Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А Божачка ты мой! — успляснула рукамі Наста, убачыўшы яго ў весніцах — пераступаў перагародку. — Што ж ты нарабіў, хлопча! Я ўсе вочы прагледзела, леснікі абшукаліся цябе... Міліцыя з ног збілася. На працы тваёй не ведаюць, што рабіць... Дзе ты быў столькі часу?

Жанчына абняла яго, жанчына плакала, радуючыся, што бачыць яго жывога і здаровага. У вачах шчаслівыя іскрынкі-агеньчыкі.

— Пры чым тут міліцыя?

Антон адчуваў сябе вінаватым, што нарабіў клопату жанчыне, што прымусіў яе і іншых хвалявацца.

Потым яна з пільнай цікавасцю прыглядалася да яго, як быццам не верыла, што ён стаяў перад ёю. Антон тым часам паставіў каля ганка стрэльбу, скінуў з сябе патранташ, сеў на прыступкі і паклаў яго побач.

— Наста, скажы мне... а колькі мяне не было?

Гаспадыня здзіўлена паглядзела на яго — ці не жартуе, чаго пытаецца, быццам і сам не ведае. Быць таго не можа, каб не ведаў...

— Ды травень ужо вуняка на вуліцы. Усё цвіце, хіба ж сам не бачыш?.. І зіма прайшла. А ты як жа без адзежыны, без яды, без пасцелі? Дзе ж ты прападаў столькі часу?

Толькі цяпер Антон убачыў, што над яго галавой схіліліся яблыневыя галіны — усе ў квецені. І гудуць у іх пчолы.

— Не можа таго быць! — усхапіўся з месца Тонік, адчуў, як гарачыня ўдарыла ад хвалявання ў твар. — Мяне не было шэсць месяцаў?!

— Так, Тонік, так. Паўгода не было цябе. І жонка твая прыязджала. І з працы тваёй. Я ім кажу, што ўзяў стрэльбу і падаўся на паляванне. Мяне следчы не раз дапытваў, судовую справу па табе адкрылі — каб шукаць цябе.

Ён абхапіў галаву рукамі, зажмурыўся. Не ведаў, як аднесціся да пачутага.

Яна ўзяла рэчавы мяшок, дастала некрануты харч, яшчэ болей падзівілася, развяла рукамі:

— Нічагусенькі не разумею — дык ты ж да яды не дакрануўся... Як жа ты выжыў, калі нічога не еў?!

Клімовіч зноў сеў на прыступкі ганка, абыякава сказаў:

— Еў я, Наста, і піў. І ў цёплай пасцелі спаў. Усё было добра.

— То дзе ж гэта ты быў, што там у цябе ўсё было? Мо гасцяваў у каго, прызнавайся?

Наста павесялела ўжо, калі прайшоў першы сполах, калі пераканалася, што не прывід перад ёю, а яе госць, што прыехаў да Апанаса і да яе, бо лічыла сябе вінаватай, што адпусціла яго перад Пакровай у лес. А ён з'явіўся як ні ў чым не бывала, як учора і выйшаў ад яе... Дзівосы...

— Не, Наста, я быў там, дзе ўжо ніколі не змагу пабыць. Быў там, дзе ніхто пабыць не можа. Скажы яшчэ, Наста, а ці паправіўся Чэрчыль?

Жанчына перасмыкнула вуснамі:

— Не, галубец... Няма нашага Чэрчыля. Даўно няма. Адразу ж, тады, як ты пайшоў, перад абедам падаўся да тоўстага дуба — там і спруцянеў. Забраў яго гаспадар з сабою. Сумна мне без яго, надта сумна... Шкада, Тонік, што цябе тады не было на дзевяціны і на саракавіны... Шмат тады народу прыйшло памянуць майго Апанаса...

— Я з ім там бачыўся. І з Чэрчылем. Апанас і там лесніком, вартаўніком яшчэ пры Вялікай Хаце. Кажа, што жывецца добра, не скардзіцца...

— Мне нічога не перадаваў, Тонік? — цікаўна зазірнула яму ў вочы жанчына, шчыра паверыўшы ў яго словы.

Ён уздыхнуў:

— Не, Наста, доўга нам пагаварыць не выпадала... Словам-другім і перакінуліся. Ён усё шукаў нешта, зазіраў усюды, ды не мог адшукаць... А Чэрчыль у будку зайшоў і не вылазіў адтуль; казаў Апанас, што натаміўся вельмі, бегаючы па лесе...

— Калі шукаў, то добра. Я ведаю, што ён шукаў... Ці каго.

— Я цяпер яго памянуць хачу, Наста. Налі кроплю...

Яна прынесла яму поўную шклянку на ганак, і ён нагбом выпіў усё, да дна. Апанасава самагонка была моцнай і чыстай. Апякла ўсё ўсярэдзіне, як агню глынуў.

Прыкусіў цыбулінай, панюхаўшы скарыначку хлеба.

Не распранаючыся лёг на канапу ў сенцах.

Заснуў адразу. І снілася яму леснічоўка на Зялёным востраве за Бронькай. І высокі дуб. І Апанас з Чэрчылем. Быццам яны ўтрох ідуць па патаемных сцежках, а Чэрчыль забягае наперад, аддана зазірае ў вочы, як чакае нейкае паляўнічай каманды...

Не чуў, як над ім стала Наста, хітала скрушна галавой:

— Божа, Божа, пэўна ж, прыйшлося шмат перажыць чалавеку за гэтыя месяцы... Нейкі не такі вярнуўся, якім быў да гэтага, — ці то пастарэў, ці памаладзеў, не разабраць... Галава вуняка якая ўся белая, бы мукой прысыпаная... Сказаць жа забылася, што незнаёмая дзяўчына ўчора прыходзіла, сшытак нейкі перадала — з чорнымі вокладкамі. Янінай назвалася, сказала, што ведаеш яе і як Ліцвінію... Адкуль мог яе ведаць — нетутэйшая ж, і гамонка не такая, і апранаха на ёй не нашая... Ну, ды Бог з ім, як кажуць, вам, маладым, відней... Не забыць бы аддаць, як прачнецца. А, во яшчэ... Трэба ж адбіць тэлеграму жонцы, што Антон прыйшоў. Прасіла ж, і з працы далі адрас...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x