Янка Брыль - Вячэрняе

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Вячэрняе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вячэрняе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вячэрняе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Я. Брыля, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій увайшлі лірычныя запісы і мініяцюры, напісаныя ў розныя гады. Большасць іх у свой час не пабачыла свету з меркаванняў ад аўтара не залежных. Лірычныя запісы — гэта роздум аб часе і чалавечых лёсах, роздум над самымі вострымі праблемамі сучаснасці. Яркая народная мова, назіральнасць, уменне адбіраць трапныя дэталі — усё гэта робіць кнігу цікавай для чытачоў.

Вячэрняе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вячэрняе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трыумф сталінскай мудрай палітыкі, фота людзей — толькі з усмешкамі, і толькі недзе на пятай старонцы, нібы між іншым, скупыя паведамленні пра... пачатак тое вайны, другой сусветнай, што забрала ў нас 20 (калі толькі дваццаць!) мільёнаў жыццяў!..

* * *

...Чым бліжэй мне было — па запылена-шэрых старонках «Известий» — да даты 22.VI.1941, тым усё страшней рабілася. Нібы я ведаў тое, чаго ніхто не ведаў... Нават не ў мінулым часе адчувалася, а — да поўнай, здаецца, ілюзіі — у цяперашнім!..

* * *

Рэдактар газеты, брудны пашляк і кар'ерыст, які ў 1956 годзе пасля вершаў Панчанкі пра прыстасаванцаў крычаў: «Пара саджаць!..», прыбег аднойчы ў сваю рэдакцыю і ў хваляванні паведаміў, што яго, нарэшце, прымацавалі да «закрытага размеркавальніка». «Няўжо ж мой унучак павінен піць парашковае малако!..»

Радуйся, беларускі народзе,— ён будзе піць натуральнае!..

* * *

Учора была ў нашым клубе сустрэча з настаўнікамі рэспублікі, выкладчыкамі беднай беларускай мовы. Яны не пагаджаюцца са становішчам, мы — таксама, і гэта добра, гэтага трэба больш. Бо лішне ж у нас жабрацкая псіхалогія! Гаварыў пра гэта ў сваім выступленні.

...Адзін з настаўнікаў, беларус з заходніх абласцей, расказваў, як ён у мінскай сталоўцы загаварыў, заказваючы абед, з касіркай на роднай мове і касірка здзівілася: — Вы пісьменнік?

* * *

18-20 мая ездзіў з Аўрамчыкам і Грахоўскім па Лідчыне. Выступалі ў школах, гутарылі з калгаснікамі, выпівалі і спявалі з настаўнікамі. Успаміналіся радкі Вялюгіна: «Беларусь, Беларусь — ні канца і ні краю...» Прыгожая, працавітая, мнагалюдная Беларусь. У тым сэнсе, што многа харошых, цікавых, цудоўных людзей. І верыцца, што мова наша жыве!.. Зноў бачыў, у новых вобразах, веліч народнага подзвігу і пакут. Калі мы ўскладалі звіты школьніцамі вянок каля помніка расстраляным жыхарам балотнай вёскі Леснікі, глядзелі самотны помнічак па расстралянай сям'і — і проста на агародзе... Калі дырэктар школы паказваў у настаўніцкім пакоі сляды ад куль бандыцкіх на чыстых, пафарбаваных пасля гэтага дзвярах... Тут, у гэтым светлым пакоі, ужо ў свабоднай Беларусі, пасля выгнання гітлераўцаў, «акоўцы», «белапалякі», як называў іх з нянавісцю рахманы і талковы старшыня калгаса,— стралялі нашых людзей, актывістаў...

* * *

Партызанскі сын расказвае, як адзін з партызанаў, камуніст, калі ўжо выйшлі з лесу, пазнаў у паліцэйскай хаце сваю шафу. Сам паліцай уцёк з немцамі, засталася жонка і чацвёра дзяцей. Партызан пастраляў іх. Недастрэлены хлопчык, з прабітымі шчокамі, перапоўз цераз дарогу, і бабы палячылі яго.

