Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы ідзіце, а я з сынам да Барсучынага котлішча пайду... Дома пакуль нічога не кажыце.

— Добра, зразумелі.

Ён некуды нёс мяне, шаптаў і хукаў на вуха, потым паклаў на зямлю. Ляжаў я доўга і не адразу апрытомнеў.

Першае, што я ўбачыў потым, гэта разгалістыя галіны ліпы — то было тое святое месцейка — Барсучынае котлішча, куды прывозіў бацька хворага прафесара.

— Нічога, сын, нічога, на сваім вяку і не такое пабачыш, — казаў бацька, кранаючыся да майго лба, — дакрананне да чужога гора — рэч непрыемная. Шкадую, што ўзяў цябе сёння з сабою.

— Што ён у вайну зрабіў? Пра нешта напамінаў Зміцер Аляшкевіч.

— Паліцаем ён, сын, быў у вайну. Шмат людзей загубіў. Праклялі яго людзі...

— Але ж яна, тая, што загінула на нашых вачах, невінаватая, — у мяне зноў на вачах слёзы, і зноў выплывае яе воблік — вялізныя вочы, вось-вось выскачаць з арбіт, яе перадсмяротны хрып і счарнелы твар, і я захліпваюся зноў у горы, не могучы забыцца пра тое, што было на маіх вачах, што ўвайшло ў мяне на ўсё жыццё...

— Невінаватая, гэта ты правільна сказаў, — згаджаецца бацька і дастае аднекуль слоік з цёмна-карычневай вадкасцю, — вазьмі во выпі, табе адразу стане лягчэй...

Я паслухмяна выпіў, не адпускаючы бацькавыя пальцы ад слоіка, адчуваў, як ад яго рук сыходзяць цеплыня і дабратворная сіла. Яна ўлівалася ў мяне і з зямлі, на якой я ляжаў, і аднекуль зверху. У мяне мацнелі рукі і ногі, яснеў розум. Асабліва пругкімі сталі рукі — імі хацелася ўзмахнуць і, як у дзіцячым сне, узляцець пад воблакі, не дайсці дадому, а даляцець, плывучы над лесам...

— Тата, а што гэта са мной было? — дзіўлюся я і нічога не разумею.

— Такія відовішчы не для дзіцячага сэрца.

— Тое я зразумеў. Пра іншае я — ты ўліў у мяне нейкую невядомую дагэтуль сілу. Як гэта табе ўдаецца?

Бацькаў твар побач — нада мной. Я бачу яго вочы — па-маладому сінія, бы васількі ў жыце, паголены падбародак, светлыя, бы пшанічная салома, валасы. Ад яго патыхае нейкім незвычайным пахам. Ніколі і ад нікога я такога не чуў. Ад чалавека, які не курыць, не п'е віна і гарэлкі, не есць мяса, смажанага і печанага.

— Гэта не я, сын, гэта лес.

— А і хлусіш ты, бацька. Ты так і прафесару казаў. Чаму ж мне праўду не гаворыш?

— Праўда, я не падманьваю цябе. Але тое ты пакуль не зразумееш. Як падрасцеш, як жыццё закруціць цябе ў свае віхуры, тады прыйдзе пара пагаварыць пра тое. Тады я табе і перадам усё, што ведаю, чаму навучыўся. А цяпер яшчэ рана. Зразумеў?

— Здаецца, зразумеў.

— Вось і добра. А цяпер табе пара ўставаць — цяпер ты вылечыўся ад сваёй памаракі, але маленечкі пісяг ад сённяшняга ў цябе застанецца. Ведай пра тое.

...Позна вечарам мы вярнуліся дадому. Ужо прыгналі з лесу статак пастухі, і пасля яго асеў на зямлю густы пыл. Маці ведала пра ўсё, занепакоілася за мяне, кінулася насустрач, абняла, прыціснула да сябе. А я слаба ўсміхнуўся ёй, каб хоць усмешкай супакоіць яе.

— Як на згубу прадаў тыя латарэйкі, — ноччу скрозь сон чуў, як маці шаптала бацьку.

— І не кажы. Хто ведаў.

Гэта пасля я даведаўся, што адбывалася на самай справе з тым дзецюком-паліцаем з далёкай ад нас вёскі. П'яніца, калгасны каваль Бронік Засухін, паміраў, так хацеў выпіць. Да паліцая былога прыбег — пазыч, Парфёнавіч, пляшку самагонкі. «А чым разлічвацца будзеш?» — спытаў Дзяніс. «Во на час магу латарэйкі жончыны даць — дзесяць штук». Згаварыліся. А праз тыдзень у газеце розыгрыш надрукавалі. Дзяніс не дурань, адразу ж кінуўся на пошту, каб праверыць. І — «Жыгулі»! Жонка Засухі прыперла да сценкі Броніка — дзе латарэйкі? Прызнаўся. Пабегла да Дзяніса, а той кукіш пад нос ёй — ведаць не ведаю ніякіх латарэек, наплёў твой алкаголік. А жонка Засухі перапісала перад тым нумары ў блакнот, таму і ведала, які нумар аддаў паліцаю...

Праз месяц зяць прыгнаў у вёску новенькага легкавіка. Як ні сварылася пасля Зінаіда, як ні плакала, адказ той жа — нічога не ведаю, то зяць і выйграў сам легкавіка. Засуха яшчэ тайна бегаў, упрошваў, каб хаця пляшку паставіў за такі падарунак, — кукіш з маслам атрымаў...

Бацька зноў даў мне выпіць таго ж адвару, ад чаго я заснуў моцным і глыбокім сном. Прачнуўся толькі назаўтра пад абед.

На душы, здаецца, было спакойна і хораша.

Бацькі радаваліся майму выздараўленню.

Але мяне доўга яшчэ трывожыў успамін аб трагедыі, якая адбылася каля Міколікавага броду...

— Цікавая гісторыя, — уздыхнуў Адам. — Ты ж пра бацьку ніколі не расказваў.

— Не расказваў. Не было патрэбы. А вось сёння прыйшла пара.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x