Анатоль Вярцінскі - Высокае неба ідэала

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Вярцінскі - Высокае неба ідэала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, ISBN: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Высокае неба ідэала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Высокае неба ідэала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы і праблемы літаратурнага развіцця. У жанравых адносінах гэта назіранні і палеміка, роздум і позірк з творчай майстэрні, гэта артыкулы і эсэ, гутаркі і нататкі пра паездкі за мяжу.

Высокае неба ідэала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Высокае неба ідэала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Поўная гучання,
Ладу, пекнаты,
Музыка лясная,
Не сціхала б ты!

Прыходзіць у лес паслухаць «світальную мудрасць дубровы» і лірычны герой верша Петруся Макаля «У лесе» (кніга «Круглы стол»). Для яго лес — «сход мудрацоў барадатых», «асамблея зялёная», што «і шуміць, і гамоніць пра мірнае суіснаванне».

У першым зборніку Рамана Тармолы адзін з лепшых вершаў так і называецца — «Лес».

Па-ранейшаму, лес,
ты, як бацька родны,
Адпачыць к сабе клічаш з дарогі дальняй.
Ты —
такі ж магутны і шматпародны,
Нібы многанацыянальны...

Знаходжу вершы пра лес і ў «Вечнасці» Юрася Свіркі (амаль цэлы раздзел), і ў новым зборніку Уладзіміра Паўлава «Далягляд». Словам, няма падстаў не паверыць Генадзю Бураўкіну:

Можа, ты і не паверыш,
Толькі я сюды спяшу
Не па ягады —
па вершы,
Што калісьці напішу.

Так, прыходзіць у лес па «світальную мудрасць» і «салаўіную музыку», «па таямнічасць, прахалоду, па ціхі сум над галавой» (Ул. Паўлаў). Прыходзіць, каб засведчыць, як піша Аркадзь Куляшоў, «вернасць марам сваім», аддаць даніну пашаны і ўдзячнасці («Можа, нікому я столькі не вінен...»), выказаць яму, зялёнаму другу, сваю радасць, і захапленне, і яшчэ нешта запаветнае, невыказнае...

Таму ў вершах пра лес столькі пачуцця. Таму ў іх столькі свежых, нечаканых параўнанняў і эпітэтаў...

Але звернемся зноў да тых вершаў-равеснікаў, з якіх пачалася размова.

«Паэма майго лесу» Пімена Панчанкі і вершы Дануты Бічэль-Загнетавай і Аляксея Пысіна як бы працягваюць далей развіццё «лясной» тэмы, надаюць ёй новае маральна-філасофскае гучанне.

Верш А. Пысіна абуджае ў нас балючую крыўду за лес, да якога ходзім «па вясну, па радасць, па маліну» і ў той жа час па-драпежніцку знішчаем. Але не толькі за лес. Не выпадкова ў вершы з'яўляецца вобраз маці паэта з яе даўняй песняй:

Пад арэшынай — любімай быць,
Пад вярбінаю — ліць слёзы,
Пад рабінаю — чужых любіць,
Удавой застацца — лёс бярозы.

«Пад арэшынай — любімай быць...» Так народ звязваў у песні свой лёс з дрэвамі, з лесам, з прыродай, так апяваў сваю адвечную чалавечую дружбу з імі.

Пра неабходнасць такой дружбы піша Д. Бічэль-Загнетава.

Чалавеку патрэбна ў жыцці
Хоць часамі такая ціш.
Гэта вечная навізна —
Сон-трава, крыніца, сасна,
Цішыня адкрыццяў завершаных,
Цеплыня, узаемнасць, вернасць...

З асаблівай сілай гучыць «Паэма майго лесу» П. Панчанкі. І калі «Паэму» суаднесці з папярэднімі творамі, яна як бы абагульняе іх, як бы ўбірае іх у сябе. У творы зліліся ў адно цэлае і пякучае пачуццё пысінскага верша, і разважлівасць, філасофскі роздум над пытаннем: «як трэба жыць» — верша «У цішыні». І гэта цэлае, гэты сплаў — грамадзянская страсць, глыбока чалавечны пафас твора П. Панчанкі.

«Паэма майго лесу» напісана ў форме размовы паэта з лесам. Уласна каянучы, гаворыць адзін паэт, яго «зялёны дружа» больш шуміць ды «сумна гудзе». Ды гэта — не перашкода для шчырай размовы. У «субяседнікаў» затое шмат агульнага. Ім «патрэбны ісціны простыя, як хлеб, і праўдзівыя, як плач дзіцяці». І ўвогуле, гаворыць паэт,

Усе мы дрэвы:
Хто клён, хто рабіна, хто дуб.
Цягнемся да сонца,
Шалясцім ліствою.
Грымне навальніца —
Сагнёмся ад дум,
А зрэжа маланка —
Заснём пад жарствою.
Горш другое,
Мой зялёны дружа:
Не звяліся людзі,
Што паскудзяць нам;
Тлушчам заплылі
І раўнадушшам,
Здрадзілі загінуўшым сябрам.

Гнеўна, на высокай выкрывальнай ноце вядзе далей паэт свой расказ. Ён нічога не ўтойвае ад свайго мудрага і ўдзячнага «субяседніка», гаворыць усю праўду і нічога, акрамя праўды.

І колькі непадробнага лірызму, колькі цеплыні і сапраўды сяброўскай шчырасці ў заключнай частцы верша:

Лес мой,
Цуд мой,
Акіян мой зялёны і сіні,
Захавальнік магіл, і прысяг,
І роздумаў добрых людскіх,
Я перадам нашу дружбу
Дачушцы і сыну,
Каб іх рукі ніколі
Галін не ламалі тваіх.
Сінім вераснем ці лістападам
Я спынюся ў цябе
На апошні начлег.
І мы зноў пашумім,
А пасля
Паразмаўляем без слоў:
Пра надзеі загінуўшых хлопцаў,
Пра зорныя спадарожнікі,
Пра чырвоныя журавіны і белы снег,
Пра журботны голас зязюлі
І трывожны клёкат буслоў,
Пра каханне і смутак
І пра шчасце,
Якое
Так цяжка уладкаваць на зямлі.

Такія радкі цяжка каменціраваць і пераказваць. І мне толькі хочацца выказаць радасць, што такія радкі ёсць у нашай паэзіі, што яна дасягае такой глыбіні пачуцця і думкі, так пранікнёна і мудра ўмее гаварыць пра чалавечае прызначэнне і чалавечы лёс, пра іх непарыўную сувязь і еднасць з зялёным другам, з роднай прыродай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Высокае неба ідэала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Высокае неба ідэала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Высокае неба ідэала»

Обсуждение, отзывы о книге «Высокае неба ідэала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x