцца i свавольствы. «Эхе, брудэр! — як гаварыў старэнькі генерал у «Капітанскай дачцэ».— Так он еще помнит стары наши проказ?» Помніць i маралі ніякай выводзіць не хоча.

Скажам, з такога.

Адзін з філіялаў нашай сямігодкі быў у старым панскім доме — рэшта сякога-такога маёнтачка на ўскраіне мястэчка. Стары драўляны дом, стары калодзеж з блізкай, крынічнай вадой.

Неяк мне, сямікласніку, захацелася напіцца. Можа, не так напіцца, але ж напіцца проста з калодзежа. Два таварышы ўзялі мяне за ногі i апусцілі да вады. Я там пачаў чэрпаць далонню i смактаць. Варанае яйка, дадзенае мамай «з сабою», было ў верхняй кішэньцы пінжака. Яно вылузалася адтуль i боўтнула Ў ваду.

— Што там у цябе? — пачулася мне зверху.

— Чарнільніца ўвалілася!

Так было больш па-маладзецку.

A паблізу ад калодзежа, за бэзавым кустам, стаяла збялелая ад жаху, цяжарная настаўніца. Аказацца баялася,— каб тыя два, спуджаныя, не пусцілі трэцяга Ў ваду.

I такое яшчэ.

Зімовым познім вечарам, пасля школьнага спектакля, дзе мы, чатыры сямікласнікі, выступалі ў ролі «падхаронжых» — юнкераў з паўстання 1830 года, вельмі ж нам не захацелася расставацца з кардоннымі, абклеенымі каляровай паперай ківерамі (па-польску — чака), а яшчэ больш з дзвюма сапраўднымі шаблямі. I «падхаронжыя» ўцяклі з імі дадому. Уласна кажучы, у той бок трэба было толькі мне, тры іншыя былі з мястэчка i пайшлі мяне праводзіць. Бо так жа нам не хацелася разыходзіцца, нібы чакаючы чагосьці незвычайнага.

I вось яно прыйшло. У вялізных санях-развалах, са званочкам пад дугой, аднекуль ды кудысьці ехалі яўрэі-«цялятнікі», тыя, што купляюць па вёсках не толькі цялят, але i адкормленых быкоў. Сані восьвось даганялі нас яшчэ ў канцы доўгай местачковай вуліцы. Мы пасталі абапал дарогі па двух і, калі тыя сані параўняліся з намі i нават неяк запаволілі бег, дружна гукнулі: «Стой!» Ківеры-чака рабілі нас высокімі, купчыкам мы здаліся, відаць, дарослымі разбойнікамі, тым больш што пасля першай каманды пачулася другое,— хтосьці з нас крыкнуў: «Сячы дугу!» Чамусьці не гужы, a іменна дугу. Дзве шаблі жыхнулі з похваў i ўзняліся над нашымі галовамі. I тут на пустыннай, цьмяна аснежанай вуліцы мястэчка пачулася — з некалькіх дарослых горлаў — адчайнае: «Па-ліцы-я!!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзе скарб ваш»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзе скарб ваш» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзе скарб ваш»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзе скарб ваш» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x