Сакрат Яновіч - Загоны

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Загоны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1969, Издательство: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска культурнага таварыства, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Загоны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Загоны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік кароткіх лірычных замалёвак, дзённікавых запісаў, абразкаў і невялікіх аповесцяў. Кожнае апавяданне Сакрата Яновіча – гэта гісторыя цэлага жыцця. Некалькі сказаў, а змест у іх, як на некалькі тамоў. Аўтар працуе над сваімі творамі доўга і крапатліва, дабіраючы словы так, каб кожнае з іх нясло цэлую гаму пачуццяў. “Загоны” – адзін з першых зборнікаў, выдадзены беларускім літаратурным аб’яднаннем у Польшчы “Белавежа”, і першы, у які ўвайшлі творы толькі аднаго аўтара. Героі твораў Сакрата Яновіча – беларусы Беласточчыны, якія, жывучы меншасцю сярод тытульнай нацыі (палякаў) не страцілі сваёй беларускасці, часцей выгодна, а часам і невыгодна вылучаюцца на фоне іншых, але застаюцца сабой. Жыхары малых вёсак, трапляючы ў вялікі горад, першапачаткова стараюцца паказаць сябе іншымі, “мястовымі”, але сутнасць, менталітэт ды выхаванне бяруць сваё. І чым больш чалавек адукаваны, тым мацней цягне яго да каранёў. Але ёсць сярод яновічавых гнроеў і такія, якія перакананыя, што выехаўшы з вёскі, яны аўтаматычна сталі гараджанамі, і вяртання быць не можа.

Загоны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Загоны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Стань, кажу. Стань! — Дзюбаграю не хацелася ісці адсюль.

— Дзе піва прадаюць? — той стаў, яму ўсёроўна. — Ліманаду люблю... купім цукерак. Я не каштаваў цукерак...

Накрышылі слоў, заспявалі. Памяталі, як пад'ехаў міліцэйскі патруль і забраў іх у выцверазільню. Гэта памяталі. I таксама тое, што не дакончылі размовы.

Дзюбаграй памятаў яшчэ, што жанчына і хлопчык усё гэтак жа чысценька сядзелі. Ім падалі абед.

НЕШЧАСЛІЗЫ ВЫПАДАК

Да яе заходзіў Сяргей, і яна хадзіла з ім на забавы, танцавалі і смяяліся, пілі ліманад і смяяліся. А калі было ёй дваццаць год, пілі гарэлку. Тады прыйшла на забаву маці, дастала з-за пазухі лейцы і пачала біць яе. Сяргей засланіў яе сабою, маці біла раз па ім, раз па ёй, аж змучылася.

Сяргей быў з бядняцкай сям'і і не меў прафесіі. Яна была таксама вельмі беднай, але прыгожай, і маці хацела выдаць яе замуж за кагосьці з багатай сям'і. Потым, за сваяка Юліка.

Юлік дастаў спадчыну па дзядзьку ў Буэнас Айрэс, які памёр там, і бацькі Юліка заказалі ў вясковага святара паніхіду, на паніхідзе была яна і маці. Пасля паніхіды быў пачастунак для сваіх — спаілі Юліка і яе, і ўкладавілі іх у пасцель. Назаўтра пілі яшчэ. Гэта было ўжо вяселле, зацягнулася яно да пазна, апоўначы святар даў ім шлюб перад абліччам Хрыста, яна была моцна п'яная і Юлік трымаў яе аберуч. Яе маці плакала ад радасці.

Яны хутка выехалі ў Буэнас Айрэс. Было гэта пасля вайны.

У гэтае лета яна прыехала наведаць вёску, пайшла на магілу маці, але заплакала толькі тады, калі ўбачыла Сяргея. Сталася гэта на вуліцы і ў белы дзень.

Праз гадзіну ад'язджаў аўтобус у Беласток, яна хутка спакавалася і ад'ехала ім. У Беластоку зайшла ў саборную царкву і доўга кленчыла. У саборы пуста і змрочна. У вечары выехала ў Варшаву, там села ў поезд, што ідзе цераз Кракаў у Вену, далей у Рым і Неапаль. У Неапалі выкупіла білет на параход «Санта Марыя», які цераз тыдзень адплываў у Буэнас Айрэс. Выклікала таксі. Заехала ў дарагую гасцініцу. Наняла апартамент і першы раз за ўсю дарогу моцна выспалася. Было ёй ужо добра. Ранкам выбралася ў горад і, калі пераходзіла цераз вуліцу, наехала на яе грузавая машына. Шафёр быў п'яны, крычаў паліцыянт.

