Леанід Дайнека - След ваўкалака

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - След ваўкалака» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

След ваўкалака: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «След ваўкалака»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вядомы беларускі пісьменнік Леанід Марцінавіч Дайнека з'яўляецца лаўрэатам Літаратуранй прэміі імя І. Мележа за раман "Меч князя Вячкі", Дзяржаўнай прэміі за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей - за гістарычныя раманы "Меч князя Вячкі" і "След ваўкалака". Раман "След ваўкалака" расказвае пра малавядомыя старонкі жыцця князя Усяслава Полацкага. 

След ваўкалака — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «След ваўкалака», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жоўтавалосы рахман падвёў іх да вялікай будыніны з круглымі акенцамі, пакланіўся і знік, як і ягоны папярэднік. Да Белавалода, Ульяніцы і Ядрэйкі ўжо ішоў раскрыльваючы сухенькія кароткія ручкі, сівабароды стары. Быў апрануты ён, як і ўсе рахманы, толькі, у адрозненне ад іх, на шыі насіў срэбны абруч, з нанізанымі на яго зялёнымі дубовымі лісцямі.

— Мір вам, людзі, што па любоў прыйшлі, — тонкім голасам прамовіў стары.

— Мір табе, Добры, — адказаў, пакланіўшыся, Ядрэйка. Белавалод з Ульяніцаю пакланіліся разам з ім.

У Добрага былі светлыя, з мяккай іскрынкаю вочы. Скура на твары і на руках пацямнела ад сонца і ветру. У ягонай шаўкавістай сівой барадзе заблыталася, поўзала пчала. Ульяніцы раптам захацелася ўзяць жоўта-залатую пчалу пальцамі, голай рукою, і пчала, Ульяніца чамусьці была ўпэўнена ў гэтым, не ўкусіла б яе.

Насупраць вялізнай будыніны рос малады кучаравы дубок, абкружаны шырокай, зацёртай да бляску лаваю. Добры сеў на лаву, сашчапіўшы на худых вострых каленях загарэлыя рукі, запрасіў сесці гасцей. Памаўчаўшы, спытаўся:

— Бяда ці радасць вяла вас?

— Бяда, — хвалюючыся і чырванеючы, адказала Ульяніца.

Добры ўважліва зірнуў на яе, ціхім роўным голасам прамовіў:

— Ты хочаш даць жыццё жывому. Чаму ж ты саромеешся сказаць пра гэта ўслых? Хіба ты хочаш нешта ўкрасці? Ты хочаш падараваць свету новае жыццё, часцінку сваёй плоці. Але калі тваё дзіця стане рабом? Ці не пракляне яно цябе, жанчына? Ты думала пра гэта?

— Маё дзіця не будзе рабом, — усхвалявана выгукнуў Белавалод і ўзняўся з лавы.

— Сядай, — мякка сказаў Добры. — Я пытаўся не ў цябе, а ў жанчыны. Ты павінен маўчаць, бо ў пакутах нараджае яна, а не ты, і ёй болей баліць за сваё дзіця. Адкуль твая ўпэўненасць, што дзіця не будзе рабом? Паглядзі, які свет акружае нас. Князі і баяры грызуцца між сабой, хрысціяне б'юць паганых, і, наадварот, са стэпаў і багааў прыходзяць нябачаныя раней дзікія плямёны, каб узяць сабе тое, што яны не сеялі. Чалавек, нарадзіўшыся вольным, у любы час можа прачнуцца з рабскім ашыйнікам на шыі.

— Маё дзіця не будзе рабом, — упарта паўтараў Белавалод.

Добры, быццам не пачуўшы яго, гаварыў далей:

— Я бачыў, як харобрыя мужы, зломленыя рабствам, пакорліва выціралі вільгаць кахання з тых тканін, на якіх уладары-заваёўнікі мілаваліся з іхнімі жонкамі. Мілаваліся на вачах у харобрых мужоў. Ты бачыў такое? I я пабег у пустыні, у лясы, у непраходныя балоты. Я пачаў цурацца жанчын, бо, хочам мы ці не хочам, у прысутнасці жанчыны душа мякчэе і слепне, і мы думаем пра шлюбны одр, пра вечнасць свайго роду, пра дзяцей. Сам сабе і Богу я даў страшную клятву, што ніколі — чуеш? — ніколі не сыдуся з жанчынай, каб запаліць агонь новага жыцця. Я лепш буду, як Анон, сын Іуды, займацца рукаблуддзем і жывое семя сваё кідаць на зямлю, але не нараджу раба.

— Хрыстос не вучыць такому, — ціха сказаў Ядрэйка.

— Таму што Хрыстос ніколі не быў рабом. Ён быў гаспадаром сваёй душы і цела. «Блажэнныя тыя, што плачуць, бо яны суцешацца». Так сказаў, так вучыў Хрыстос. Няўжо нашы вочы створаны толькі ддя слёз? Для чаго ж тады свецяць зоркі і ззяе сонца? Хіба не ў чалавечых вачах яны хочуць пакінуць свае прамяні?

— Дзіўнае ты кажаш, — разгубіўся Белавалод. — Мы не зразумеем цябе.

Ён пакутліва ўздыхнуў. Добры з сумам зірнуў на Белавалода.

— Хай будзе пракляты той, хто першы здагадаўся, што можна валом, канём, рабочай жывёлінай зрабіць падобнага сабе чалавека, — сказаў Добры. — Звяры не трымаюць у рабстве звяроў. Толькі чалавек і нікчэмная лясная мурашка дадумаліся да такога. «Працуйце, ешце плады зямныя», — так вучыў Хрыстос. I такога Хрыстоса мы, рахманы, любім, пакланяемся яму. Але рабства мы ненавідзім. Няхай ноч зачыніць дзверы чэрава той маці, якая хоча нарадзіць раба.

— Што можа зрабіць чалавек? — не згадзіўся Ядрэйка. — Усё ў руках Божых. Лёс чалавечы з самага нараджэння ўплятаецца ва ўзор нябесных свяціл, кладзецца ў калыску разам з ніткай, якой перавязалі пупавіну.

— Не пладзіце рабоў! не стрымаўшыся, Добры і лы твар да Ульяніцы. — нарадзіла раба, адразу ж жанчына.

Ульяніца ўздрыгнула. Мужчыны пачалі спрачацца, а яна сядзела і адчувала, як горача б'ецца сэрца, як трапеча жылка над брывом. Дык вось да каго прывёў іх Ядрэйка! Да страшных людзей, якія не хочуць пакінуць пасля сябе следу. Для чаго ж гэтыя людзі жывуць на зямлі? Хто назваў гэтага старога Добрым, калі ён, зжыўшы жыццё, не захацеў, пабаяўся нарадзіць сына? Божа, малю цябе, дай мне дзіця. Хай мой сын будзе нават рабом, але ён убачыць неба, сонца, зямлю, ён убачыць сваю маці, ён убачыць свае кайданы і некалі разаб'е іх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «След ваўкалака»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «След ваўкалака» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «След ваўкалака»

Обсуждение, отзывы о книге «След ваўкалака» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x