Генрых Далідовіч - Маладыя гады

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Маладыя гады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1979, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маладыя гады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маладыя гады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі апавяданні i аповесць, напісаныя аўтарам у апошнія гады. Тэмы самыя розныя. Але пра што б ні пісаў Генрых Далідовіч — пра вайну, каханне, сённяшні дзень людзей горада i вёскі,— піша ён з вялікай зацікаўленасцю i шчырасцю.

Маладыя гады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маладыя гады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я, слухаючы гэтыя абгаворы, адчуваў: можа, так усё i не было, бо Вікця можа цяпер i наўмысна шмат перакруціць. I сам сябе перасцерагаў: глядзі, Чэсь, не трапляй ёй на язык — каго-каго, а цябе, такога смелага i гаварлівага, яна зусім звядзе са свету!

...Сёння селі палуднаваць на новым месцы — на свежай зялёнай траве, у цяні ад вялікай разлапістай ды густой бярозы, — разгарнулі газеты, выклалі на ix усе свае стравы — хлеб, вараныя яйкі, сырое i печанае сала, гуркі, малако ў бутэльках — i абселі «стол» з усіх бакоў, елі ўсе разам — як адна вялікая сям'я.

Першыя наеліся дзяўчаты, адышліся, разаслалі свае пінжакі ды курткі i палеглі на спіны, падклаўшы пад галовы рукі.

— Хай тлушчык завязваецца, — нікога не саромеючыся, пажартавала дужая, як мужчына, Гэлька i пагладзіла тугі жывот.— Толькі сёння не мяшайце падрамаць.

Усе ўсміхнуліся, бо кожны ведаў: так, як яна хоча, яшчэ не было ніколі i не будзе: заўсёды яны, дзяўчаты, просяць спакою i заўсёды хлопцы не даюць ім ціха паляжаць, лезуць да ix, дурэюць. Янкоўцы — ні Антон, ні я — не лезем, i дзяўчаты, калі хочацца ім адпачыць, хваляць нас, папікаюць надта нахабных Васіля, Войтуся, Жэніка, а другою парою, калі працуем, калі ідзе між намі даверлівая гутарка пра ўсё маладое, дзяўчаты тады чамусьці якраз папікаюць нас з Антонам, кажуць, што мы цельпукі, што да нас ні адна дзяўчына сама не прыгорнецца.

— Дадзім падрамаць, калі толькі пусціце прытуліцца...— усміхнуўся Васіль, першы з хлопцаў адвярнуўся ад «стала» i на каленях ды на руках папоўз да Гэлькі, лёг побач, i тая не ўцякала, дазволіла вялікую, нават нечуваную для мяне, вольнасць яго рукам. Праўда, пасля, калі яны, гэтыя рукі, «палезлі туды, куды ім няможна», Гэлька схапіла ix, сціснула, што Васіль не змог i вырваць — i між імі пачалася валтузня, ад чаго Васіль хутка апынуўся наверсе, трымаў раскінутыя ў бакі дзявочыя рукі, пачаў цалаваць Гэльку. Яна i ca злосцю, i са смехам крычала, што ёй цяжка. Моршчылася, адварочвала твар, які разружовіўся да чырвані, як спелы памідор.

— Пусці, вой!— лямантавала Гэлька.— Злазь i ляж збоку крыцаю...

Ад гэтага зайздроснага піску пачалі ўхмыльвацца другія хлопцы: Войтусь, пасміхаючыся, падаўся да Ядзі, Жэнік — да Люci, i яны гэтаксама пачалі гарэзна валтузіцца i качацца пa зямлі. Дзяўчаты, вызваляючыся, здаецца, злаваліся, але так «сердавалі», што хлопцы ад ix не адыходзіліся, ліплі i молада, як ад агню, чырванелі.

— Хадзем, Гэлька, пашукаем ягад...— услых сказаў Васіль, усё яшчэ цалуючы яе ў шчокі ды цягнучы за руку, каб яна паднялася.

