• Пожаловаться

Вінцэсь Мудроў: Багун

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў: Багун» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Полацк, год выпуска: 2013, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вінцэсь Мудроў Багун

Багун: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багун»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Багун" Вінцэся Мудрова - першая кніга адноўленага "Полацкага ляда". Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.

Вінцэсь Мудроў: другие книги автора


Кто написал Багун? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Багун — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багун», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Во прынесла нячысьцікаў, — прамармытаў бацька, углядаючыся ў цемру, потым уздыхнуў і, апрануўшыся, пайшоў запрагаць Зорку.

Страшна аднаму сярод ночы. Вецер гудзе ў коміне, у цёмным куце нехта пішчыць і шкрабаецца, а на гарышчы чуваць стоеныя крокі ды парывістыя ўздыхі.

Газы ў бутэльцы засталося на палец, але Зьмітрок запаліў усе тры лямпы, а пачуўшы, як у коміне заенчылі, а потым заплакалі, упусьціў у хату Жука.

Жук — чорны, зь белай мецінай на шыі, дварняк, — збрахаўся да сіпу, але і тут, у хаце, ня даў сабе спакою: падбег да акна і здушана, з падвываньнем, заекатаў.

— Жук! — крыкнуў хлопец, ляпнуў рукой па калену і дварняк, скавытнуў наастачу, скруціўся абаранкам на каберцы, але нос у хваста ня ўбіў — ляжаў, прыўзьняўшы голаў, нюхаў паветра.

“Дзе ж маці?” — думаў хлопец, неадрыўна пазіраючы на цёмную столь. За бацьку ён не хваляваўся — таго ўжо раз выклікалі сярод ночы вазіць на станцыю нейкае майно. А вось маці такою парою... — Зьмітрок зірнуў на ходзікі, спрабуючы ўгледзець — колькі зараз часу, — ... заўсёды была ў хаце. Кульнуўшыся зь левага боку на правае, і наадварот, хлопец падумаў было, што яна засталася начаваць у цёткі Куліны, але тут жа ўявіў, як маці, зьбіўшыся з дарогі, блукае па цёмным лесе, і ліхаманкава скаціўся зь печы. Ён выхапіў з загнету валёнкі, падхапіў кажушок і застыў у непаразуменьні. Бацька, выяжджаючы са двара, загадаў сядзець у хаце... ды і цётчын засьценак стаяў у полі, у вярсьце ад мястэчка: блудзіць не выпадала.

Дзесьці непадалёку — ці не на суседнім падворку — голасна крыкнулі, на падворку рыпнуў сьнег і Жук, падляцеўшы да акна, здаволена махнуў хвастом.

— А Зьмітрачок, а сыночак жа ты мой... адчыняй жа хутчэй, — ад самых весьніц залямантавала маці, Зьмітрок пабег адчыняць, і зімовы холад, што вырваўся з сенцаў, крануўся хлапечай грудзіны.

З таго самага імгненьня, калі маці — расхлістаная, амярцьвелая, з узьбітымі на вочы валасамі, — уляцела ў хату, нібыта ліпкае павучыньне завалакло вочы. Хлопец стаяў, няўцямна назіраючы, як маці зрывала зь цьвікоў старыя кажухі, скідвала на падлогу падушкі ды зьвязвала іх, прыдушыўшы каленам, як распаляла дрыжачымі рукамі печ, і пры гэтым цяжка было зразумець — што здарылася, куды гэта зьбіраюцца гнаць Чэся (“За сьвет, Зьмітрачок, гоняць нашага Чэську-у!”) і матчына галашэньне сьцюдзёным скавышом казытала пяткі.

Потым яны, не разьбіраючы дарогі, беглі да клюба. Маці — яна цягнула на сьпіне аграмадны хатуль — колькі разоў падала, Зьмітрок, плаксіва шморгаючы носам, дапамагаў ёй падняцца; са спавітага анучкай сагана, які ён нёс, кожнага разу выплюхвалася гарачая капуста, і Жук, круцячы носам, падскокваў адразу на чатырох лапах і зморана дзяўкаў.

На чорным небе сноўдала палымніца, адбіваючыся на верхавінах высокіх хвояў, на спусьцістым царкоўным даху, на рашотчатых вокнах. Яны абмінулі царкву, завярнулі направа і тут жа прыцішылі крок. На пляцы перад клюбам злавесным барвовым агнём гарэлі вогнішчы, мільгалі чырвоныя людзкія твары, плылі ў марозным тумане аб'інелыя конскія храпы; там бязладна гаманілі, крычалі, галасілі і сярод гэтага вэрхалу прарываўся дрыготкі Цыбавы голас:

— Граждане! Чего вы кричите?! Вас же не на тот свет отправляют, а переселяют в восточные районы страны. Советская власть о каждом из вас позаботится...

Цыба яшчэ нешта крычала, але словы ейныя патанулі ў немым жаночым плачы.

— А сястрыца ты мая родна-я!... А куды ж цябе пасылаю-юць?! — загаласіла маці, і ад таго ляманту заняло дыханьне і сталі кісельнымі ногі.

Зьмітрок хацеў быў пасунуцца да вазоў, ды наткнуўся на старога Мартуля. Стары стаяў, абапёршыся на кульбу, захлынаўся тытунёвым дымам, раз за разам паўтараў:

— Заўтра ж паганю з хаты гэтую сучку.

На першых санях, у якія быў запрэжаны худы чырвонаармейскі конік, сядзела Лена Патыка. Дзяўчынка была ўхутана ў шэрую пуховую хустку, на сьвет глядзелі толькі затуманеныя дакорлівай сьлязінай вочы, і Зьмітраку падалося, што яны глядзяць аднекуль зь недасяжнага прадоньня.

— Трогай! — закрычалі з канца абозу; натоўп загарлаў, замітусіўся, пад нагою Зьмітраковай храснула грамафонная кружэлка і перад вачыма паўстаў малодшы палітрук Сергіеня.

— Спокойно, граждане! Всем оставаться на своих местах!

Нейкая ашалелая цётка штурхнула ў сьпіну, Зьмітрок паваліўся і ў твар яму горача дыхнулі: гэта Жук лыкаў пралітую на сьнег капусту. Ад капусты падымалася падсьветленая вогнішчам барвовая пара.

— А куды ж ты іх павязеш?! — маці тузанула крысо бацькавага кажуха, і бацька, зь нейкім роспачным спакоем, тузануў лейцы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багун»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багун» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Алесь Разанаў: Гліна. Камень. Жалеза.
Гліна. Камень. Жалеза.
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Багун»

Обсуждение, отзывы о книге «Багун» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.