Павал Касцюкевіч - Зборная РБ па негалоўных відах спорту

Здесь есть возможность читать онлайн «Павал Касцюкевіч - Зборная РБ па негалоўных відах спорту» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зборная РБ па негалоўных відах спорту: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апавяданні, якія праліваюць святло на нязнае і неасветленае ў афіцыйных смі жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам – абсурдным, а найчасцей камедным бокам.
Назва “Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту” дадзена паводле апавядання, у якім дзейнічае паўміфічная каманда, якая адначасова гуляе ў пола на сланах, скочыць з трамплінаў на верблюдах і гуляе ў падводны хакей.

Зборная РБ па негалоўных відах спорту — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дыспазіцыя: на нашу краіну наваліліся орды дзьмухаўцоў. Ой-вэй, хто б мог думаць: жоўта-белыя, аксамітна-пухнатыя паскуднікі топчуць дол тваёй краіны. Ратунку няма ані. Дзьмухаўцы займаюць тэрыторыю, пратачаюцца праз асфальт, каласяцца на кожным найменшым лапіку, лезуць напралом. Мільярды палёвых шчупальцаў, што шалёна прагнуць аднаго – людскіх сэрцаў. Не вытруціш. Спрабавалі скасіць – жоўтая атрута з націння пырскае, выядае вочы і мозг касцоў, а на месцы панішчаных кветак вокамгненна расквітае ўтрая большая колькасць звышновых сонцаў.

Дзяўчынка, дзяўчынка, дзьмухаўцы знайшлі нашу краіну і цяпер шукаюць наш горад.

Горадні і Пружанаў ужо няма – патанулі ў дзьмухаўцовай навале, жоўтым моры; хіба на балотах Палесся і Віцебшчыны справы ў ворага ідуць марудней. Спрабавалі супрацьстаяць? А як жа! Тактыка выпаленай зямлі плёну не дала. Зямлі – вунь яе колькі, паліва ж – непараўнальна менш. Стратэгія вытаптанай зямлі нават не разглядаецца, паколькі ўсе, хто мог таптаць, зашыліся ў дамы: з вышыні сваіх сховішчаў назіраюць за павольным захопам тэрыторыі. Бо інструкцыя па выжыванні гучыць адназначна: барані вас Божа, куме, высунуцца за парог, адзін крок па зямлі умомант дасць вам зразумець, што вы труп. Зжарэць, накрыець сваімі драпежнымі хвалямі бязлітаснае мора дзьмухаўцоў.

Міністр абароны з усім сваім штабам здаўся ворагу пры першай сутычцы, галава Нацбанку на «тушцы» з цэльназалатога каркаса зляцеў у Вену. У сталіцы бардак і здрада. І кветнік. Праўда, пакуль не такі дасканалы, як пра тое мроілі ў сваіх эратычных снах камунальнікі-маньякі – але, як зазначаюць яны цяпер у сваім прынагодным звароце з блага прыхаванай радасцю, кветнік той «ужо самы вялікі ў Еўропе».

Як са здзіўленнем высвятляецца, кіраўнік краіны застаўся тут, разам з намі: «Дзе народ, – цяжка дыхаючы, быццам пасля выканання мужавых абавязкаў, кажа ён, – там і яго павадыр». У поўнай срацы, адным словам.

Хто ж мог падумаць, што Беларусь, родную зямліцу, трэба было забетанаваць? Усю, да апошняга ўзгорачка мілага поля: багны, курганы, лясы? Зафігачыць месівам па самыя вушы. Шчыльненька ўтрамбаваць дол ля кажнюткага камля, пáлі і маставой апоры.

Хто ж мог здагадацца, што трэба было нанова ўвесці інстытут піянераў-герояў? Гойсалі б сабе сюд-туд за ідэю, каб нічога-нідзе-ніякага, аніводнай жывой шчылінкі, ані найменшага шанца расліне-мутанту. А як што якое – дык «102» і самалёта-верталёты ўтопяць увесь раён трайным слоем шэрага паратунку.

З якога боку прыйдзе апакаліпсіс? Прызнаюся, палова з нас грашыла на ўсходнюю суседку: «Гэтыя?! Гэтыя могуць і хочуць – захопнікі, імперыя, навалач». А цяпер бачыш – наадварот: скідаюць з самалётаў пачкі з гуманітарнымі пельменямі: «Трымайцеся, браткі-беларусы!» Другая палова з нас думала на заходнікаў: «Гэтыя могуць, хоць і не хочуць». Але цяпер бач – пераправілі пры дапамозе рачнога флоту чалавек 700 нашых на вялікую зямлю. Да канца судаходнага сезона дэкларуюць перавезці яшчэ дзве тысячы.

Трэцяя наша палова, складзеная з паловы першай нашай паловы і з паловы другой нашай паловы, адным словам, з тых нашых людзей, што заўсёды маюць думку ў кішэні, намалявала была ў сваіх галовах карціны гнюсотнай змовы паміж паўночнымі і паўдзённымі суседзямі. Пры гэтым, прычытаючы, тая наша частка наракала: «Хочуць, халера на іх, хочуць – хоць і не могуць». Цяпер высвятляецца: паўночныя і паўдзённыя не толькі не могуць, але і ні ў якую. Карацей, шчыра ім пляваць, свайго хапае.

Яшчэ адна наша палова, ужо чацьвёртая, чакала канца, які смаляне згары, што заакіянскі Госпад абрыне на нас за грахі серку і агонь з неба. Цяпер ясна – памыляліся таксама. Хто ж мог падумаць, што вораг прыйдзе знізу і што ён зусім не будзе мець душы?

Як неразважна і неразумна ўсё, жыццё гэтае... І як жа недарэчна звініць каледжны званок: «Адзін саракахвілінны занятак па страху і чаканні смерці вы прабавілі, перапынак».

Дзяўчынка, дзяўчынка, дзьмухаўцы знайшлі наш горад, цяпер шукаюць нашу вуліцу.

Верталётны полк з Мачулішчаў ратуецца толькі тым, што ніколі не прызямляецца. На цэнтральных плошчах нашых гарадоў захопнікі развялі вогнішчы і паляць кнігі Рэя Брэдберы, а на гарадскіх могілках урачыста хаваюць гербарыі. Кажуць, у цэнтральны магілёўскі тэлеэфір выйшаў іх галоўнакамандуючы. Што сказаў? Ніхто не зразумеў: калі ўсе пабеглі ўключаць тэлевізар, ён ужо пырскаўся ў экран сокам развітальных банальнасцяў. Нешта пра тое, што дзьмухаўцы таксама зямляне – і нават шчэ большыя за людзей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»

Обсуждение, отзывы о книге «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x