• Пожаловаться

Валянцін Акудовіч: Дыялогі з Богам

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч: Дыялогі з Богам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2013, ISBN: 978-985-562-011-3, издательство: Логвінаў, категория: Современная проза / Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Валянцін Акудовіч Дыялогі з Богам

Дыялогі з Богам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дыялогі з Богам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: — Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: — Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: — Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…

Валянцін Акудовіч: другие книги автора


Кто написал Дыялогі з Богам? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дыялогі з Богам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дыялогі з Богам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўрада. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць...

Не, не трэба лічыць мяне лішне разумным. Ніхто не ведае, як яно далей абернецца, а я хачу сваёй смерцю памерці і на бацькаўшчыне — а не заўчасна на паўночных скразняках.

Што да астатняга, то справы ў мяне каб лепей — дык навошта. Хутка пабачыць свет мая першая кніжка. Я назваў яе «Ідыёцтва». Рэдактар, які працуе над маім рукапісам, ставіцца да мяне памяркоўна, але ён катэгарычна адпрэчвае назву. Я не пераканаў яго нават тады, калі згадаў, што ў Хведара Дастаеўскага ёсць раман «Ідыёт».

— То ідыёт, а то — ідыёцтва, — магчыма і слушна запярэчыў рэдактар.

Вядома, мне шкада такой харошай назвы, але ж я не дурань які, каб надта ўпарціцца. І вы таксама на вокладку не звяртайце ўвагі. Бывае, на плоце слоўка з трох літараў прачытаеш, а насамрэч за плотам папілаваныя дровы ляжаць...

ПОКАЗКІ

Вырай

Аднойчы Той, хто ўсё можа, паклікаў да сябе нашых хлопцаў і кажа:

— Надта вы разумныя, хлопцы. І гэта вам не падабаецца, і тое не ў смак. Апрыкла мне слухаць дурную лаянку. Давайце свае прапановы, а потым паглядзім, ці добра будзе.

Пачалі хлопцы выдумляць. Адзін пра кісельныя берагі, другі пра малочныя рэкі, трэці пра гаючую ваду ў кожнай студні. А чацвёрты кажа: каб нічога не хацелася!

Вярнуліся хлопцы ў вёску, а там ужо баль як гай шуміць. Дзень шуміць, два гудзе, сто год не спыняецца. Стрэхі з хат паабвальваліся, на дарогах пушча вырасла, а мы і гора не ведаем. І так нам добра, што словам не выказаць. Таму на мову сталі забывацца і рохкаць пачалі.

Але яшчэ лепей было чацвёртаму. Ён нават да ветру не меў патрэбы хадзіць, бо і гэтага не хацелася.

Цяпер ужо цяжка сказаць, калі тая выгода скончылася. Толькі аднойчы Той, каму да ўсяго ёсць справа, выглянуў з-пад хмурынкі і пытаецца:

— Ці добра вам, хлопцы?

А мы маўчым, бо ўжо ад слоў адвыклі, а рохкаць перад чужым сорамна.

Тады ён мацней:

— Ці добра вам, пытаюся?

Перапалохаліся мы і, напэўна ад страху, загаманілі па-людску:

— Ой, не, пагана нам.

— Дык якога ражна вам яшчэ патрэбна?

— Вярні былое, — просім.

Вярнуў — і не шкадуючы. Даведаліся пра нас у іншых месцах, расцярэбілі на зарослых дарогах пушчу, і сышліся сюды валацугі, жабракі ды недалэнгі з усяго свету. Патапталі кісельныя берагі, выпілі ўсё малако з рэчкі, вычарпалі гаючую ваду з калодзежаў і пайшлі сабе... Нічога нам не пакінулі, акрамя дарогі цераз пушчу.

Пагаравалі мы, ды няма чаго рабіць. Ускінулі на плечы таго, які нічога не хацеў, і пакіравалі за прыхаднямі ў свет. Толькі недалёка адышліся, бо раптам той, што ўладкаваўся на плячах, заўпарціўся:

— Навошта мяне валачы невядома куды, калі мне ўсюды аднолькава добра?

Тут яшчэ нехта кажа: хіба мы цыганы якія, каб на дарозе радзіцца і паміраць?

І то праўда. У нас ёсць свая зямля, і на гэтай зямлі сам Пан Бог намі апякуецца.

Тады той, што заўпарціўся першым, кажа:

— Давайце апошні раз Яго папросім: каб нам усім нічога не хацелася.

Пасварыліся трохі, аднак папрасілі — і засталіся на сваёй зямлі. І што потым ні здаралася — злодзеі прыйдуць, халера ці канец свету, нам усё добра. Чужаніцы глядзяць на нас і нічога не разумеюць. Нават Той, які ўсё ведае, дзівіцца і часам перапыніць каго ды запытае:

— Можа, табе чаго-кольвек хочацца?

— Не, нічога не хочацца. Як яно ёсць, гэтак і добра.

— Ну дык і няхай сабе, — скажа. Але, перш чым зноў схавацца за хмурынку, будзе доўга чухаць патыліцу і нешта мармытаць сабе ў бараду.

Там, дзе неба сыходзіцца з зямлёй

Там, дзе неба сыходзіцца з зямлёй, жылі маленькія мужчыны і яшчэ меншыя ад іх жанчыны. Вядома, пад нізкім небам і дрэвы і людзі не могуць вырасці высокімі. Праўда, у дробязях гэтыя людзі нічым не адрозніваліся ад нас, хіба што на пісьме не мелі вялікіх літар. А яшчэ помнікаў у іх не было, бо помнікі, як вы разумееце, ставяць адно вялікім...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дыялогі з Богам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дыялогі з Богам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дыялогі з Богам»

Обсуждение, отзывы о книге «Дыялогі з Богам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.