Янка Брыль - Акраец хлеба

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Акраец хлеба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Акраец хлеба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Акраец хлеба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу Янкі Брыля ўвайшла аповесць «Ніжнія Байдуны», вясёлы, a месцамі i сумнаваты расказ пра сваіх землякоў, асветлены здаровым народным аптымізмам i гумарам, а таксама апавяданні, лірычныя запісы.

Акраец хлеба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Акраец хлеба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гэты свой яшчэ адзін талент Сідар верыў, як і ў маёрства.

— Антонавіч, — гаварыў ён мне аднойчы, зусім цвярозы. — У цябе ж, браток, машынка пісучая ёсць. Прыеду я да цябе калі-небудзь, сядзем і ўдвух усю жызню апішам сціхамі!..

Задуму гэтую мы з ім, на жаль, не здзейснілі. А ён быў, думаецца, і сапраўды здольны. У яго была і фантазія, і назіральнасць, і ўменне коратка, дакладна перадаваць другім убачанае. Расказваючы мне пра Маньчжурыю, Сідар так згадваў рыкшу, мімаходзь: «А капялюш, браток, шырэйшы за аглоблі!..» Расказваў ён мне і пра тое, як намагаўся забраць сваю хату, як тады «трохі памацаў тых бюракратаў». «Гарбуновіч — адразу са страху пад стол, а Марцыян як сігануў у акно, дык раму на шыі вынес на вуліцу і папёр!..» У дачыненні да тых, каго я добра ведаў як паважаных ды салідных, неверагоднае было міжволі смешным, бо і расказанае з мімікай, з жэстамі і з перайманнем галасоў. Не горш за Цімоха Ярмоліча. Быў таксама расказ пра лагернага старшыну, страшэннага заразу, якога Сідар, падаўшыся не ветэрынарам, а «чалавечым фельчарам», лячыў ад гемарою шкіпінарам. Было і яшчэ сёе-тое. Словам — буйства фантазіі і гарачая, непахісная вера ў самога сябе. Пакуль яны, разам з ім, спакваля не атухлі.

З Сідара зрабілі забаўку. Былы наш старшыня калгаса, чалавек недалёкі, спачатку нядрэнны гаспадар, пасля раздзьмуты і ачмурэлы, лічыў Асмалоўскага сваім прыдворным паэтам, і на выпіўках — стацыянарных і выязных — Сідар зарыфмаваўся пры начальстве да поўнай старэчай нікчэмнасці.

А чалавек ён быў, калі глыбей узяць, і недурны, і нядрэнны. Не п'яны або не ў «творчым настроі», ён разважаў і так:

— Не вер, браток Антонавіч, калі каторы стогне. І колюць, і рэжуць, і хаты будуюць пад бляхай. А колькі ў нас маладзёжу вучонага? Каб не Савецкая ўласць, не было б чаго другому і дзяліць паміж сыноў, і дочкам у пасаг даваць. А гэта? Вяселле — тры дні і мора магазіннае гарэлкі, хрысціны — два дні, у армію ідзе — два дні! Няўжо ж такое з гора? Калі пры тым адзіналічастве адзін ці два гаспадары жылі ў нас, як яны думаюць, лепш, чым яны сённека жывуць, дык што ж ад гэтага другім, усяму нашаму бальшынству? Што мы з табой, браток, не бачылі тае скарбейнае жызні? Што ты стогнеш другі, як карова, аб'еўшыся роснае канюшыны?..

Пра Сідара я неяк чуў: «Харошы, просты чалавек». Яшчэ і тут, на гэтым прыкладзе, я намагаўся пранікнуць у глыбінны сэнс такога азначэння. Тыя, хто так гаварыў пра Сідара, і самі былі людзі простыя, і ён, зрабіўшы захмарны віраж са сваім фантастычным маёрствам, адбыўшы потым сваю «прывілегію», зноў быў шчыра руплівы, вечна з-за недахопу часу непаголены, у недачышчаных кірзачах. І з яго, можна думаць, было б не тое, калі б яго з самага моладу ды ў спрыяльныя ўмовы, — як сёння моладзі: школа, завод, інстытут... А прастата яго — у нечым іншым, не знешнім, глыбейшая якасць. Толькі ж гарэлка, гарэлка... Ды ў гэтым ён не першы і не апошні.

«ВАРОНА ЕЛА ГРАМУЗДУ»

Тут — не адзін які ўспамін, а некалькі вельмі вялікіх, шматфарбных малюнкаў, убачаных праз акно самалёта ў розныя гады і ў розных шыротах, сваіх і замежных. Палі ў шматфарбным летнім росквіце.

Па-польску цераспалосіца называецца «шахаўніцай» — ад шахматнай дошкі. Іменна так было б зручней называць вялізныя квадраты і прастакутнікі нашых палёў, бо палосы ў цераспалосіцы — звычайна падоўжныя і, у большасці, вузкія.

Летась я з групай сяброў-літаратараў быў на Таймыры. Цяпер успомнілася, з якім хваляваннем, пад прыкры трэск у верталёце, глядзелася зверху на тундру. На яе зялёна-бура-шэрую самотную бязмежнасць, на бліскучую процьму малых і меншых азёр-азярынак, — нібы на шкуру казачна вялізнага аленя, зусім не казачна пабітую на сотні дзірачак заеддзю, запалярнымі аваднямі. На наша шчасце, як сказалі лётчыкі, дзень быў на рэдкасць сонечны. Хваляванне ўзмацнялася тым, што напярэдадні мы апускаліся ў адзін з нарыльскіх руднікоў. Трэск верталёта спалучаўся ў памяці з магутным грукатам горнага камбайна. Складана было на душы ад такога «вышынна-глыбіннага» пазнавання гэтай зямлі, незвычайна багатай і сцішна суровай... Назаўтра хваляванне паўтарылася інакш, прасцей. У параўнаўча ціхім пасажырскім лайнеры мы вынырнулі з-за высокіх, рэдкіх аблокаў у сонечнае, спелажоўтае, сакавіта-зялёнае Падмаскоўе. Кантраст паміж тундрай і панарамна вялізнай «шахаўніцай» культурных палёў адчуўся па-новаму, як штосьці так па-хатняму ласкава, хораша абжытае... Тады і падумалася пра ёмкасць і дакладнасць польскага азначэння цераспалосіцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Акраец хлеба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Акраец хлеба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Акраец хлеба»

Обсуждение, отзывы о книге «Акраец хлеба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x