Іван Мележ - Мінскі напрамак. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Мінскі напрамак. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1958, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва БССР рэдакцыя мастацкай лiтаратуры, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мінскі напрамак. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мінскі напрамак. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адтуль, дзе кіпеў бой, пачалі насіць раненых. Ix было многа. Аднаго раненага танкісты Аляксея затрымалі i акружылі. Шырокая галава яго была перавязана бінтамі, над якімі кустом тырчалі русыя валасы, правы рукаў злінялай гімнасцёркі быў разадраны i падрэзаны, a забінтаваная рука вісела на марлевай касыначцы. На твары цямнелі палосы перамешанага з гразёй поту.

Мінскі напрамак. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мінскі напрамак. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дрот паддаваўся неахвотна, уядаўся ў рукі.

Ёй прышлося легчы на спіну, каб можна было, трымаючы яго рукамі над сабою, прасунуцца на другі бок. Рукі дрыжалі ад вялікай натугі, калючкі моцна ўпіліся ў нагу над каленам. Але яна гэта не заўважыла. Яе затрывожыла тое, што за калючку зачапілася спадніца. Гэта было амаль няшчасце: як яе адчапіць, калючку, у такім стане, як не патрывожыць дрот, не выдаць сябе.

Клаве прышлося паваждацца, пакуль удалося яе адчапіць.

За агарожай у траве Клава некалькі хвілін ляжала, чакаючы, калі вартавы адыдзе далей. Неспадзявана яна пачула, што тут моцна, так моцна — аж кружыцца галава — пахне рамонкам.

Вычакаўшы зручны момант, яна выбралася на дарогу. Уціскаючыся ў зямлю, ловячы кожны гук у ранішняй цішыні, хутка папаўзла на другі бок. Перабраўшыся, затаілася ў затравелай разоры, пачакала, ці не заўважылі, зірнула, у які бок ідзе вартавы. Усё было ціха, і вартавы ішоў ад яе. Значыцца, можна далей.

Паўзком па роснай траве яна дацягнулася да хмызнячку.

Схаваўшыся ў ім, дзяўчына ўстала, азірнулася, паслухала і, ужо не маючы больш сілы стрымлівацца, забыўшыся на ўсё, адчуваючы толькі ззаду за сабой здань жаху, якая нібы гналася за ёй, кінулася ў бок балота ці рэчкі, мяркуючы па тым, што там бялеў туман. Задыхаючыся ад бегу, гарачкавата думала: у тумане можна пакуль што схавацца, а ў балоце яна скрые свой след, бо, можа, будзе пагоня... І нап'ецца вады.

Галіны алешынак і бярозак секлі яе твар, але яна бегла і бегла. І ўсё хацела аднаго — хутчэй, хутчэй ад таго жахлівага будынка.

Не ведала ні радасці, ні палёгкі. Усе яе пачуцці глушылі трывога і непакой, якія гналі дзяўчыну ўсё далей...

Але яна хутка пачала слабець. Галаву паліў агонь, які паступова мацнеў, калі яна бегла, і, нарэшце, пры кожным штуршку стаў адзывацца нясцерпным болем. Яна вымушана была пайсці цішэй, са страхам заўважаючы, што перад яе вачыма ўсё пачынае хістацца.

У яе яшчэ хапіла сілы перабрацца праз рэчку. Гэта, выявілася, было не балота, а дробная, мелкая рэчка. Вады ў рэчцы было крыху больш, як да кален. Перайшоўшы рэчачку, Клава здолела праз лужок дапаўзці да загону жыта. Становішча было па-ранейшаму небяспечнае, бо тут маглі лёгка знайсці.

Напаследак, калі ўжо ўзнялося сонца і. пачало прыграваць, яна, лежачы тварам да мяккай, пульхнай зямлі, тулячыся шчакой да белай кветкі павітухі, як цераз дрымоту, цераз гарачы звон, што поўніў галаву яе, наваколле, пачула поблізу крокі, шоргат калоссяў. Хтосьці блізка ішоў.

Больш нічога не чула. Усё раптам, як і паявілася, патанула ў гарачым звоне, усе трывогі і ўсе надзеі.

Клава страціла прытомнасць.

ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ

Раздзел І

1...

Становішча войска ўвесь час мянялася. Дні адразу быццам падаўжэлі — так многа ўмяшчалі яны ў сабе. Зводкі і данясенні, што ляцелі ўвесь час з карпусоў і армій у штаб фронта, зіхацелі назвамі ўсё новых адваяваных вёсак, гарадоў, станцый. Такія паведамленні былі з усіх участкаў...

На поўначы нашы часці яшчэ 25 чэрвеня ўчапіліся за ўскраіну Віцебска, пачаўшы бітву за адзін з буйнейшых беларускіх гарадоў... Спачатку гітлераўцы былі выбіты з усходняй часткі Віцебска. Пад сховаю вячэрняй цемры група сапёраў захапіла і размініравала мост, па якім пехацінцы адразу пераправіліся цераз Заходнюю Дзвіну, пачаўшы наступленне на другім беразе ракі. Амаль тады ж уварваліся ў горад нашы палкі, што наступалі з заходняга боку. Пачаўся штурм варожых пазіцый.

Горад, падпалены гітлераўцамі, асвятляў месцы баёў шматлікімі пажарамі. Усю ноч пехацінцы і артылерысты бралі дом за домам, квартал за кварталам.

Раніцай 26 чэрвеня Віцебск быў поўнасцю вызвален. Па разбураных, зраненых вуліцах панура цягнуліся чароды ваеннапалонных.

На захадзе і паўднёвым захадзе ад горада яшчэ ішлі баі: наша армія дабівала дзве акружаныя гітлераўскія групіроўкі, якія марна спрабавалі вырвацца. Праўда, частцы немцаў удалося спачатку прабіцца з акружэння, але тады Чарняхоўскі загадаў павярнуць часці Паплаўская, што наступалі пад Багушэўскам, на поўнач, а левы фланг войск Люднікава — на ўсход, і гітлераўцы зноў былі акружаны.

На поўдні ад Мінскай магістралі фронт падыходзіў да Дняпра: савецкія палкі вялі баі на ўскраінах Магілёва.

Заняўшы Жлобін, танкісты і кавалерысты Першага Беларускага фронта хутка вырваліся на поўнач і акружылі пад Бабруйскам групіроўку гітлераўцаў, якая складалася з пяці дывізій. Так утварыўся яшчэ адзін «кацёл».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мінскі напрамак. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мінскі напрамак. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мінскі напрамак. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Мінскі напрамак. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x