Янка Брыль - Акраец хлеба

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Акраец хлеба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Акраец хлеба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Акраец хлеба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Янкі Брыля ўвайшла аповесць «Ніжнія Байдуны», вясёлы, a месцамі i сумнаваты расказ пра сваіх землякоў, асветлены здаровым народным аптымізмам i гумарам, а таксама апавяданні, лірычныя запісы.

Акраец хлеба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Акраец хлеба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Гоп, Мар'яно, тры дні свят!»

«А можа, яна пойдзе на Плёхава?»

«Коштык, а джэ тое?»

Першае — бядняцкі аптымізм. А пачалося з дзядзькі Гора, які так пацяшаў сваю жонку ў нястачы, нават задоўга да тых свят, якія таксама невядома чым было сустракаць.

Другое пайшло ад бабулі Барбары, старэнькай, глухой і не вельмі відушчай. «Бабо, вайна, кажуць, будзе?» — «Га?» — «Вай-на бу-дзе!!» — «А можа, яна, бог мілы дасць, пойдзе на Плёхава?» Нібы пра дажджавую хмару ў сенакосны прыпар.

А з Коштыкам — пра канспірацыю. Два Самусёвы хлопчыкі ўкралі суседавага пеўня. Сям'я такая, дзеці ад бацькоў вучыліся. Ды яшчэ без належнага спрыту. Увечары да іх, як заўсёды, сабраліся вячоркі. А хлопчыкам карціць праверыць, ці ўсё ў іх шыта-крыта са здабычай. Меншы з печы пытаецца: «Коштык, а джэ тое?» А большы, з лавы, супакоіў: «Мама яго ўзо загэзала...»

Ды вернемся да Грамузды.

Апроч гэтай, галоўнай, мянушкі была ў яго яшчэ адна: «Ён затрубіў». Дзядзька Тодар, як і Цімох Ярмоліч, служыў у царскай кавалерыі і здорава мог пасля, на начлезе, трубіць у кулак. Усе нашы коні ад гэтага гуку ўзрываліся табуном і ўцякалі. І вось аднойчы як быццам і трэба было, каб Грамузда ляжаў трохі воддаль ад іншых начлежнікаў. Затрубіў ён тады асабліва ўдала. Спалоханы табун, як па дамоўленасці, грымануў якраз на трубача, і ... назаўтра ўранні старэнькая маці, баба Ліска, рабіла яму націранне. А потым бабін унучак, вясёлы па бацьку, прыходзіць з вуліцы і кажа:

— Бабо, вы яго не лячэце, ён не хворы, не прастудзіўся, ён затрубіў!

Кавалерыйская натура дзядзькі Тодара сышла з былых гарачых скакуноў на сівага, трыбухатага каня, па старасці шчодра абсыпанага грэчкай. А з гэтым Сівым звязаны дзве навелы, кожная, як і належыцца, з нечаканай канцоўкай.

Царква ў нашым мястэчку прыгожая, стаіць у спрадвеку высокіх ліпах, на высокім, зрэзаным узгорку. У час абедні, я памятаю гэта з маленства, быў момант, калі поп заводзіў: «Создателей и благотворителей святаго храма сего, стоящих здесь и молящихся, да помянет господь Бог во царствии своем!..» Тады на левым клірасе, дзе звычайна стаялі найсаліднейшыя прыхаджане, стары фальварковец Троска важна схіляў сваю сівую галаву ў заслужана сціплым, набожным паклоне. Ён будаваў калісьці гэты святы храм і, гаварылася, купіў у нейкай сувязі з гэтым фальварачак.

Царквы ў Ніжніх Буйдунах не было, стаяла толькі драўляная, самшэлая капліца, з такімі ж старымі іконамі ўсярэдзіне і са званіцай перад дзвярмі. Званіца — слуп са стрэшкай з дранкі і два блёмкалы-званы.

Капліца наша стаіць і сёння. А званіцу нядаўна забраў малады, таленавіты кінарэжысёр, якому яна спадабалася, калі ён з групай праязджаў міма на здымкі яшчэ адной, вельмі патрэбнай, карціны. Ехаў удзень, прасіў аддаць яму званіцу таксама завідна, а калі бабы не згадзіліся, ён, разам з адным прадстаўніком мясцовай улады, вярнуўся на могілкі ноччу. Нашы бабкі ды цёткі ходзяць цяпер у клуб яшчэ пільней. Усё прыглядаюцца на экран, каб пазнаць там сваю прапажу. Я таксама пакуль што не бачыў яе. І жаданне сустрэцца з тым рэжысёрам спакваля прайшло, тым больш што ён — з качэўнікаў і недзе ўжо зноў растварыўся ў мностве іншагародніх талентаў.

Вернемся ў час даваенны, давераснёўскі. Дзядзька Лукаш Хмялеўскі, інакш Несалёны, не быў «создателем» ніжнебайдунскага храма, а толькі «благотворителем» яго, царкоўным старастам, як гаварылася. Ды важнасці, набожнасці ў яго было не менш, чым у таго фальваркоўца Троскі. Неяк царкоўны актыў, узняты новым, маладым дыяканам, пайшоў з нашага мястэчка хрэсным ходам у Жыровіцкі манастыр, ажно за сто кіламетраў. Пеўчыя час ад часу спявалі, хто нёс пратэсы, хто падмяняў, а наш Хмялеўскі (для зручнасці гаварылі і Хмель) ішоў наперадзе з вялікім драўляным крыжам. І з рук яго не выпусціў, не даўся падмяніць. А потым, дома, ляжаў цэлы тыдзень з патрэсканай ад сонца лысінай, мажучы яе то смятанай, то несалёным маслам. Капліцу Несалёны адмыкаў не вельмі часта: калі хавалі каго-небудзь і ў тую нядзелю перад жнівом, калі тут бывала сваё, ніжнебайдунскае свята. З паніхідамі каля магіл, з хрэсным ходам па вёсцы і па «сценках» сярод даспяваючай збажыны. Наш царкоўны «благотворитель», добра такі пажылы ўдавец, частаваў потым дома папа, дыякана, дзяка, пеўчых і сяго-таго з мясцовага каплічнага актыву. А мы, падшыванцы, падглядалі праз вокны. Потым у вёсцы казалі (не змоўчаў хто-небудзь з тых актывістаў), што бацюшка пад канец пачастунку ніяк не мог выгаварыць: «Лука Іралы... Іралы... Іларывонавіч...», а больш душэўна захмялелы дзяк, сухашчавы і чарнавусы бас Харкевіч, выбраўшы момант, шаптаў гаспадару з другога боку: «Ну, Хмель, а как же твоя вдовица сирая?..» І падміргваў. Бо гаварылі, што Несалёны заглядвае начамі да салдаткі Жэні. Відаць, няпраўда, бо вельмі ж быў ён салідны, і сам нібы з духоўнага звання.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Акраец хлеба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Акраец хлеба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Акраец хлеба»

Обсуждение, отзывы о книге «Акраец хлеба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x