Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ну, вось табе і цішыня для працы... Ці ўцякаць куды, ці тут трэба навучыцца не паддавацца нашаму пошламу асяроддзю.

* * *

Нейкі працэс, на ўзроўні нюрнбергскага. А збоку, каля сцэны, на падлозе сядзіць — ці сведка, ці абвінавачаны — абняўшы аберуч калені, палажыўшы на іх старэчую, трохі лысую, трохі астрыжаную галаву — Хрушчоў. У стылі Кафкі — столькі пакуты ў яго выглядзе і паводзінах (раз-поразу круціць галавой), столькі дзікага ў гэтым ад нашай дзікасці, што я ажно прачнуўся.

Другі сон. На вялікім, чысценькім кужэльным палатне ляжаць вялізныя, румяныя, гарачыя боханы хлеба, якія толькі што выняла з печы мая гаспадыня!..

Таксама ажно прачнуўся.

* * *

У кнізе «Zygzagiem і po prostu» Ендрыхоўская піша, як на віленскай плошчы каля касцёла Пятра і Паўла літоўскія нацыяналісты ў першыя дні вайны па-зверску распраўляліся з сем'ямі чырвоных камандзіраў, забівалі жанчын і дзяцей... Страшная сцэна!

Пішу і думаю, што ў выпадках, «патрэбных» нам, мы гаворым пра чалавечнасць. А як адчувалі сябе, напрыклад дзеці польскіх асаднікаў у суровую зіму 1939-1940 года, калі іх хапалі начамі і везлі з цёплага дома чортведама куды?.. А дзеці нашага Валодзі?.. [ 15 15 Брат Я. Брыля Уладзімір (1899—1938), расстраляны па рашэнні «тройкі». ] А колькі іх было такіх?

* * *

Пераглядаю «Полымя» за год, вылоўліваю нячытаныя рэчы.

Чытаў Янкоўскага пра культуру, народнасць мовы і рады быў, што я — беларус. А ў наш час гэта сапраўдная, вострая радасць.

Усё-такі праўда, што арыштаваны новы раман Салжаніцын, як раней Гросманаў. Думаў з трывогай пра свае запісы... Успамінаецца Таўлай: «Я сам і пасядзець магу, а вершам часу шкода...» Паэт іх падганяў у людзі, а тут іх, творы таленавітых, сумленных пісьменнікаў, зусім знішчаюць. Гэта горшы варыянт, чым фізічна знішчаць пісьменнікаў, творы якіх пасля культаўскага ліхалецця хоць часткова часамі, а ўсё ж засталіся.

Праўду казаў Талстой: рэальна наша — толькі сапраўднасць. Хоць і нялёгкая яна, а трэба жыць.

Ну, буду канчаць добры, патрэбны артыкул мілага Сцёпы Александровіча пра Багушэвіча, з якім таксама добра, радасна быць беларусам.

1966

Страшна бачыў у сне свайго хлопца: яго не было цэлыя суткі, і я яго не шукаў, а ён прыйшоў і кажа, што ўчора быў у «цёці Марыі, заключоннай», яна напаіла яго гарэлкай і ён валяўся ўсю ноч на дварэ. Я намагаўся быць спалоханым, засмучаным, але не быў ім па-сапраўднаму і, прачнуўшыся, думаў пра дзяцей.

...Нялёгкая справа — быць бацькам!.. У нейкай сувязі ўспомніў пра Хадановіча ў труне — пачарнелыя рукі і твар, амаль увесь у бінтах, на які мне, стоячы побач, у апошняй варце, цяжка было зірнуць, і самае... ну, не страшнае, а што і выклікала гэты запіс — мёртвыя ногі ў малых, вастраносых і металічна бліскучых модных туфлях, ужо не скажаш — бездапаможна, а абыякава расстаўленых. Перада мною, у нагах нябожчыка, таксама не звёўшы ногі ў модных туфлях «на смірна», стаяў мілы Міхась Стральцоў. Мы штосьці думалі кожны і, можа, калі-небудзь, як не самі мы, дык хто-небудзь даведаецца, што мы думалі. А побач, у радзе сваякоў, сядзела маці забітага і маўчала...

* * *

Другое — рэха нядаўняга закрытага партыйнага сходу, адкуль і да нас, грэшных (а нас больш за 200 млн.), прасочваецца тое, што чыталі пра Кітай. З жахам думаю пра тыя сорак мільёнаў галодных, беззямельных (без месца на зямлі), якіх кітайскі ўрад хоча пусціць цераз нашу граніцу без усякай зброі — «па сваё»... Чым і як мы іх будзем не пускаць?.. І як не думаць пра тое, што ім, кітайцам, сапраўды цесна, а ў нас да чорта дурное зямлі, нарабаванай царызмам?.. Толькі вялікае, мудрае рашэнне можа ліквідаваць такі канфлікт, толькі адзіная чалавечая сям'я калі-небудзь пазбудзецца такіх супярэчнасцей. А пакуль што? Пакуль што я нават запіс гэты баюся рабіць, каб не палічылі мяне здраднікам... Цяжка!

* * *

Кажуць, што здымуць ці ўжо знялі з «Нового мира» Твардоўскага. Думаў, што калі, не дай Бог, зробіцца так — трэба было б напісаць яму пісьмо пра мае даўнія, за некалькі апошніх год, пачуцці да яго, чалавека, якому належыць — потым — помнік з традыцыйным надпісам: «Благодарная Россия». Я ўдзячны за прадмову да Буніна, за слова пра Пушкіна, за вершы пра маці, за Салжаніцын, за... Многа гэтых «за» ён заслужыў апошнім часам. Цяпер (калі і сапраўды ёсць такі дурны, шкодны загад) найбольш адпаведны для мяне момант сказаць яму слова любві і пашаны, не думаючы, што гэта будзе адно з многіх слоў, што ён і не заўважыць гэтага, што ён мне не адкажа. А найбольш адпаведны момант таму, што ён не палічыць маю любоў за аўтарскі падхалімаж да рэдактара. Хоць, зрэшты, гэта — глупства [ 16 16 Дурное, шкоднае збылося. І я паслаў тэлеграму: «Дорогой Александр Трифонович! Давно и глубоко уважаю Вас и от души желаю Вам всего наилучшего. 23.11.70 Янка Брыль». ].

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x