Цяпер ён, выхажаны ў дзіцячым доме, працуе рабочым. Каб напісаў успаміны маленства — як урастаў у нашу сапраўднасць!..

* * *

Цяжкая вясна 1953 года. Аграном з вобласці чытае ў падмаладзечанскім калгасе лекцыю, як рыхтаваць на корм салому са стрэх.

Пытанне з месца:

«А што, таварыш, рабіць, калі ў мяне хата пад шыферам?..»

* * *

У нас «цэнзуры няма»... Мне проста параілі (гаварыў па міжгароднім тэлефоне з К.) зняць з рускай кнігі тры запісы «пра культ». З мае згоды іх здымуць, і кніга пойдзе ў друк. А паспрабуй не згадзіцца — не пойдзе. Згадзіўся. Падумалася: вязу вялікі і вельмі дарагі мне воз садавіны, і вось даводзіцца з таго воза даць тры яблыкі таму, хто прапускае, каб ён прапусціў. Правільна, але горка. Асабліва горка стала і было адразу...

* * *

Учора, калі хадзілі ўвечары па горадзе, гаварыў Скрыгану, як я разумею адставанне нашай літаратуры ад жыцця. Самому сабе чалавек ілжэ найменш, у гутарках мы, у параўнанні з нядаўнім часам, куды больш смелыя, праўдзівыя, а вось пісаць — пішам па-ранейшаму «тое, што трэба». Калі не поўнасцю, дык часткова. І «праўда» літаратуры разыходзіцца з праўдай жыцця настолькі, што і чытач плюецца, і самому моташна ад палавіны праўды, чвэрткі яе, васьмушкі і шаснаццаткі... Азірнешся назад, на сваё «Забалоцце», і горка, цяжка!..

...Век пражывеш — разумным становішся. Каб яшчэ раз пачынаць ад пачатку, дык вунь як лепш пражыў бы. А тут не вернеш былога, хоць сам сябе, як вёска кажа, за сраку ўкусі...

* * *

У падзямеллі Кіева-Пячорскай лаўры быў упершыню. За многімі чучаламі стаяць вялікія імёны. Мне непрыемна ўсё гэта, «противоестественно». І думаецца міжволі, што ўсе маўзалеі — справа таксама рэлігійная, як і ўсе культы асоб.

* * *

Пытаюся ў брыгадзіра:

— Чаму ў цябе, браце, коні такія худыя?

— А што ты хочаш? Конь у нас, як і калгаснік,— у паследнюю вочарадзь!..

* * *

Немец не вельмі цікавы. Гаворыць, як ён пусціў цягнік на цягнік, як там «зрабілася вялікая куча» з нямецкіх салдат, а мне чамусьці не вельмі верыцца, неяк нават няёмка і сцішнавата глядзець на яго, бяззубага, сухашчавага выпіваку. Пазней, у раённай рэдакцыі, сімпатычны хлопец Д., які найлепш ведае гэтага Рыфера, усміхнуўся на той цягнік і сказаў, што не верыць, што немец тады прыпісаў сабе гэты подзвіг, а цяпер тым больш, калі ордэн далі, ды кватэру даюць, ды ў газетах пішуць... Для прапаганды, можа, хопіць і яго (быў сувязным, застаўся сам тут), але барацьба саміх немцаў супраць свайго фашызму выглядае ў гэтай канкрэтнасці кволенька... Смешна, як ён гаворыць «па-руску», падпіраючы нямецкімі словамі («Мой баба immer [ 13 13 Заўсёды, увесь час. ] гаўкае: не пі!..»). Непрыемна, незразумела, як ён увайшоў у каларыт нашых люмпенаў — з трэцяй жонкай, з п'янствам, з брудам у хаце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вячэрняе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вячэрняе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вячэрняе»

Обсуждение, отзывы о книге «Вячэрняе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x