Анка Упала - Дрэва энталіпт

Здесь есть возможность читать онлайн «Анка Упала - Дрэва энталіпт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва энталіпт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва энталіпт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі апавяданні і вершы аўтаркі, у тым ліку творы з цыклаў  “Кім быць”, “Уклясыкі”, “Без атраманту”, “Трыпціх” ды іншыя. Ілюстрацыі да кнігі зрабіла мастачка Наталля Зямчонак (Гарачая). Электронная версія кнігі ўтрымлівае на два тэксты больш, чым папяровая, але менш малюнкаў.

Дрэва энталіпт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва энталіпт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

47 сакавіка

Барбара выкапала пастку на мышэй акурат ля пад’езда. Так усё добра замаскіравана, і сырок плаўлены пакладзены. Першы трапіў у яе Ахілес. Не праз сырок, вядома. Цёмна было, таму і не заўважыў. Усю ноч у яме прасядзеў. Зверху яшчэ мышэй нападала. Тыя таксама праз няўважлівасць. Апошнім прыгожа паваліўся ў яму дворнікаў кот Хонаванутра. Гэта было адзінае асэнсаванае падзенне, інсцэнаванае пад выпадковае. Мышэй пад раніцу ў ямцы значна паменела, а Хонаванутрава пуза павялічылася. Апошнія дзве мышыны, што засталіся, Хонаванутра паклаў пад галаву, каб ямчэй было спаць, пакуль яго не прыйдзе выратоўваць гаспадар. Хонаванутра салодка плюшчыў вочы, а мышы ў яго пад галавой не спалі і шмат думалі пра рознае, хоць і не варушыліся. З раніцы Хонаванутра высадзіў іх на паверхню планеты, і хісткай хадою яны пайшлі дахаты, трымаючыся за лапкі. З таго часу Хонаванутра не есць мышэй, і Муаўр мусіць выдаткоўвацца на пакупны корм. А мышы — тыя што… Размножваюцца сабе. Вось і ладзь пасля гэтага пасткі на іх.

51 сакавіка Неяк раптоўна ў цэнтры пакоя вырас энта энкапліт Адкуль насенне - фото 4

51 сакавіка

Неяк раптоўна ў цэнтры пакоя вырас энта… энкапліт. Адкуль насенне — незразумела. Энка… энталіптавае насенне можна адшукаць толькі ў Аўстраліі, адкуль выводзіць свой радавод бабуля Барбары. І калі Ахілес глядзіць на тое, як высока часам скача яна па канапе з сумкай паштальёна, ён дае ёй веры.

Сам Ахілес у Астрале не быў, але ў Кадабры было зялёнае пластмасавае вечка ад бутэлечкі з энтахта-нта… з настойкай на лісці гэтага дрэва, карацей. Яна яе на дварэ знайшла і ўвесь час нюхала, а потым згубіла. І пасля гэтага раптам усё вырасла. І ў пакоі стала цесна, таму што энтапілт — гэта такое асабліва шкоднае дрэва, якое толькі нюхаць прыемна, а калі яно расце ў вас ужо практычна на галаве, хочацца яго хутчэй выселіць, пакуль яно не выселіла вас. Ну, бабулі, вядома, падабаецца, і Кадабры таксама: зеляніна ў кватэры, прырода зноў-такі. Аднак. Ахілес перасадзіў яго ў ліфтавую шахту — і цяпер там энкапцілавы рай. Ліфт не працуе, але па энтапілту лазіць можна. Усе суседзі вельмі задаволеныя.

52 сакавіка

З нагоды гэтага дрэва ў дом прыйшла спецыяльная жанчына з жыллёва-камунальнай службы і абвясціла, што за энтапціл у ліфтавай шахце будзе спаганяць камунальныя плацяжы, паколькі жыллёва-камунальная служба (то бок цётачка вось гэтая) яго выявіла. І ў паперцы-квітанцыі будзе пазначана асобным пунктам: «Карыстанне энкаліфтам». І пагражае гэтая спецыяльная жанчына кулаком з квітанцыямі ды стукае па дрэве нагой у пантофлі на вострым абцасе, ад чаго на энтапцэле казліныя капыткі ўтвараюцца. І жанчына гэтая, у пантофлі, Адэлаіды Сабакаўны, начальніцы Ахілеса, родная сястра Маніока.

Выйшаў тады ад усіх жыхароў дома найпаважанейшы прадстаўнік — бабуля — ды і кажа: «Зараз будзе біг барабум!». Затым Бабуля спрытна зрабіла сальта назад і з ба-бумам самаліквідавалася на вачах удзячнай аўдыторыі. Цалкам аўтаматычна Маніока Сабакаўна апошні раз усадзіла абцас у дрэва, і не паспеў асесці попел ад Бабулі, спецыяльная жанчына ўцякла назад у сваю нару.

Бабуля аднавілася на наступны дзень у вентыляцыі дома. Там яе чакалі торт і катлеты. Катлеты ёй вельмі пасуюць, калі яна іх есць, у сэнсе яны ёй да твару. Такія справы.

З цыкла «Уклясыкі»

Колас Купала і пачэсны пасад Занімай Беларусь маладая мая свой пачэсны - фото 5

Колас, Купала і пачэсны пасад

«Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!» ― набраў Купала на клавіятуры і задумаўся. У гэты час да яго прыйшоў Колас, сказаў: «Пасунь азадак, жывёліна», сеў з Купалам на адно крэсла і таксама ўтаропіўся ў манітор:

― А што такое «пасад»?

― Сам думаю. Я ведаў, але забыўся. Нешта тут не так.

― Вядома, не так! Можа, ты хацеў напісаць «пасат», а не «пасад», можа, памылка ў цябе? У сэнсе: «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны фольксваген-пасат між народамі!»

Колас адсунуў млявага Купалу ад клавіятуры і выправіў «пасад» на «фольксваген-пасат».

― Вось. Зусім іншая справа! Хоць трохі лагічна. Эх ты, класік! ― Якуб па-сяброўску пабумкаў Купалу па галаве.

Уначы Янку не спалася. Увесь час круціліся ў галаве радкі пра фольксваген-пасат, які мусіць заняць Беларусь.

― Да чаго «пасат»? Гэта ж не беларускі аўтамабіль… Можа, лепей было б «трактар Мінскага трактарнага завода “Беларусь”»?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва энталіпт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва энталіпт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва энталіпт»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва энталіпт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x