— Уга, пайдзі цяпер з табою!— зарагатала тая.— Дык добрую ягадку знойдзеш!

— Вой, які гадасны! Адлезь! — амаль у адзін голас вішчалі паблізу Ядзя i Люся.

Юзік, Антон — спакойныя, сарамлівыя хлопцы — адышліся ў зусім іншы бок i палеглі на спіны; я згарнуў газеты ў адну кіпку, падпаліў яе — каб не засмечваць лес. Бачыў, што Вікця сядзела, паклаўшы бараду на калені, усміхалася. Глядзела спачатку на гарэзных дзяўчат i хлопцаў, пасля павярнулася i зірнула на мяне. Усміхнулася так міла, што ў мяне сціснула дыханне ў горле.

— Давай, Чэсік, пабарукаемся: хто дужэйшы...— нечакана сказала яна i махнула рукою, каб я падышоў да яе.

Я засаромеўся: яна лічыла мяне зусім маладым, роўным па сіле дзяўчыне. Не зважала, што ў мяне ўжо i пышная прычоска, i вусы растуць, што я, нарэшце, закончыў ужо школу.

— Хадзі, міленькі...— ужо як сур'ёзна папрасіла яна i, як убачыла, што сам я не падыду, падышла, узяла мяне за руку i пацягнула да сябе.

Трымаючыся за невялікую, але дужую цёплую яе руку, я запалымнеў ад сораму, не хацеў уставаць: брыдка барукацца з дзяўчынаю! Нібы нікога з хлопцаў я i не падужаю!

— Ды грымні ты яе, малец! — пажартаваў Васіль. Ён не толькі дурэў з Гэлькаю, але i бачыў, чуў, што робіцца вакол.— Хоць адзін з нас пабудзь на ёй, наверсе...

Я не змог выцерпець, што яна так доўга просіць, i падняўся, з сорамам усміхнуўся, затаптаўся на адным месцы, не ведаючы, як узяцца за дзяўчыну, а Вікця хуценька, што я не паспеў міргнуць, прыпала, хапіла мяне пад пахі, сціснула, перагнула ў паясніцы — i я, баючыся паваліцца на спіну, ледзь устаяў на нагах, перагнуўся, замахаў рукамі, хапіўся за яе трыко, пачуў, што з мяне смяюцца. A Вікця моцна ціснула мне барадою ў шыю, а ж скрыгітала зубамі, але сілы яе паволі слабелі, i я, ледзь утрымаўшыся, здолеў крутнуць яе ўбок — i цяпер ужо яна, саслізнуўшы цераз мой клуб, нахілілася, а я выпрастаўся, адчуваючы, што яна амаль вісіць на маіх руках. Каб хлопца, дык я гэтай хвілінай добра ляснуў бы спіною вобземлю, a Вікцю з асцярогаю, але па-дужаму пераціснуў, толькі пачаў шукаць рукою зямлі, каб абаперціся i балюча не ўдарыць, не пабіць ёй спіны. Вікця, моцна перагнутая, не змагла ўтрымацца, упала на спіну, цягнучы мяне за сабою, i я разагнуў калені, каб не прыціснуць яе, упаў, знецейкі моцна націснуў грудзінай яе грудзі, што яна аж зморшчылася. Яна войкнула, аж зяхнула, i я, баючыся, што прыціснуў яе, хацеў хуценька ўскочыць, але яна нечакана абхапіла мяне за шыю рукамі, прыціснула, i я з хваляваннем адчуў пякучы дотык тугіх грудзей, жывата, сцёгнаў — нібы правялі па мне нечым гарачым. Вікця пацалавала ў шчаку, i шчака мая суха запалымнелася. Я з сорамам скаціўся, лёг побач, але не мог яшчэ вызваліць шыю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маладыя гады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маладыя гады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Маладыя гады»

Обсуждение, отзывы о книге «Маладыя гады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x