Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У дакументальным тэлефільме «Формула гуманізму» Нілін выступіў публічна ці не апошні раз у жыцці, ужо безнадзейна хворы. Па-свойму проста, з усмешкай болю і мудрасці гаварыў ён пра тое, што і адыходзіць у нябыт не хочацца, і вельмі цяжка думаць пра тое, што не вядома, ці будзе пасля цябе «младая жизнь играть у гробового входа», ці дадуць ёй арганізатары новай вайны... Дэманстраваўся тэлефільм напрадвесні восемдзесят трэцяга, запісвалі Паўла Піліпавіча амаль на два гады раней. І ціхі голас яго, і жывая, мілая ўсмешка прыйшлі да нас, хто яго ведаў і ведае, ужо здалёк — з нейкім журботна-ўзвышаным дакрананнем да вечнасці...

1977; 1983

Дзве з легенды

«Усім добрым ва мне я абавязаны кнігам». Услед за Горкім так могуць сказаць дый кажуць многія, кожны па-свойму. I я ўжо нямала пра гэта пісаў, аднак сказаў, здаецца часамі, далека не ўсё. Бо i пра кнігу, як пра маці — зноў жа згадаем Горкага,— можна расказваць бясконца.

Мае маленства прыйшлося на складаны час пасля першай сусветнай i грамадзянскай войнаў, пачатак яго прайшоў у савецкім горадзе, а больш свядомы працяг у заходнебеларускай вёсцы. Чытаць мяне навучылі па-руску, да школы. А школа ў нашым Загоры была тады польская, з рэдкімі беларускімі ўрокамі. Такім чынам — тры мовы, на якіх я пачынаў знаёмства з мастацкім словам.

Польскія кнігі дзецям давалі ў школе. Беларускія былі там для нас як буквары ды чытанкі; іншыя кнігі на роднай мове зрэдку трапляліся па хатах. Рускіх у вёсцы было найбольш. У нашай хаце — частка на лаве за сталом, цэлы ix стосік на покуці, а на гарышчы — яшчэ i ў вялікай чамаданістай карзіне. Той скарб, што бацька, дзякуй яму, прывёз з Адэсы.

I было яшчэ ў нас шкадаванне, сямейная легенда пра дзве надзвычайныя кнігі, якіх мы не здолелі ў вёску давезці. Пры пераездзе граніцы трэба было плаціць,— адтуль мне помнілася грозна-незразумелае слова кантрыбуцыя,— а грошай не хапіла, i ў Мінску, дзе мы адбывалі некалькі дзён каранцін — другое грознае слова,— прыйшлося сёе-тое прадаць, у тым ліку дзве кнігі.

Адна з ix — аднатомнік Гогаля.

На шчасце, такі самы аднатомнік быў, як неўзабаве аказалася, у суседа, застаўся з тых гадоў, калі ў нашай мясцовасці доўга трымалася лінія русканямецкага фронту i ў хаце дзядзькі Ёсіпа «стаялі» царскія афіцэры.

Мы пазычалі Гогаля i тады, калі я, найменшы ў хаце, толькі гартаў тую вялікую, тоўстую кнігу, бясконца гледзячы цацкі-малюнкі, тлумачэнні да якіх сяды-тады давалі старэйшыя. Адно па-малечы ўчэпіста, ліпка запаміналася, другое ж трэба было дадумваць у адзіноце, да якое, дарэчы, з самага малку i мяне спакваля прывучыла кніга. Тарас Бульба i дзе на кулачкі з сынам; свіння ўсадзіла лыч i вушы, усю сваю лабэціну ў маленькае акно, з двара ў хату, i вельмі здзівілася; таўшчэзны Сабакевіч, падвязаўшыся сурвэткай, аберуч узброіўшыся, жарэ сваю вялізную рыбіну... I яшчэ, i яшчэ. Усё ў тым Гогалі ўспрымалася тады на смак, як у галоднага, на дотык, як у сляпога, на зрок, як у азоранага ўпершыню. Успрымалася з тым нечым невымоўна блізкім i вельмі патрэбным, ужо сяк-так адчувальным у малюнках i яшчэ ўсё бясконца загадкавым, панадна таямнічым i ў дробненькай стракатасці, i ў белі старонак тэксту. Адна за адной, адна за адной — за адзін раз ніколі да канца не дагартаешся. I гэта добра так, з тым адчуваннем ціхай, самотнай бясконцасці. Поле бе лае — снег, якому няма канца, поле шэрае — ралля, якая таксама навокал, куды ні зірнеш. I прадчуванне, незразумела шчаслівае прадчуванне красы i сілы слова.

Пазычалі мы той аднатомнік i тады, калі ўжо i я пачаў чытаць, патроху ўваходзіць у цудоўны гогалеўскі свет.

Здарыўся быў з тою кнігай вялікі канфуз. Калі яна была пазычана богведама які ўжо раз, я не толькі сам вельмі доўга не аддаваў яе, але, каб падзяліцца шчасцем смеху, яшчэ i ў школу ўпотай панёс, ужо ў мястэчка, даў яе пачытаць, узяць дахаты аднаму з найбліжэйшых сяброў. Сусед наш не ведаў пра гэта, яму проста апрыкрала доўга чакаць, i ён у нядзелю зайшоў па Гогаля сам. Салідны, нават суровы, як здавалася, дзядзька Есіп, вельмі старанны, працавіты i зборлівы гаспадар. Спачатку мне, нягледзячы на ўсю даросласць сямікласніка, які ўжо i чуб адмысловы адгадаваў, i вершы пісаў, у якога ўжо, як гаворыцца, кнігі ў сумцы, a дзеўкі ў думцы, прыйшлося ганебна схавацца на гарышчы, сёе-тое там перажыць, пасля адчайна спусціцца адтуль на голас хатніх i — прызнацца. A ўжо назаўтра прынесці кнігу са школы i — наша маці, тады ўжо восьмы год удава, была жанчына строгая — ісці з пазыкай i просьбай яшчэ раз прабачыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x