• Пожаловаться

Андрэй Федарэнка: Шчарбаты талер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка: Шчарбаты талер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1999, категория: Современная проза / Детская проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Андрэй Федарэнка Шчарбаты талер

Шчарбаты талер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчарбаты талер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.

Андрэй Федарэнка: другие книги автора


Кто написал Шчарбаты талер? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Шчарбаты талер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчарбаты талер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але цяпер Аксана цвёрда вырашыла даведацца ад яго пра манету ўсё, што можна.

«Расказаць яму пра тых, на вакзале? — падумала яна.— Не, лепш пазней... Бо пачнуцца роспыты — што, ды як, ды чаму... Тады давядзецца расказаць і пра «сірату», і пра гурок, і пра тую нядобрую цікавасць да яе Севы пасля слова «сірата»...

— Тата, не драмі, калі ласкаі — Аксана тузанула яго за рукаво.— Ты недагаварыў!

— А, пра манету? Ну, дай яе.

Дзяўчынка падала яму талер. Бацька паклаў манету на далонь, нібы ўзважваючы.

— Што ж, мне прыемна, калі ты так раптоўна пачала цікавіцца гісторыяй,— сказаў ён.— Можа, менш часу застанецца на розныя глупствы.

Аксана апусціла вочы. На гэты раз яна і не падумала апраўдвацца або крыўдаваць.

— Ты ж ведаеш,— сказаў бацька,— што мая справа найперш — старадаўняя архітэктура, у манетах я невялікі знаўца. Але гэтая гісторыя амаль хрэстаматыйная, яе ведае кожны, хто цікавіцца даўніною. Дарэчы,— прыпомніў бацька,— ты ж можаш звярнуцца да Кацінага бацькі, Ігара Валянцінавіча! Папытайся ў яго, калі вернемся ў Мінск.

— Ён даўно не цікавіцца манетамі,— сказала Аксана.— Аддаў Каці ўсю калекцыю.

— Тады папытайся ў вашага гісторыка, Барыса Рыгоравіча. Вось хто раскажа табе і цікавей, і больш падрабязна, чым я. Помню, некалі ў маладосці, яшчэ студэнтамі, яны з сябрам да таго захапіліся гэтай легендаю, што днямі не вылазілі з архіву...

— Ты сказаў легендаю?

— Ну, так. Гісторыя з манетамі старадаўняя і даволі таямнічая. Пакуль яна дайшла да нашых дзён, дык праўды ў ёй засталося хіба з палову. А другая палова — розныя здагадкі, дадумкі, малаверагодныя выпадковасці... Дык вось, Барыс Рыгоравіч з сябрам усё вышуквалі ў архіве, у бібліятэках і краязнаўчых музеях розныя дакументы, перамалёўвалі з кніг па нумізматыцы розныя манеты, пісалі запытанні ў архівы і музеі іншых гарадоў, у тым ліку нават у Парыж!..

— І што яны хацелі знайсці?

— Ні многа ні мала — скарб з часоў напалеонаўскага нашэсця. Але самае цікавае, шукалі ў гэтых мясцінах, куды мы зараз едзем, у Паплавах.

— У нашых Паплавах?! Дзе жыве бабуля?

— Уяві сабе. Гісторыя з талерамі заканчваецца менавіта тут. Хоць чаму здзіўляцца? — французская армія, адступаючы з Масквы, аказалася заціснутай рускімі акурат у гэтым трохкутніку, дзе і нашыя Паплавы — паміж Талачыном, Халопенічамі і Барысавам. І перапраўляліся французы праз Бярэзіну, вядома ж, не ўсе ў адным месцы, а дзе можна і дзе зручней было... Але давай я лепш раскажу па парадку, Аксана, каб самому не заблытацца. Ты не перабівай, калі ласка...

Зацікаўленая, узбуджаная Аксана, аднак, не змагла не перабіць:

— Хіба і цяпер яшчэ ёсць скарбы?

— Былі, ёсць і будуць,— абыякава, бы пра штось будзённае сказаў бацька.— Мы не знайшлі і адной сотай ад тых багаццяў, што схаваны ў зямлі, у вадзе, у балотах адной толькі нашай Беларусі. Ты ведаеш, у нас амаль кожны год знаходзяць да дзесятка буйных скарбаў і незлічонае мноства асобных манет.

— Праўда?! — аж не паверыла Аксана.— А я думала, скарбы гэтыя даўно павыкопвалі, і яны засталіся толькі ў кнігах і фільмах.

— Справа ў тым, што зямлі чужога не трэба. Яна выштурхоўвае, выпірае з сябе ўсё, што ёй шкодзіць: каменні, метал — адпаведна, і скарбы... Іншае, скарбы гэтыя не кожнаму даюцца ў рукі. Мне вось ні разу не патрапіўся, хоць я і археолаг, столькі ў зямлі перакапаўся!.. Нават ведаючы месца, дзе прыблізна схаваны скарб, можна гадамі яго шукаць — і ўсё марна; а можна чыста выпадкова, капаючы свой агарод, натрапіць на які гладыш з золатам. Часцей за ўсё так і бывае. Паводле статыстыкі, скарбы знаходзяць або людзі выпадковыя, або дзеці.

Бацька зірнуў на дачку і ўсміхнуўся.

— Не верыш? — спытаў ён.— Вазьмі таго ж Барыса Рыгоравіча. Яны з сябрам распрацавалі нейкі план, склалі нейкія карты, Барыс Рыгоравіч многа разоў прыязджаў сюды, у Паплавы, штосьці вымяраў, капаўся ў зямлі... Нічога!

— А чаму Барыс Рыгоравіч прыязджаў адзін, без сябра? Можа, проста скарб не даваўся яму ў рукі, а сябру — даўся б?

— Не, сябра не мог. Ён інвалід з дзяцінства, ходзіць на мыліцах... Дарэчы, цяпер ён працуе ў тым жа архіве, дзе некалі студэнтам праседжваў днямі.

Аксана раптам адчула радасць, што Барыс Рыгоравіч з ягоным сябрам так і не знайшлі скарб.

Яна паглядзела ў акно. Аўтобус пераязджаў мост праз рачулку. З аднаго боку рачулка ўся хавалася ў лазовых зарасніках, перасякала пад мостам шашу і бегла, звіваючыся, зялёным роўным полем, за якім відаць быў лес.

Зусім іншымі вачыма дзяўчынка пазірала на ўсё гэта цяпер, пасля расказу бацькі. Цяпер гэтая рачулка, і поле, і лес, і ўвогуле ўся зямля, па якой яны ехалі, уявілася ёй нібыта сейфам. Сейфам, які час ад часу адчыняе свае дзверцы выпадковым людзям і дзецям... Дзецям — значыць, і ёй, Аксане!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчарбаты талер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчарбаты талер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Андрей Федоренко: Щербатый талер
Щербатый талер
Андрей Федоренко
Андрэй Федарэнка: Ціша
Ціша
Андрэй Федарэнка
Янка Брыль: Дзе скарб ваш
Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Андрэй Федарэнка: Нічые
Нічые
Андрэй Федарэнка
Сакрат Яновіч: Самасей
Самасей
Сакрат Яновіч
Андрэй Федарэнка: Гісторыя хваробы
Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Шчарбаты талер»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчарбаты талер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.