Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Калі ж гэта ты пазбавілася дзіцёнка? Чаму не прыкмеціў? А можа, тады, як сказала, што ныркі застудзіла і легла на тыдзень у бальніцу? Напэўна, бо мяне паслалі ў камандзіроўку ў Менск...»

— Сумная гісторыя, — канстатуе Людміла і далівае мне гарбаты з фарфоравага пузатага чайніка, які я прывёз з таго ж Менска.

— Не такая і сумная, бо ў жыцці ўсё мае свой пачатак і свой канец. Ад Матфея ў Святым дабравесці сказана: «Усякаму, хто дае, даецца і прыўмножыцца, а ў таго, што не дае, адымецца і тое, што мае...»

— Вы — веруючы чалавек? — Жанчына пільна прыгледзелася да мяне, глядзіць так пранікліва, што мне здаецца, вось-вось раскрые падман, маю тайну і тут жа жахнецца, страціць прытомнасць.

— Я жыву па Божых законах, бо створаны Богам. І толькі яму веру ў гэтым жыцці.

— І нікому больш?

— Яшчэ — свайму сумленню. Але гэта амаль тое ж самае.

— Прабачце за пытанне, сама не ведаю, чаму спытала.

«Такі ты веруючы, як я апостал Пётр. Навучыўся людзям мазгі пудрыць і мне прыйшоў іх прачышчаць. Мо які баптыст. Але ўсё роўна цікава, і цікава яшчэ, што з нашай размовы атрымаецца... Так што давай, залівай, вешай лапшу на вушы, як некалі вешаў Мішка Гарбачоў...»

— Дык вось, калі мне было цяжка, я папрасіў яго прыслаць мне грошай — колькі тысяч. Прасіў, каб пазычыў, дастаў хоць з-пад зямлі, бо мне былі б капцы. І ён мне выслаў іх. Дзесяць тысяч.

— Дзесяць тысяч? — у яе ад маіх слоў заняло дыханне, заружовіліся шчокі, ледзь прыкметна тарганулася правая шчака — прыкмета асаблівай узрушанасці. — Не можа таго быць. У нас ніколі такіх грошай не вадзілася. Тут нешта не так...

«Няўжо мяне падманваў Антон? Чаму я не ведала пра тыя грошы, што ён пасылаў? Во які хітрун, нездарма ж я ніколі не давярала яму ні ў чым... Які вужака! Мог запаўзці ў любую шчыліну і дзірку. Цікава, вельмі цікава... Ну і што з таго, калі пазычаў? На блядзей, значыць, і пазычаў, каб развеяць душу...»

— Прабачце, усё так. Дзесяць. Як лёду. Але тое ж было колькі гадоў таму. Сёння такая сума — пыл. Каб гэтыя грошы былі на ашчаднай кніжцы, то вы пацярпелі б крах. Дзяржава не вярнула б іх вам. Сёння інфляцыя, рэзрух, сёння, як казаў адзін дэпутат парламента, «я — нішчы...». Так што тыя дзесяць тысяч трэба памножыць не на сто, а на тысячу. Плюс-мінус дэнамінацыя... Так што я павінен аддаць Антону дзесяць мільёнаў. Расейскімі, а не «зайчыкамі». Смешна, але і расейскія драўляныя часова сталі накшталт валюты...

Раскрыў «дыпламат», дастаў дзесяць пачак з аднолькавых купюр, паклаў на стол.

У Людмілы, чуў, адняло дыханне. Не можа вымавіць і слова.

«Божа, што ж гэта такое? А калі я скажу, што Антона няма, што я развялася з ім, а пасля ён загінуў у авіякатастрофе? Як ён тады распарадзіцца грашыма? Забярэ назад? «Зайчыкамі». Гэта ж... утрая больш. Жах! Адкуль у Антона такія грошы былі?»

— Толькі мне неабходна аддаць непасрэдна Антону, — прамовіў я спакойна і хлебануў з кубка ўжо не гарачую гарбату. — Дарэчы, а дзе ж ён? На працы затрымаўся?

— Антону... Антону... — Людміла моршчыць лоб, паправіла на грудзях бэзавую кофту і кулон, што я падараваў на дваццаціпяцігоддзе, адкінула рукой за спіну косы.

На вачах у Людмілы слёзы. І толькі цяпер я заўважыў, што на стале, побач з тэлевізарам, стаіць маё фота ў чорным абрамленні. Памятае пра мяне?

— Віктар, у мяне вялікае гора. Антона няма... Ляцеў самалётам з Кіева і... Адзін пашпарт і застаўся ад яго — знайшлі ў абломках. Пад Нароўляй разбіўся. Магілу паставіла ўмоўную. Як і ўсе людзі, у якіх разбіліся родзічы і блізкія.

Я падышоў да яе ззаду, паклаў рукі на плечы.

— І мне ніхто не паведаміў... Я прыляцеў бы. Сніўся нейкі дурны сон пра яго, ды не надаў значэння. А яно вунь што, аказваецца, азначае... Гора, якое гора ў вас, Людміла! Прыміце мае спачуванні...

Яна ўздрыгвала — шчыра плакала ці толькі перад госцем?

«А дзе ён сёння спаць будзе? Няўжо папросіцца на ноч? Не хапала мне яшчэ незнаёмага госця... А грошы як — пакіне? Ці забярэ назад? Ды пра што я, дурніца, якое гэта мае значэнне?»

Хударлявыя знаёмыя плечы, косы, якія кожны раз абразала Людміла — ніколі не любіла доўгіх. Як толькі датыкаліся да плячэй, адразу бегла ў цырульню. Усё тое навявала нейкія далёкія, як у дзіцячым сне, успаміны, але якія ўжо не выклікалі ў мяне ні шкадавання, ні жалю, ні горычы...

— Ніколі не ведала, што так цяжка будзе адной...

— Я разумею вас. Я вельмі вас разумею.

«Хрэна лысага ты разумееш... Такі ж змей, як і Антон. Сэрцам адчуваю. Чаму я адразу неўзлюбіла цябе, не ведаю...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x