Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бацька, як я памятаю, прарошчваў тады жыта і гарох, паіў цудадзейным адварам — урынай. А каб было зразумела — мачой. Пастаянна з ім, прафесарам, знаходзілася і яго дачка — Паліна Аркадзьеўна, выкладчыца матэматыкі ў інстытуце. Прыгожая, ветлівая. Мне здавалася, што яна ніколі і не спала — усё сядзела каля бацькі, пазірала на яго. І разам у Барсучынае котлішча ездзіла. Колькі разоў бацька яе не браў з сабою, і для мяне то было тайнай. Ці то бацька не хацеў выдаваць свае сакрэты, ці па якой іншай прычыне, не ведаю... Дзіва было адзін раз. Машка, кабыла, прыйшла дадому з пустым возам — без бацькі і прафесара. Занепакоілася Паліна, на маці позірк кінула, каб тая пацвердзіла нейкую бяду, і, нічога не ўбачыўшы ў матчыных вачах, кінулася да Барсучынага котлішча.

Далёка ад вёскі не адбегла — метраў сто — і ўбачыла, і сваім вачам не паверыла — насустрач ішоў яе бацька з лесніком. Ішоў без падтрымкі, сам, упэўнена перастаўляючы ногі. Не так хутка, як бацька, але ж і не адставаў.

— Татачка, ты жывы! Божачка, якая радасць! — упала жанчына бацьку пад ногі, укленчыла, абняла, прытулілася. — А я думала...

— Кепска думала! Ніколі не трэба думаць пра горшае! — гаварыў Аркадзь Андрэевіч, паглядаючы на лесніка. — Скончыліся, дачушка, мае пакуты. Усё. З таго свету вярнуў мяне Канстанцін Сямёнавіч.

Жанчына паднялася. Яна плакала ад радасці. Абняла майго бацьку:

— Каб не вы, не бачыць мне свайго тату ў жывых. Не ведаю, чым вас аддзячыць, якія словы сказаць.

Бацька ўсміхаўся:

— То не я, то лес яго вылечыў.

І бацька гаварыў праўду, не маніў.

Помніцца, праз тыдзень яны з'ехалі. Іх забрала легкавушка з Менска. А яшчэ Паліна Аркадзьеўна прыехала зноў. Каб разлічыцца. Прывезла шмат грошай. Колькі, не ведаю, але бацька не ўзяў. Вярнуў назад. Раззлаваўся нават за плату. Настояла толькі жанчына на адным — каб узяў бацька адрэзы мацеры на сукенку і яму — на касцюм.

Дапытвалася, чым і як вярнуў ён з таго свету бацьку. Думала, што быў у гэтым нейкі вядзьмарскі сакрэт ці нейкая іншая сіла.

— Ніякіх сакрэтаў, Паліна Аркадзьеўна, — адмоўна круціў галавой бацька, усміхаўся з яе думак. — Усё ж лячэнне было перад вашымі вачыма.

— Не можа таго быць.

— Значыць, можа.

— Дык, выходзіць, урына і сырая яда?

— І — лес.

Жанчына задумалася — і верыла, і не верыла. Бацька казаў праўду, але ўтаіў адну маленькую дэталь — мясцінка ў лесе, Барсучынае котлішча, якое замацоўвала лячэнне, давала энергію і сілу і, галоўнае, абнаўляла кроў, умацоўвала сасуды. Хаваць гэты сакрэт бацька меў поўнае права — ён належаў толькі яму. А перайшоў ад дзеда Рыгора. А таму — ад дзеда Міхася...

— Канстанцін Сямёнавіч, а можна я буду прыязджаць да вас зрэдку? — папрасіла перад ад'ездам жанчына, адчуваючы сябе ў нечым вінаватай, што не змагла, як думала, аддзячыць бацьку за выратаванне роднага чалавека.

— Чаму ж не? Прыязджайце. Месца ўсім хопіць. На чарніцы прыязджайце, на грыбы...

— Дзякуй вам.

І зноў жа — я не пра тое. Заносіць мяне апошнім часам, спыніцца не магу. Не ведаю і сам, ад чаго такое. Хаця ж — чаго заносіць? Усё, пра што расказваю-ўспамінаю, мае непасрэднае дачыненне да агульнай тэмы — кожнаму з нас у жыцці выпадае білет удачы (ці няўдачы?), толькі ад нас залежыць, як ім распарадзіцца, як скарыстаць яго, а ў выпадку ўдачы (ці шчаслівага супадзення абставін) умела выбраць далейшую дарогу.

Ці заўсёды ў нас хапае розуму і клёпу, каб удачу ўзяць да сябе на службу, ёю памножыць ранейшыя добрыя пачынанні?

Пэўна ж, не — не заўсёды і не ўсім...

3...

Ранак росны, халодна-бадзёры.

Скрозь густое голле і лісце, скрозь высозныя ствалы медзяных сосен прабіваюцца промні малінавага сонца; ад узболатку, дзе яшчэ не ўвайшлі ў сілу ягады малін і ажын, калі яшчэ далёка да чырвані каліны, дзе ўецца спорна па алешынах уверх хмель, плыве церпкі водар, кружыць голаў; у сухой вершаліне дуба шчыруе без стомы дзяцел — выдзёўбвае шышкі, дробная пацяруха ляціць жоўтым сняжком і сцелецца па зямлі...

Я зажмурваю вочы і чую, як бяжыць мураш да свайго жытла, несучы на спіне груз у сем разоў важэй, чым сам; адчуваю, як паўзе гадзюка па сваёй сцяжыне і выбірае месца, дзе можна стаіцца і адпачыць; разумею, як нараджаецца вецер у лясных нетрысках, набірае сілу, мацнее і імкнецца на волю, туды, да высокіх вяршынь, дзе ніхто і нішто не перашкодзяць яго свавольству — і ён стане магутным Ветрам; мне вядома, як набрыньвае сілай маладая бярозка, быццам цікаўнае дзяўчо, наліваецца маладой сілай, жаданнем і прыгажосцю...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x