– А хто такі вучоны ці вынаходнік, пра якога ты гаворыш, Ынт?
– Анатоль Юніцкі, ліцвін. Яго імя з цягам часу праславіцца на Зямлі і ў Космасе.
– Зразумеў, Ынт, прымем твае парады і прапановы да ведама. І пра вучонага Юніцкага даведаемся.
– Яшчэ табе да ведама табе вядома, нашу сустрэчу тут на зямлі засакрэцілі на сумеснай Радзе з зямлянамі. Супраць гэтай сустрэчы выказаліся савецкі міністр Андрэй Грамыка і амерыканскі прэзідэнт Рычард Ніксан. Таму наступныя ваяжы да нас, калі яны будуць наладжаны, скончацца трагічна. Альбо мы забярэм вас да сябе, як і забралі першага касманаўта камуністычнай краіны… Альбо…
– Дзякуй за папярэджанне – спадзяюся, што чалавецтва не забудзецца на яго… Іншапланецяне – папярэднікі нашы, – нашчадкі? – зніклі.
Нэйл і Эдвін размясцілі прыборы, замацавалі штатывы з тэлевізійнай камерай. І тады ўжо на зямлі людзі ўбачылі, як мы смешна перасоўваліся па планеце – з падскокамі, як быццам у дзяцінстве, асядлаўшы дручок, імітывалі коніка… Выцягнуўшы з пластмасавай тубы амерыканскі сцяг, устанавілі яго на флагштоку. Сцяг, выпрамляючыся, зрабіўся як «жывы», было ўражанне, што на яго падзьмуў вецер. Гэта потым і будуць адзначаць скептыкі, задаючыся пытаннем – адкуль на Месяцы мог з’явіцца вецер?
Першапачаткова НАСА прапаноўвала замацаваць на Месяцы сцяг ААН, але Кангрэс ЗША не падтрымаў гэтага. Таму Амстронг задаволіўся адным толькі нацыянальным сцягам. Я, калі Амстронг адвярнуўся, прыклеіў да яго і свой сцяжок – знізу, і здалёку ён выглядаў як кропля крыві на белым полі, і быў амаль незаўважны…
А потым на фоне сцяга, абняўшыся з Эдвінам, Нэйл вёў рэпартаж для зямлянаў і персанальна для прэзідэнта Ніксана. Я ж стаяў збоку, не хочучы, каб мяне зафіксавала камера – мяне ж няма, я не існую для зямлянаў, я толькі прывід…
Камандзір «Апалона» ўвагнаў у грунт прэнт з таблічкай: «Тут людзі з планеты Зямля упершыню ступілі на месяц. Ліпень 1969 года новай эры. Мы прыйшлі з мірам ад імя ўсяго Чалавецтва».
Мяне папрасілі адысці на значную адлегласць – да «Апалона». Яны ўсё ж рашылі здзесніць прапанову-эксперымент Пентагона: зрабіць ядзерны мінівыбух на паверхні планеты, на якой, як вядома, не было атмасферы.
Выбуху, на шчасце, не адбылося. Раз, і другі, і трэці спрабавалі астранаўты паўтарыць – безвынікова. Не маглі зразумець, чаму. Гэта потым ужо, як будзе разбірацца з правалам экспертная брыгада НАСА-Пентагон, знайшлі прычыну. А яна была банальная – не спрацаваў кіслародны бачок. На зямлі тысячы разоў правяралі-пераправяралі – ніякіх зрываў, а на Месяцы… А на Месяцы я ім “падсунуў свінню”,выпусціўшы той кісларод вонкі.
Я паспеў паставіць мальберт на цвёрды выступ, набраў пэндзлем выціснутую з цюбікаў фарбу – белую, блакітную і жоўтую – і зрабіць накіды абрысаў Зямлі, якая прасвечвалася праз блакіт неба. За паўгадзіны, што адвялі для мяне астранаўты, я зрабіў дзевяць малюнкаў.
– Ну, што нашая місія на Месяцы скончылася, – у апошні раз паглядзеў у аб’ектыў тэлекамеры Нэйл, – мы развітваемся з гэтай загадкавай планетай, кажам: «Да сустрэчы на Зямлі!».
Абняўшыся, астранаўты памахалі зямлянам рукамі.
Запабягаючы наперад, хачу дадаць колькі слоў да касмічнай тэмы. Як казаў Анатас, чалавек істота упёртая і непрадказальная. Яго папярэджваюць, просяць, умольваюць не рабіць глупства… Памагатыя Джорджа Буша не паслухаліся папярэджання прадстаўнікоў Касмічнага Карабля пра тое, каб людзі на доўгі час забыліся пра Месяц. Бушаўцы тайна распрацавалі праект «вяртання» амерыканцаў на Месяц пад кодавай праграмай «Constellation». Запланавалі падарожжа на месяц у 2020 годзе. Для гэтай мэты стварылі новы карабель “Orion”, які падменіць шатлы, ракету-насіцель “Ares” і месяцавы модуль “Altair”…
Больш таго – Кітай і Індыя захварэлі “касмічным свербам”, свае грандыёзныя праекты дэманструюць чалавецтву.
Ды нічога з таго не магло атрымацца і не атрымаецца. Бо кіраванне гэтым праектам у руках уладальнікаў Касмічнага Карабля…
Прызнаюся: зразумеўшы, што я, як будучы жыхар “Алкепа”, валодаю тэхнікай і ўменнем адпраўляцца ў любы час, перад тым, як выбавіцца з палону чараў Заказчыка, адправіўся і яшчэ ў адно падарожжа – у 2999 год. Чаму менавіта ў гэты? Сам не ведаў. Мусіць, таму, што гэта магічны год. Калі тры “шасцёркі” перакруціліся і сталі “дзевяткамі”.
Нічога добрага я там не ўбачыў, – тэхніка, тэхніка, а духоўна мы да той тэхнікі яшчэ не дараслі. Пераканаўся, што ўсё ж чалавека разумна-дурнога на Касмічны Карабель не пусцілі, – як і абяцалі першым астранаўтам.
Читать дальше