Янка Брыль - Акраец хлеба

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Акраец хлеба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Акраец хлеба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Акраец хлеба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Янкі Брыля ўвайшла аповесць «Ніжнія Байдуны», вясёлы, a месцамі i сумнаваты расказ пра сваіх землякоў, асветлены здаровым народным аптымізмам i гумарам, а таксама апавяданні, лірычныя запісы.

Акраец хлеба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Акраец хлеба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тады я першы раз выгукнуў сваё: «Сідар — ты?!», а ён адгукнуўся ў тон мне, з прастадушна шырокай усмешкай: «Сідар — я!»

У адказ на маё маўклівае недаўменне ён выняў з кішэні кіцеля свой ваенны білет, яшчэ (не памятаю які) дакумент, адкуль у памяць маю назаўсёды ўступіла фраза: «Смыл кровью вину перед Советской Родиной и восстановлен в звании майора». Іменна, іменна гэтае «восстановлен»! У чалавека, што ні ў польскім войску, ні ў Чырвонай Арміі да вайны не быў нават і радавым. А тут: «майор Исидор Алексеевич Осмоловский»... Гучыць?

Яшчэ адным пераканальным доказам поўнай Сідаравай легальнасці была яго жонка. Бо чалавек нарэшце і ажаніўся. Пад яблыняй у дзядзькавым садочку, на вярблюджай коўдры, з белай падушкай ляжала завітая дамачка ў ярка-стракатым халаце, з кнігай. Сідар нас пазнаёміў. Я даведаўся, што Злата Аркадзьеўна — ваенфельчар, і заўважыў, што яна па-мірнаму цяжарная.

Далейшае адбылося без мяне, я толькі чуў пра гэта ад некалькіх землякоў, і з тых расказаў, дадаўшы іх да Сідаравых, склалася даволі выразная карціна вялікага пераўтварэння нашага Сідара-гоп у маёра, а потым наадварот.

З таго карнага батальёна ён перабег у партызаны, на развітанне як быццам атруціўшы ўколамі некалькі ці нават многа коней. Сідар мог і дадаць сёе-тое, так што ўсяму не надта і верылася. У арміі, куды ён трапіў з партызан, прыйшлося праясняцца ў штрафніках. Пры штурме нейкай вышыні «загінулі ўсе камандзіры», адчайны Сідар (гэта — без іроніі) павёў рэшткі роты ў атаку, вышыня была ўзята, а цяжка паранены Асмалоўскі апынуўся ў шпіталі. Калі ён апрытомнеў і ў яго спыталіся пра былое званне, Сідар доўга не выбіраў.

І найдзіўнейшае ў тым, што ён быў у сваім маёрстве ўпэўнены. Яшчэ мацней, чым старшы унцер Качко ў сваіх сяброўскіх выпіўках з капітанам французскага крэйсера або яфрэйтар Бохан-Калоша ў сваім камандаванні «воздухоплавательной ротой». Хвароба нейкая ніжнебайдунская, ці што?.. З Усходняй Прусіі «маёр» Асмалоўскі трапіў у Маньчжурыю, пасля разгрому Квантунскай арміі (там Сідар атрымаў другі свой ордэн) блізу год праслужыў у адным далёкаўсходнім гарнізоне, а пасля, на бяду сваю, з бляскам наведаў родную вёску.

Тут яго не было каму і дзе прыняць. Малодшы брат, якога нездарма яшчэ на пашы празвалі Катлом, служыў паліцаем, а потым уцёк на Захад разам са сваімі новымі панамі, забраўшы з сабою, у беззваротнае бадзянне, маці і сястру. Іхнюю хату, як «бросовое хозяйство», часова занялі пад школу. Сідар з жонкай спыніўся ў дзядзькі. Наслухаўшыся на сваяцкіх частаваннях рознага захаплення наконт яго геройства, ён не вытрымаў (і не з такімі здараецца) выпрабавання славай, паехаў у райцэнтр і з усёй катэгарычнасцю запатрабаваў аддаць яму хату. Легенда кажа, што там ён нават і стукаў і грукаў — кулаком па стале і кульбаю ў падлогу. Маёрства высветлілі. Злата Аркадзьеўна паехала з адпачынку адна.

А выплыў Сідар для мяне, і сапраўды ўваскрос, — ускочыўшы з саду ў акно.

Трэба сказаць, што на ўсе свае віны і заслугі глядзеў ён цяпер... проста дзіва, з якой аб'ектыўнасцю. Першы свой тост за нашым сталом узняў:

— За савецкую, хлопцы, турму! Бо гэта, я вам скажу, не турма, а сплашная прывілегія. З дурня зрабілі з мяне чалавека. Зноў я нашы кароўкі лячу, зноў нашым людзям дабра хачу, п'ю нашу родную чарку, ем нашу родную скварку, няхай жыве наша рабоча-сялянская ўлада і — нічога нам болей не нада!..

Ён не вельмі зманіў пра кароў — цяпер не лячыў іх, праўда, але ўжо ад зімы займаўся ў калгасе справай штучнага абсемянення, якое называюць проста «саматыкам», ды так старанна і талкова працаваў, што ў вёсцы пачалі казаць: «Сідар-гоп цяпер за быка».

У рыфму гаварыць ён мог заўсёды і зусім свабодна. Памятаю я гэта яшчэ з далёка-даваеннага часу.

Маці наша смяецца ажно да слёз, а Сідар стаіць перад ёю, як на эстрадзе, у творчым экстазе імправізацыі.

— Мілая мая цётка Катрына,
ёсць у вас і хлявок, і адрына,
і агарод, і садок, і хата.
Толькі памёр ваш нябожчык тата...
Не ваш, канечне, а вашых сыночкаў,
а такжа вашых і дочкаў,
а ваш — любімы мужык,
што з вамі жыць дружна прывык...

Так магло б і плясціся, калі б не трапляліся словы, дзе з ходу не вельмі і зарыфмуеш. Скажам, такое:

Цяпер жывяце вы, цёця, удавою,
над хазяйствам сваім галавою,
і жызня ваша больш ужо не скарбейная,
бо сыночкі вашы павырасталі... Ага!

Няма тае рыфмы да самаробнага слова «скарбейная» — і такое бяды: тут падстаўлялася запасное, дзяжурнае «ага!». Як у той польцы — «Сідар — гоп!..». Гопнуў, брыкнуў і — паэзія.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Акраец хлеба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Акраец хлеба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Акраец хлеба»

Обсуждение, отзывы о книге «Акраец хлеба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x