Памерла ў карэтцы (да бальніцы).

У ПЕРШЫ ДЗЕНЬ ВЕЛІКОДНЫХ СВЯТ

Вера пакінула мяне ў першы дзень Велікодных свят. Яна сказала.

— Ляпей будзе, калі я выеду.

Я не аказаўся. Хацеў сказаць, што я вінаваты. Потым сказаў:

—Я правяду цябе да аўтобуса.

Яна канчала зашпіляць гузікі плашча.

— Памагу табе нясці пачку, — сказаў я.

На табурэце вялікі пакунак чагосьці, а каля табурэткі лёгкі чамадан. Я ўзяў пакунак і мы выйшлі.

Сярэдзінаю вуліцы Марыі Складоўскай-Кюры ішоў хлопец і смяяўся да дзяўчыны на тратуары.

Я стаў і сказаў Веры:

— Пачакаем на таксі.

З сонечнай далечыні выехала аслепленае таксі. Хлопец замахаў рукамі, падбегла дзяўчына, яны вельмі цешыліся. Таксі спынілася, бы певень распусціла крылы дзверцаў, хапаючы малады смех.

I стала ненармальна пуста.

На аўтобусавым вакзале, куды я прыйшоў з Вераю, гусцела цішыня. Бялелі твары людзей, уцалелых у невядомай катастрофе, ашаломленых тьгм, што яны яшчэ штосьці бачаць. Твары, недагледжаныя і непатрэбныя, як у шафёраў, пакрыўджаных на сабачую службу ў гэты дзень. Вера ад'ехала.

БУРА НА ХУТАРЫ

Як толькі мая памяць сягае, бура заўсёды паяўлялася з-за Прафіткі, гары, ад якой пачыналася даліна — вялізная міска, а наша хата ў ёй бы нясмачная скварка, сасмажаная на вугалёк. Мой бацька ўсё жыццё збіраўся пакласці пад хату новыя падрубы і ў апошнія дні жыцця даверыў гэтую справу мне, маладому гаспадару. Бацька меў наказ ад свайго бацькі — майго дзеда, каб пакласці новыя падрубы пад хату, і я не даў бы рукі адсекчы за тое, ці часамі не прадзед меў зрабіць гэта...

З Прафіткі дзень у дзень збягае ўніз шаша, нырае ў зялёны чарот над рэчкаю, у якой часамі купаюцца дзяўчаты, і, набраўшыся адтуль разгону, шнуруе пад высокую гару па другі бок даліны, прадаўгаватую гару накшталт паднябеснай траншэі. Значна вышэйшую ад Прафіткі. Пад той гарою, што значна вышэйшая ад Прафіткі, часта псуюцца аўтобусы і тады можна голым вокам бачыць, як жанатыя мужчыны апякуюцца непатрэбнымі жонкамі, і як жонкі зайздросцяць паненкам, а кавалеры зайздросцяць жанатым, мараць не столькі аб жаніцьбе, колькі аб правах, якія дае жаніцьба. Гэта ясна. Уяўляю сабе, што чаўплося б у ваколіцы папсаванага аўтобуса, калі б не было Бога ў небе, а на зямлі міліцыі з судамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Загоны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Загоны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Александр Янов - Россия и Европа- т.2
Александр Янов
Александр Янов - Россия и Европа-т.3
Александр Янов
Сакрат Яновіч - Самасей
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч - Лістоўе Listowie
Сакрат Яновіч
Сакрат Яновіч - Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Роджер Пілкінгтон - Янові скарби
Роджер Пілкінгтон
Алексей Янов - Экспансия
Алексей Янов
Алексей Янов - Запад-36
Алексей Янов
Алексей Янов - Орда
Алексей Янов
Отзывы о книге «Загоны»

Обсуждение, отзывы о книге «Загоны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x