Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Толькі не гавары маёй маме» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Толькі не гавары маёй маме: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Толькі не гавары маёй маме»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме” сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама – кароткі раман пра лёгкае разчараванне.

Толькі не гавары маёй маме — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Толькі не гавары маёй маме», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ты iдзеш у чорную ноч Амстэрдама, ты крочыш насустрач невядомым кайфам, i табе да лiхтара, да чырвонага лiхтара, усе расавыя i нацыянальныя канфлiкты. Ты больш не хочаш ведаць нi пра землятрус у Японii, нi пра вайну iндзейцаў за незалежнасць у Мексiцы, нi пра эпiдэмiю пранцаў у сталiцы роднай Рэспублiкi Беларусь. Ты плывеш насустрач жаночай прывабнасцi. І ўспамiнаеш чарнаскурую жанчыну ў высокiх ботах. І хочацца кантрасту, жадаецца змены ўсiх каштоўнасцей на сто адзiн працэнт. Трэба шукаць белую жанчыну. І жаданае знайшлося хутка. Высокi рост. Белыя валасы. Напампаваныя сiлiконам цыцкi. Шырокi крыж. Крутыя клубы. Праўда, кошт запрошваўся адпаведны — шэсцьдзесят гульдэнаў. За выкананне жаданняў неабходна трэсцi машною. І я заплацiў у вялiкiм дагледжаным пакоi, якi, у адрозненне ад мурынскiх апартаментаў, не нагадваў ветэрынарню. Шырокi ложак пакрывала па-афрыканску яркая посцiлка. Яе геаметрычным арнаментам можна было палюбавацца ў цёмна-сiнiм люстэрку. Сваю скураную куртку я акуратна развесiў на плечыках. У таемнай кiшэнi маёй iтальянскай зiмовай марынаркi ляжаў куплены за паўтары тысячы гульдэнаў залаты гузiк з дыяментам. І хоць кiшэня была прыхаваная i зашпiльвалася на металёвую маланку, усё адно ледзяны скразнячок сполаху прайшоўся ўздоўж хрыбетнiка.

«Хо-о-оладна! Быр-р-р!» Напудраны нос наблiзiў­ся да мяне i чыркануў па шчацэ. Я панакiдаў апранахi на куртку, нiбыта гэта выратоўвала каштоўны гузiк. Якога чорта не пакiнуў камень у гатэлi? Чаму я не аддаў дыямент брату, якi пацягнуўся ў шматпавярховую краму выбiраць сабе ў падарунак чарговую кашулю? Становiшча малапрыемнае. Выйсце напрошвалася само сабою — хуценька зраблю запланаванае i зноў на­дзену марынарку. Чамусьцi такiя паводзiны здалiся найразумнейшымi.

Я лёг на посцiлку з афрыканскiмi малюнкамi. Лёг на спiну. Зрабiў так, каб не засталося варыянтаў, акрамя пазiцыi «конна». Сапраўды, за выплачаныя гульдэны можна крышку i разнастаiць пачатак.

Кандом шчыльна абхапiў чэлес. У Амстэрдаме ўвесь час мне траплялiся прэзерватывы малых памераў. Зрэшты, не такiх малых, каб стварыць вялiкiя праблемы. Проста я не вельмi люблю секс праз гумку, але з прастытуткай раманiцца без кандома — тое самае, што адпачываць у халерным бараку. Наступствы непрадказальныя. Таму гумовыя сродкi перасцярогi ўплываюць толькi на даўжыню акта, без кандома фiнал значна блiжэйшы да пачатку.

Ёсць у мяне яшчэ адно сексуальнае захапленне: люблю хутка мяняць пазiцыi. Але, не ведаючы нiдэрландскай мовы, рабiць гэта было складана. Толькi, памятаеш, жэст быў раней за слова? I спачатку было не Божае слова Бог. Спачатку быў Жэст. І Жэст быў у Бога. І Бог быў Жэстам. А потым — было слова, i далей па тэксту...

Абыходзячыся без слоў, я гуляў з чужым це­лам, нiбыта з лялькаю, i, мяняючы пазiцыю, натрапiў рукою на чэлес. Я намацаў пенiс, i нiчога дзiўнага ў гэтым не было. Я зусiм не здзiвiўся, пакуль не ўсвядомiў, што сцiскаю ў руцэ чужы мужчынскi палавы орган. Знайшоў тое, чаго не шукаў. Атрымаў бясплатны дадатак да аплачанага дзеяння. Сюрпрыз. Сюр-прыз. Прыз сюррэалiстычны. Надрэальны твор. Агаламшальная рэч. Узрушанасць. Выбух пачуццяў.

Вось ён — гермафрадыт, сiмвал i ўвасабленне Еўропы, яе культуры, яе цывiлiзаванасцi, пачуц­цёвасцi i рацыянальнага канструявання. Невялiкi, ледзь узбуджаны чэлес у маёй скамянелай руцэ. Свет перакулiўся, нiбыта лебедзь у люстраной вадзе. Так перакульваецца свядомасць, трапляючы са свету рэлiгii ў свет эротыкi. Толькi вяртанне ў зыходны стан вельмi хуткае. Чырвоныя лiхтары адбiваюцца i множацца ў нафтавым тлушчы амстэрдамскiх каналаў. Вечнасць нязменная.

Я прымусiў сябе ўявiць: у маёй руцэ зацiснуты мой чэлес. Маленькi юначы стручок, якi я насiў дваццаць пяць гадоў назад. Нiчога страшнага не адбываецца.

Гермафрадыт вельмi спрытна крутнуў клубамi. Маленькi пенiс выслiзнуў з няспрытнай рукi, а мой чэлес застаўся ў гермафрадыце. Варта захапляцца эратычным майстэрствам Еўропы. Варта вучыцца сексуальнай разняволенасцi.

Вялiкi жоўты Кiтай падзялiў свет на «iнь» i «ян», драбок «iнь» увайшоў у цела «ян», а кропля «ян» не размылася ў «iнь». Еўропа раструшчыла ўсе кантрасты, зруйнавала ўсе аўтарытэты з аўтарытарызмамi. На еўрапейскай канапе паўляжыць самавiты гермафрадыт. Ён усмiхаецца i напудраным носам кранае мочку твайго чырвонага вуха. Ён прапануе каханне, а ў цябе не хопiць сiлы адмовiцца.

Гермафрадыт, вядома, не краў мой залаты дыяментавы гузiк.

Я выйшаў у дождж з рашэннем нiкому нiколi не расказваць пра здарэнне. Ідучы ўздоўж канала, я задумаў апiсаць кароткi раман з гермафрадытам. Мне рупiла напiсаць пра здзiўленне, пра экзатычны секс, а не пра смаленне вепрука ў чужой бацькаўшчыне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Толькі не гавары маёй маме» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме»

Обсуждение, отзывы о книге «Толькі не гавары маёй маме» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x