Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— К чему клонишь? Я сам себя истребляю?

— Ты сам і адказаў сабе на сваё ж пытанне... Падумай у вольны час пра сваё жыццё. Што незразумела, знойдзеш у Бібліі...

Калі ж аб'явілі пасадку на цягнік — дызель, які кіраваўся на Мазыр, падаўся і я разам з людскім натоўпам на перон. А ў вагоне, дзе ўсе сядзелі, было гэтак жа суладна і добра. Чамусьці падумалася — а калі яны бутэлькі здаюць у прыёмных пунктах, таксама такія добрыя і лагодныя?

Мне добра пачувалася ў людскім віры, у чалавечай неўладкаванасці, маўклівай крыўдзе на ўвесь свет. Яны не пратэставалі ўжо, а пакорліва, як статак, неслі на худых плячах сваіх адвечную крыўду.

То быў дзівосны асяродак, востраў, над якім пагрозліва стагнаў, напамінаў, хто галоўны над людзьмі, Сусвет.

Як сустрэне мяне, незнаёмага чалавека, мая жонка? Ці адчуе мяне, ці не западозрыць чаго? І што, цікава, скажа пра мяне, былога мужа? Якія словы знойдзе — крыўдныя, злыя ці, наадварот, ухвальныя?

Сам не ведаў, чаго ехаў да яе.

Ці ведае пра тое Яніна? Не, раўнаваць яна не будзе, тое выключана. Адно хіба непакоіла — ці не парушу гэтым запавет дазволенага, закон раўнавагі і суладнасці жыцця чалавека? Супакойваў хіба сябе — я ж не прызнавацца еду, а высветліць думкі і адносіны да самога сябе. Я ж не ведаў пра сябе анічагуські. Ды каму тое ўдавалася зрабіць? Хіба што душы нябожчыкаў калі-нікалі прыходзяць да родных, каб памагчы, аберагчы ад гора ці няшчасця, пачуўшы іх покліч...

Яшчэ — зразумець хачу: хто ж я ў гэтым Сусвеце?

Ды і цікава пачуць пра сябе меркаванне некалі блізкага чалавека — жонкі. Каму, як не ёй, бачны ўсе мае недахопы ці добрыя бакі... А я ж ёй столькі прынёс пакут і няшчасцяў! І не прабачэння за ўсё прасіць еду, хаця, мажліва, тое і трэба было б зрабіць...

Непакоіла яшчэ адно: ці не параню сваім прыездам яе душу, ці не апалю сэрца неасцярожна сказаным словам-напамінкам? Бо тады мне ўжо ніхто не даруе, тое сабе не дарую і сам...

Памажы, Божа, і мне, і ёй!..

Доўга блукаў я вакол нашага дома, у якім пражыў не адзін год. Стараўся ўтаймаваць хваляванне і неспакой, каб на вочы Людміле Герасімаўне паказацца чалавекам прыстойным і каб не выклікаць ніякага падазрэння. Мусіў прызнацца, што ніяк не мог прыдумаць паданне, каб не выклікаць у яе хаця б іскрынкі насцярожанасці, нават і намёку на яе.

Дом-«хрушчоўка» стаяў над саменькай Прыпяццю — паўз дарогу на Кімбараўку. Хоць вудачкі з балкона ў рэчку закідвай і цягай падлешчыкаў і шчупакоў...

У акне — нашым акне — гарэла святло. Бачыў, хадзіла жанчына па кухні. Мо рыхтавала гарбату ці каву. Навучыліся мы гатаваць адмыслова — ляснік паляшуцкі, дзядзька Язэп, навучыў, калі ездзілі да яго ў госці. А заварваў ён кіпень на сваіх зёлках — лясных і лугавых...

Не ўключаў дадатковага поля, нікога не слухаў, не хацеў сапсаваць задуманага.

Зрабіў крок насустрач нашаму нечаканаму спатканню і тут жа падумаў: а мо дарэмна ўсё тое, нікому не патрэбнае? Мо лепей забурыцца ў човен, што гайдаецца прывязаны да бетоннай сцяны на беразе, ды дачакацца раніцы? А раніцай што? Што пераменіцца?

Я ўсё больш і больш вярэдзіў сваю душу, не могучы спыніцца на нечым пэўным...

Убачыў, як клыпае пакрысе дзед Віталь з сеткай у руцэ — жыве ён у аднапакаёўцы на першым паверсе. Настаўнічаў усё жыццё. На старасці перабраўся ў горад. Як ветэран атрымаў жытло і дажываў тут свой век.

А вунь дзяўчаткі з другога пад'езда — Зінка і Таццяна — чакаюць, калі прыйдуць да іх хлапчукі з гітарамі. А як падраслі, не кулачкі грудзей, а як наліўныя яблыкі з-пад сукенкі выпіраюць. Жыццё працягвалася, рухалася па сваёй арбіце, і ніхто не мог яго парушыць.

Толькі я выпаў з таго часу. Для мяне ён спыніўся, ператварыўся ў нешта іншае, непадобнае на ранейшае жыццё. І я не шкадаваў пра тое...

— Дзядзечка, а вы каго чакаеце? — крануў мяне за рукаў хлапчук, задраў галаву ўверх, шукаў мой позірк — яму хацелася памагчы незнаёмцу, ды не ведаў як.

— Не, Пятрусь, я гуляю, — адказаў ціха і не адрываў позірку ад акна на чацвёртым паверсе — жанчына перастала хадзіць: мо сядзіць цяпер на кухні і ўдыхае водар гарбаты.

— А адкуль вы ведаеце, як мяне завуць? — здзіўляецца хлапчук — жыве ў трэцім пад'ездзе, сын майго сябра Багданава, з якім разам працавалі на заводзе. Ён і цяпер працуе — галоўным ужо інжынерам. А перад тым здарэннем са мной быў маім намеснікам...

— Я і бацьку твайго ведаю, Валодзю.

— Вы з ім працуеце?

— Працаваў. Цяпер на іншай рабоце.

— І ў нас у хаце былі?

— А як жа. Толькі даўно. Ну, бяжы, Пятрусь, дадому. Бо маці хвалюецца, цябе ўжо даўно з балкона выглядае. Бацьку прывітанне перадавай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x