Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Толькі не гавары маёй маме: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Толькі не гавары маёй маме»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме” сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама – кароткі раман пра лёгкае разчараванне.

Толькі не гавары маёй маме — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Толькі не гавары маёй маме», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У такiх пытанняў няма адказу. Можна, вядома, запытацца ў яе вялiкасцi Прыроды. Яна ўсё ведае, толькi нiкому нiчога не дагаворвае да канца, яна бяс­концая i бесканцовая ў сваёй сутнасцi, як космас, як Бог, як жыццё, як i ўсё астатняе, што паўсюль i наскрозь. А што паўсюль i наскрозь, таго i няма. Рыторыка, пустата, нiшто. Лепш рыторыка, чым пералiк ад бяссоння сланоў: адзiн слон, другi слон, трэцi слон... І так да бясконцасцi, да Прыроды, якая бязмежная ў сутнасцi, а таму не зможа, каб i хацела, выказацца да канца, да дна. «Дно» — станцыя на паўдарозе з Мiнска ў Санкт-Пецярбург. Дзябёлая, шырокая i пустая, як усё расейскае, станцыя. Я пагуляў па пероне i паслухаў капрызлiвую Яню Бялькевiч...

Як мне абрыдзеў задушлiвы i брудны цягнiк! Як мне надакучылi потныя арабы! Ад iх тхне жывёльным духам. У арабаў у чатыры разы больш потавых залозаў, чым у белых людзей!

Я не спрачаўся, бо бессэнсоўна. Я толькi цi­хенька пачынаў ненавiдзець жаночы род. У тамбур я заскочыў самы апошнi. Жанчыны могуць выклiкаць пачуццё гiдлiвасцi, як i расцiснутыя на дрогкай тамбурнай падлозе недакураныя цыгарэты. Вось такая доўгая думка наведала розум, калi павольна адплыў удалячынь аднапавярховы будынак станцыi Дно. А ў сумным, змэнчаным, стомленым, спатнелым — Яня мела рацыю — цягнiку ўсталявалася чаканне. Арабы млява спрабавалi парушыць паўночную шэрасць: «Якая ў вас прыгожая прырода!». Я не разумеў. Чэзлыя, нiбы прысыпаныя пылам, ляскi на балотах. Рэдкае, белаватае, безасабовае, бяскроўнае неба. Ад аднаго погляду на такое неба згадвалася скура дзяцей, хворых на лейкемiю. Цьфу-цьфу-цьфу! Згiнь, прападзi, усё на лiха спрадзi! Мая баба Ядзя хварэла на рак. Я палохаўся нават слова «лейкемiя». Я недалюблiваў шмат якiх слоў, да прыкладу «Ленiнград», падобнае да «лейкемii». У такiм мiнор­ным настроi я выйшаў на перон з валiзкай у руцэ. І было прыемна пацiснуць прыгожую, з доўгiмi пазногцямi руку Валодзi Бортнiка, бо што можа быць больш радаснае за развiтанне з капрызлiвай дзявуляй i яе прыгаломшаным палюбоўнiкам? Хiба што каханне з першага погляду. І адразу скажу, яно — каханне — чакала, падпiльноўвала мяне ў бяскроўнай пецярбургскай ночы.

* * *

Дарагi мой сябра Адам!

Вельмi ўзрадавалася твайму, такому неспа­дзеўнаму лiсту!

Сёння ў Сегедзе сумнае надвор’е: сыплецца iмжа, i на вулiцы страшэнная халадэча. Вядома, холад толькi здаецца жахлiвым, бо мiнулы ты­дзень быў цёплы, амаль летнi, i я дазваляла сабе прагульвацца па вулiцах у адной майцы. Напэўна, i ў Мiнску стаяла летняе сонца, калi ты сабраўся напiсаць сваёй Агi.

Шкада, што не змагу даслаць табе джынсы. Яны страшэнна дарагiя, i ў мяне цяпер няма такой сумы. І яшчэ, не веру, што атрымаеш пасылку, ты i сам ведаеш, якая пошта ў СССР. Сапраўды, мне вельмi i вельмi сумна, бо не магу прыслаць табе нейкiя там нагавiцы.

Ты, можа, здзiвiшся, а мне хочацца цябе бачыць, гаварыць з табою, хочацца паглядзець на твае новыя карцiны, а потым iсцi на шпацыр у сквер... Мне хочацца цябе!

За час, пакуль ты не пiсаў, адбылося шмат цiкавага.

У мяне была магчымасць зрабiцца перакладчыцаю. Толькi змарнавала шанец, не змагла выканаць маленькае пажаданне рэктара. Я адмовiлася стаць ягонай каханкай нават на адзiн раз. А ўсё з-за непрыемнага паху. Рэктар у свае шэсцьдзесят даволi прыгожы мужчына — стрункi, без жывата i без лысiны. Апранаецца ва ўсё выключна аўстрыйскае — данiна таму, што ён нарадзiўся ў апошнi год iснавання Аўстра-Венгерскай iмпе­рыi. Але вось кiслы смурод, што вылятае з яго дыханнем, я не магу вытрымлiваць нават на адлегласцi. Так, мусiць, дыхалi цмокi-людарэзы на казачных асiлкаў. Карацей, рэктар не падпiсаў дазвол на мой пераход з Сегедскага ў Будапешцкi унiверсiтэт. Што зробiш?

Затое, я амаль упэўнена, што ўлетку змагу паехаць у Англiю. У мяне цэлы план на лета: спачатку паеду праз Польшчу ва Усходнюю Нямеччыну, дзе i ўладкуюся на працу. Немцы плацяць больш за венграў. А з Нямеччыны праз Францыю дабяруся ў Лондан. Уяўляеш: Англiя! Я столькi марыла пра падарожжа, чытаючы i асаблiва перачытваючы ўлюбёнага майго Аскара Уайльда.

Хутка пачнуцца вясновыя вакацыi i я паеду ў Будапешт. Сорамна, але Будапешт я ведаю горш за Ленiнград, прынамсi, я не была нi ў адным музеi. Калi атрымаецца, дык змагу пражыць у сталiцы цэлыя тры днi.

І яшчэ, мы рыхтуемся да свята — Вялiкадня. Усе венгерскiя сем’i збяруцца амаль як на Каляды. Гаспадынi варыцьмуць кумпякi i яйкi. Дарэчы, яйкi цяпер ужо каштуюць удвая танней! Ты, напэўна, ведаеш, можа чытаў: на свята Вялiкдзень хлопчыкi, юнакi i дарослыя мужчыны ходзяць да знаёмых жанчын i сябровак i пырскаюць на iх адэкалонам цi духамi, хто багацейшы цi закаханы. А ў адказ мужчыны атрымлiваюць кветкi, вiно цi палiнку — венгерскую гарэлку. А зусiм маленькiм хлопчыкам даюць грошы, яны спаборнiчаюць, хто болей назбiрае за Вялiкдзень.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме»

Обсуждение, отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x