Іван Мележ - Мінскі напрамак. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Мінскі напрамак. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1958, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва БССР рэдакцыя мастацкай лiтаратуры, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мінскі напрамак. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мінскі напрамак. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адтуль, дзе кіпеў бой, пачалі насіць раненых. Ix было многа. Аднаго раненага танкісты Аляксея затрымалі i акружылі. Шырокая галава яго была перавязана бінтамі, над якімі кустом тырчалі русыя валасы, правы рукаў злінялай гімнасцёркі быў разадраны i падрэзаны, a забінтаваная рука вісела на марлевай касыначцы. На твары цямнелі палосы перамешанага з гразёй поту.

Мінскі напрамак. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мінскі напрамак. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Людзі ляжалі і сядзелі ў кювеце і ў прыдарожным маладым зарасніку, — заўважыўшы танкістаў, амаль усе яны прыхаваліся і насцеражыліся. Колышаў, які ехаў на машыне з аўтаматчыкамі, ледзь толькі ўбачыў іх, адразу паведаміў пра гэта Гогабярыдзе.

— Хто гэта? — углядаўся пільна Колышаў. — У іх вінтоўкі...

— Хутка ўбачым! — Гогабярыдзе загадаў аўтаматчыкам даведацца пра людзей, а сам падрыхтаваўся на ўсякі выпадак да бою. Пакусваючы губу пад фарсістымі вусікамі, ён нецярпліва выглядваў з вежы.

Колышаў пайшоў разам з аўтаматчыкамі. У яго кішэні ляжала важкая граната, у руцэ ён сціскаў пісталет. Каб на ім не было камбінезона, то можна было б палічыць яго за аднаго з дэсантнікаў. Ён ішоў, уважліва сочачы за тымі, што былі на ўзлессі.

Раптам адзін, маленькі, рухавы, выскачыў насустрач і, размахваючы аўтаматам, штосьці крыкнуў. Ён кінуўся абдымаць Колышава. Следам за ім з зарасніку высыпала яшчэ многа людзей.

— Нашы! Ур-ра-а-а!— пачулася поблізу. Што адбылося потым, Колышаў не змог бы расказаць. Воклічы радасці, пацалункі, страляніна! Адзін з партызан пусціў у неба доўгую чаргу з кулямёта — салют!.. Колышава абдымалі, штосьці крычалі яму, і ён таксама крычаў шчаслівы, усё яшчэ трымаючы ў руцэ пісталет. Такога выбуху радасці Колышаў ніколі, напэўна, не ведаў...

Пад'ехаў Гогабярыдзе. Калі ён саскочыў на зямлю, чалавек, які першы выбег на дарогу, моцна абняў яго, а потым схамянуўся, выпрастаўся і сказаў лейтэнанту, што перад ім Ваўчок, начальнік разведкі атрада.

— Гогабярыдзе. Гвардыі лейтэнант, — з пафасам назваў сябе танкіст, прыгожа казырнуўшы, потым па-прыяцельску дадаў: — Для сяброў проста — Сандро...

Разведчык зноў абняў лейтэнанта.

— А мы вас і чакалі! Чулі, што хутка павінны быць, ды не ведалі, хто першы тут паедзе — ці вы, ці гэтыя, каб яны спруцянелі, нягоднікі... Таму рыхтаваліся на два фронты...

— Яны адсталі! — пажартаваў Сандро.

Партызан можна было цяпер бачыць і на танкавых вежах і каля машын, дзе яны бурлівым натоўпам акружалі невялічкі гурток танкістаў.

Адкуль іх столькі сабралася на гэтай дарозе, якая толькі што здавалася амаль пустой! Пажылыя мужчыны, бязвусыя юнакі, жанчыны з вінтоўкамі. Якіх тут толькі людзей не было! Яны мала нагадвалі ваенных: розная вопратка, розная зброя — звычайныя цывільныя людзі. Але Колышаў глядзеў на іх, як на нейкія казачныя істоты, не тоячы шчырага захаплення. Гэта ж партызаны!

Калі б Колышаў быў менш усхваляваны, ён убачыў бы, што партызаны глядзяць на яго з не меншым захапленнем. Асабліва адзін чарнявы хлопец у старой, з адкладным каўняром, гімнасцёрцы, які неспадзявана запытаўся:

— Дык вы з вучылішча? Праўда, з вучылішча?! І нядаўна толькі скончылі?.. А скажыце, каго прымаюць у яго? Ну, якая асвета патрэбна?..

І ён пашкадаваў, што асвета ў яго малаватая. Усяго сем класаў... Колышаў жа мімаволі пазайздросціў яму: вось ён, напэўна, прайшоў праз «агонь і ваду», не баіцца нічога...

Праз кіламетры два — якраз на ўездзе ў сяло — узвод Гогабярыдзе «атакавалі» зноў. Тут былі людзі з сякерамі і піламі, яны канчалі новы мост. Вакол моста весела жаўцелі сасновыя трэскі і пілавінне.

Колышава, як і іншых танкістаў, абдымалі, цалавалі. У яго чыстыя, з ценем смутку, вочы пазіралі з адданасцю і любоўю. Хіба мог быць абыякавым да гэтай любові Колышаў!

Не, ён не можа быць баязліўцам. Ён не ашукае людзей, якія яго так любяць! Ён і сам не заўважыў, як у тыя хвіліны пачала пакрыху развейвацца яго няўпэўненасць. Ён аддаваўся адчуванню вялікай, не параўнанай ні з чым радасці і душэўнай раўнавагі.

Першы танк рушыў па новых, трывала ўкладзеных бярвеннях на другі бераг. Стары, з ружовай лысінай, цясляр усміхнуўся шчасліва Колышаву, які ішоў за танкам.

— Выходзіць, недарма масток падправілі! А то тут некаторыя сумняваліся...

Праплываючы потым праз сяло на машыне, Колышаў некалькі разоў азірнуўся: партызаны доўга махалі яму рукамі, шапкамі...

Раздзел V

1...

Усе няўдачы пачыналіся з той страшнай раніцы.

Клямт яшчэ спаў у раўку, як прасвістала некалькі снарадаў і грымнула непадалёк. Ён адразу прачнуўся і вылаяўся.

У наступную хвіліну ўсё навокал грукатала. Снарады лажыліся справа, злева, спераду.

Не было чаго і думаць пра сон. Лейтэнант адразу, сагнуўшыся, кінуўся ў бліндаж. Тут ён перавёў дыханне. Столь угары трэслася, з накатаў сыпаўся пясок. Нібы білі ў зямлю вялізнай цяжкай даўбнёй.

Усе, скурчыўшыся, насцярожана чакалі, што нейкі снарад уцэліць сюды, праломіць тоўстую столь або зажыва засыпле зямлёю. Клямт, аднак, стараўся не губляць раўнавагі. Ён быў упэўнен, што руская артылерыя хутка сціхне, тады пойдзе пяхота. Трэба толькі спакойна чакаць гэтую хвіліну. Ён пастараецца сустрэць рускіх як належыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мінскі напрамак. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мінскі напрамак. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мінскі напрамак. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Мінскі напрамак. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x