Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Толькі не гавары маёй маме: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Толькі не гавары маёй маме»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме” сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама – кароткі раман пра лёгкае разчараванне.

Толькі не гавары маёй маме — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Толькі не гавары маёй маме», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цiкава, а беларусы святкуюць Вялiкдзень?

Уявi, сябры i знаёмыя ў адзiн голас гавораць, што я зрабiлася значна спакайнейшая i ўраўнаважаная. Якое дзiва! Зразумела, усё не зусiм так, але стараюся не перажываць з-за рознай драбязы i нiкому не паказваю нават ценю сваiх пачуццяў.

Калi не атрымалася з мяне распуснай перакладчыцы, дык, спадзяюся, педагог выйдзе прыстойны. Не такi благi лёс — весцi замежную лiтаратуру ў лiцэi цi гiмназii. Праўда?

Выкладчыкi зацвердзiлi тэму маёй дыпломнай работы — народныя казкi ў пачатковых класах. Я выпiсала патрэбныя кнiгi, сярод iх ёсць i беларускiя. І прачытала адну вашу казачку «Пакацiгарошак». Сама здзiвiлася, бо зразумела амаль усе словы. Мне падалося — беларускiя казкi такiя ж доўгiя, як i венгерскiя, а вось украiнскiя варыянты значна карацейшыя, не такiя падрабязныя.

Ну вось, застаюся ў Сегедзе чакаць добрага надвор’я.

Цалую цябе i жадаю ўсяго вясёлага.

Агi.

Сегед. 1977. Сакавiк. 30.

* * *

Палёгка была салодкая i прахалодная, як i нач­ны трамвай з адчыненымi вокнамi. Глыбокiя шыбы зачыненай хлебнай крамы адбiлi маю несамавiтую постаць у брунатнай балонневай куртцы. Даўгалыгiя лiхтары вартавалi акадэмiчную самаўпэўненасць кiнатэатра «Масква». На афiшы бялеў тварык мапасанаўскай Пампушкi. Яна, мусiць, з-за жаночай салiдарнасцi з Яняю Бялькевiч пачала насмiхацца з мяне... Ты нiколi-нiколi не пазбавiшся ад капрызлiвых жанчын. Ты разумны хлопчык i ведаеш — у iх пад спаднiцамi ёсць гарачыя, вiльготныя, глыбокiя норкi!..

Я прыспешыў крок, уцякаючы ад афiшнай распуснiцы, i хутка апынуўся ў цемнаватым пад’­ездзе, якi патыхаў стогадовым пылам, пыл вялiкiмi лахманамi вiсеў на павуце, што апляла лiфтавую шахту. У недасяжнай вышынi заскрыгатаў трос. Кабiна пасунулася ўгару. У трэснутым люстэрку з аблушчанай эмаллю з’явiўся мой стомлены твар: пачырванелыя вiрлы прымружаных вачэй, сухiя, нiбыта ў шэранi, плоскiя вусны, доўгiя, завiтыя ў вялiкiя кудзеры валасы. Такi твар можна ўбачыць падчас бяссоння — выцягнуты, змяты i нiбыта крышачку змазаны. Мiнск — Ленiнград не блiзкi свет. Я заўсёды перажываў i хваляваўся перад чужымi дзвярыма. Што сказаць? Цi адкажа голас з-за дзвярэй? А мне што гаварыць голасу за дошкамi?

Уяўляю, як дрыжыць душа перад уваходам у пекла, але i перад райскай брамаю душа калоцiцца не менш. У запаўночнай цiшынi ўзляцела з-пад маёй рукi вiсклiвае трапятанне званка, яно кiнулася ўлукаткi па цёмным пад’ездзе. Хто? Сонны голас цёткi Тосi, далёкай маёй сваячкi. Раз на тры гады Тося прыязджала ў госцi ў Мiнск. Таму i ведала ленiнградская цётка ўсiх маiх сваякоў, i таму проста сказаў у чорныя дзверы... Адам, з Мiнска!

Я апынуўся ў доўгiм, застаўленым розным ламаччам, камунальным калiдоры. Не затрым­лiваючыся, Тося правяла мяне ў свой пакойчык, дзе паўночы пiлася гарбата за круглым сталом i расказвалася пра ўвесь род... Дзе хто? Хто з кiм? Хто каму i нашто?

Цётка Тося жыла адна. Таму яе цiкавiлi чужыя лёсы. Спаць мяне паклалi на вузенькi раскладны фатэль, якi быў знарок куплены для гасцей-сваякоў з Беларусi. Заснуў я пад цiхi голас цёткi Тосi... У нас, на рагу, у хлебнай краме ўзяла сёння два бублiкi, па пятаку. А яны чэрствыя, не ўгрызцi. У мае гады хлеб заўсёды чэрствы. А скарынку я цяпер нажом пачала абразаць. У маладосцi не было нiчога смачнейшага за скарынкi. Пакуль з крамы прынясу бохан, дык аб’ем з абодвух бакоў. Так у Ленiнградзе днi аб’ядаюць ноч, з вечара адкусяць, з ранiцы адкусяць. Вось зараз трэцяя гадзiна, а светла...

Спраўджваць цётчыны словы не было сiлы, я не мог адплюшчыць вачэй. Праспаў я дзесяць гадзiн i не пашкадаваў. А наперадзе мяне чакаў непрыемны iспыт, i адразу скажу: iспыт правалiў, не здаў, зрэшты, i не хацеў здаваць. Ну, чаму я павiнен дагаджаць нейкай з палюбоўнiц Валодзi Бортнiка? Не павiнен! Хто яна такая? Можа, жанчына, пра якую гавораць: прыгажуня — гэта меч, якi падсякае жыццё! Ха! У Янi Бялькевiч караткаватыя ногi, зразумела, не зусiм кароткiя, але вiдавочна непрапарцыянальныя адносна выцягнутага торса. Зрэшты, яе пастава з даўгаватымi, амаль хлапечымi, рукамi, мяне зусiм не раздражняла. Я ж не збiраюся лезцi да яе пад спаднiцу. А вось паводзiны... Ёй увесь час нечага жадалася, i не проста хацелася, ёй карцела. Пра такiх кажуць — iголкi ў дупе. У Бялькевiч, вiдавочна, былi ў клубах даўжэзныя iголкi. Ёй карцела iсцi, бегчы, iмчацца, ляцець. Ёй хацелася: у прыбiральню, у заапарк, есцi, i ўсё адначасна. Калi я цi Бортнiк прапаноўваў iсцi ў Эрмiтаж, Яня загадвала заварочваць у Кунсткамеру. А калi намервалiся папалуднаваць у «Шашлычнай», Бялькевiч зацягнула нас у рэстаран «Паў-ночнае ззянне». Як жа яна мяне задзяўбла! Мне што, вось Бортнiку...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме»

Обсуждение, отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x