Анатоль Бароўскі - Вужык. Голуб на плячы. Дак

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Вужык. Голуб на плячы. Дак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гомель, Год выпуска: 2012, Издательство: Палесдрук, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вужык. Голуб на плячы. Дак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вужык. Голуб на плячы. Дак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 

Вужык. Голуб на плячы. Дак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вужык. Голуб на плячы. Дак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён працуе там майстрам вытворчага навучання. Пры групе тынкоўшчыкаў-бетоншчыкаў адкрыты керамічны цэх. І творчасць яго настаўніка дзеда Міколы паўтараецца ў вырабах, што ствараюць навучэнцы разам са сваім педагогам...

Працягваюць творчыя традыцыі Міколы Пушкара і Міхась Ласкоўскі са сваім вучнем Андрэем Бандарэнкам. Каля іх заўсёды збіраюцца цікаўныя гледачы – і здзіўленню ім няма канца: як гэта з простай гліны можна вылепіць-стварыць смешнага і вясёлага чалавечка, удыхнуць у яго жыццё...

Шмат было ў дзядулі Пушкара задумак, планаў і мараў... Не паспеў ажыццявіць. Не вытрымала сэрца – напаміналі пра сябе часы, праведзеныя ў гітлераўскіх, а потым і ў сталінскіх канцлагерах...

Яшчэ як быў у бальніцы, паспеў прыехаць да яго пісьменнік Віктар Казько з Юрыем Марухіным – кінааператарам. Чамусьці не хацела працаваць кінакамера – то ламалася, то “заядала” – як не хацела здымаць апошнія хвіліны жыцця Майстра...

... На маім рабочым стале стаяць два вобразы – Яся і Яніны.

Яны не толькі напамінаюць мне пра майго сябра, але і натхняюць у пісьменніцкай працы. Яны падказваюць пра што пісаць, і як пісаць...

Жыве мастак не толькі на Палессі, жыве майстра далёка за яго межамі, бо прыгожае і неўміручае мастацтва не прызнае ніякіх абмежаванняў і тэрыторый. Яго творы разышліся па ўсім свеце. Ёсць яны ў Польшчы і Славакіі, Канадзе і Амерыцы, Японіі і Расіі, Нямеччыне і Аўстрыі...

Доўгае творчае жыццё наканавана мазырскаму Майстру Міколу Пушкару – сыну Мікіты!..

Пакаянне, альбо некалькі слоў замест некролага

Мікола, сын Мікіты, Пушкар!..

Мікола, дарагі мой дружа, аднадумца, загадкавы чалавек, перасмешнік, паслядоўнік Пітэра Брэйгеля, гумарыст і казачнік. Мастак з вялікай літары... Выбачай і даруй!..

Залетась яшчэ дамовіліся з Віктарам Казько абавязкова прыехаць з кінагрупай да палескага кераміста Міколы Пушкара. Абгаварылі ўсе дэталькі, нечаканыя моманты. што маглі нас напаткаць на гэтай дарозе. Расставілі ўсе кропачкі не толькі над «і», а і над нашымі планамі. Усё ішло добрага да апошняга дня. У адну з начэй Пушкар прысніўся. Не гаворыць нічога, а толькі смяецца, на сваю гліну паказвае...

А гліна жывая, правільней, гліняныя чалавечкі жывыя. Пайшлі ў скокі дзед з бабай, маладыя песню заспявалі, певень закукарэкаў, вады з калюжыны напіўшыся... І ўсё гэта на яго працоўным стале, дзе яшчэ ляжала сырая гліна...

Я адарваўся ад таго відовішча і паглядзеў на Міколу. А ён, адвярнуўшыся. пайшоў ад мяне... Не азірнуўся нават, быццам пакрыўдзіўся за нешта на мяне ці на нас...

Скаланула нешта мяне, і я прахапіўся.

Але не прыдаў асаблівага значэння таму сну. І раней Пушкар сніўся, і не такое на маіх вачах адбывалася, таму адразу ж і забыўся пра той сон.

– Ну, едзем? – пытаецца па тэлефоне Віця.

– Едзем, усё гатова...

Ды – сарвалася, не прыехалі. Бо і грошай у кінастудыі не было, і стужкі не знайшлі, і бензіну адшукаць не змаглі. Ды бяды асаблівай не бачылася, не прадчувалася нічога кепскага, перанеслі на пазнейшы час...

– Прыедзем, абавязкова прыедзем, – запэўнілі мінчукі, – пра такога чалавека расказаць неабходна...

Мінулае лета таксама не паспрыяла задуманаму. У лістападзе паехаў я ў адпачынак, а Мікола – трэба такому ж здарыцца! – злёг у бальніцу...

– Інфаркт, Толечка, у яго, – горычна апавядала пра яго здароўе Ганна Міхайлаўна, – нечакана неяк... Ды не «хуткая» забрала яго, а я сама настояла, каб схадзіў у паліклініку ды праверыўся. Бачыла, што нейкі стомлены. Стомлены не фізічна, а духоўна... Я спужалася за яго.

Разам паехалі ў паліклініку. Бо Мікола туды не ведаў дарогі – ніколі не звяртаўся да дактароў, сам сябе лячыў. калі што: збяжыць колькі разоў зверху ўніз па металічнай лесвіцы да Прыпяці, – і хваробу як рукой здымала. На здароўе нікому і ніколі не скардзіўся....

– Ды ў мяне сэрца, як у быка, – жартаваў, – мне ж яшчэ трэба столькі зрабіць... Вунь гліны прывезлі самазвал, дык працы на сто гадоў...

Медыкі зрабілі кардыяграму і спалохаліся – забаранілі нават уставаць з канапы. А Мікола здзіўлена паглядаў на ўсіх, пэўна. думаў: «Во яшчэ не хапала, хваробу нейкую прыдумалі... Мяне майстэрня чакае, а тут ляжаць – толькі нервы папсуеш...» Адразу накіравалі мастака ў рэанімацыю.

Хлопцы з кінастудыі «Беларусьфільм» прыехалі-такі. Прыехалі, плюнуўшы ўжо на тое, што і грошай не было, і паліва. Юры Марухін перад гэтым званіў, удакладняў, планаваў заехаць да мяне ў Гомель, і пасля ўжо разам кіравацца да Пушкара – каб вёў я перад камерай дыялог. Бо ведаў пра яго амаль усё і пра ўсё. І пра лагеры, і пра вайну, і пра дзяцінства... У выдавецтве «Беларусь» выдаў кніжачку пад назвай «Мікола Пушкар», умеў разгаварыць мастака, калі ён не ў гуморы. Ды зноў затрымаліся, ненадоўга, на два тыдні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вужык. Голуб на плячы. Дак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вужык. Голуб на плячы. Дак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вужык. Голуб на плячы. Дак»

Обсуждение, отзывы о книге «Вужык. Голуб на плячы. Дак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x